• Font size:
  • Decrease
  • Reset
  • Increase
Скиф
Россия. История, фэнтези. боевик
Приключения Паддингтона 2
Великобритания, Франция. Мультфильм
Zомбоящик
Россия. Комедия
Астрал 4: Последний ключ
США. Ужасы

Транспорт

Фотогалерея

Карта района

Видео

Карта сайта

Раённая арганізацыя ГА «БелТІЗ» паведаміла пра планы на бягучы год

Рейтинг:   / 0
ПлохоОтлично 

На працягу апошніх гадоў мы імкнемся рэгулярна інфармаваць нашых чытачоў аб дзейнасці Крупскай раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання «Беларускае таварыства інвалідаў па зроку». І на гэты раз аб тым, што было зроблена ў мінулым годзе і планах на бягучы, расказвае старшыня гэтай арганізацыі Ала МАЗНЁВА.

– Прайшоўшы год мы закончылі навагодняй сустрэчай, якая адбылася на базе Крупскага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва ў клубе «Гармонія». Адказным за гэта мерапрыемства быў загадчык аддзялення адаптацыі і рэабілітацыі ТЦСАН Сяргей Канашэвіч, а ролю Дзеда Мароза і Снягуркі выконвалі адпаведна Сняжана Пацёмкіна і Дар’я  Туркова, якія прыдумвалі розныя конкурсы, віктарыны, арганізавалі для нас танцавальную праграму. І гэта было здорава!

Новы 2018 год пачаўся са святкавання Калядаў. Адзначу, што за час маёй работы ў арганізацыі такія мерапрыемствы не праводзіліся. Але ж у ТЦСАН працуе аддзяленне дзённага прабывання для інвалідаў і ўжо два гады члены нашай арганізацыі наведваюць гэта аддзяленне. Для нас тут створаны літаратурны гурток, падчас пасяджэнняў якога актыўныя члены арганізацыі чытаюць і творы вядомых паэтаў, і свае ўласныя. І вось пад кіраўніцтвам загадчыка аддзялення дзённага прабывання для інвалідаў Людмілы Гур і спецыяліста Кацярыны Каляда прайшло мерапрыемства, прысвечанае Калядным святам, падчас правядзення якога ўсе ўдзельнікі атрымалі шмат пазітыўных уражанняў. За разуменне і падтрымку мы вельмі ўдзячны кіраўніцтву і ўсім спецыялістам ТЦСАН.

У кастрычніку мінулага года я давала інтэрв’ю карэспандэнту тэлебачання канала СТВ. Мы доўга гутарылі аб рабоце арганізацыі, праводзімых мерапрыемствах, аб безбар’ерным асяроддзі. Як вядома, у гэтым плане мы працуем ужо шмат гадоў: у сацыяльна значных месцах жоўтай фарбай падфарбаваны ступенькі лесвічных маршаў, ёсць пандусы, пакладзены шыпаваныя дываны і, згодна новых патрабаванняў, будзе ўкладвацца рэльефная плітка. Бясспрэчна, што ўсё гэта патрэбна. Аднак асноўная колькасць людзей з інваліднасцю пражывае ў вёсках і ў сваёй большасці гэта адзінокія або адзінока пражываючыя бабулі і дзядулі. І гэтыя людзі маюць вялікую патрэбу ў зносінах, але па стане здароўя і ўзросце не кожны можа прыняць удзел у нашых мерапрыемствах, хаця я заўсёды іх запрашаю.

Бясспрэчна, што нялёгка сабраць вялікі калектыў разам. Але я ўвяла сабе ў практыку гутаркі з членамі нашай арганізацыі па тэлефоне. Пры размове заўсёды спытаю пра іх справы, пра здароўе, павіншую са святам або з днём нараджэння. І яны адчуваюць сябе незабытымі, радуюцца, што пра іх помняць.

Наступнае запланаванае мерапрыемства ў нас – гэта «Масленіца». Думаю, як і заўсёды, мы правядзем яе ярка і з фантазіяй. Пагадзіцеся, што праводзімыя мерапрыемствы для душы падаўжаюць наша жыццё, прымушаюць адчуваць сябе патрэбнымі. І гэта шчасце, напэўна, не толькі для пажылых людзей.

На гэты год у нас таксама вялікія планы і задумы. З найбольш вялікіх плануем правесці сустрэчу за «круглым сталом» па пытаннях безбар’ернага асяроддзя са старшынёй абласной арганізацыі грамадскага аб’яднання «БелТІЗ», а таксама разгледзець ключавое пытанне зносін з невідушчымі людзьмі тых, хто іх акружае. Плануем таксама арганізаваць некалькі экскурсій па памятных мясцінах Беларусі. І тут спадзяюся, што мяне пачуюць нашы спонсары. Будзем меркаваць, што запланаванае – здзейсніцца.

История Крупского района

На северо-востоке Минской области находится Крупский район. Богатейшая история вмещает события почти пяти столетий. Находясь на перекрестке дорог и эпох, местечко, поселок, город Крупки повидал многое: путешественников по знаменитому Екатерининскому тракту, пожарища 1812 года, переломные события начала ХХ века, боль и страдания фашистской оккупации, беспримерный подвиг защитников Родины, самоотверженный труд людей, сделавший район современным и развитым, прославившим его далеко за пределами страны. 

Подробнее о Крупском районе

Приемная главного редактора

Приемная редактора

 

Уважаемые читатели!

Главный редактор районной газеты «Крупскi веснiк» Марина Николаевна Бородавко ответит на ваши вопросы.

 Чтобы задать вопрос воспользуйтесь формой обратной связи на нашем сайте.