• Font size:
  • Decrease
  • Reset
  • Increase
Ералаш в кино
Россия. Семейный, комедия
Конверт
Россия. Триллер, ужасы
Тайна Коко
США. 3D, мультфильм
Аномалия
Россия. Приключения, детектив, семейный

Транспорт

Фотогалерея

Карта района

Видео

Карта сайта

Крупчане прынялі ўдзел у ІІІ Барысаўскіх Калядных рэгіянальных адукацыйных чытаннях

Рейтинг:   / 0
ПлохоОтлично 

Напрыканцы мінулага тыдня па благаслаўленні епіскапа Барысаўскага і Мар’інагорскага Веніяміна прайшлі рэгіянальныя адукацыйныя чытанні «Маральныя каштоўнасці і будучае чалавецтва». Арганізаваны яны былі Мінскім абласным выканаўчым камітэтам, Барысаўскай епархіяй Беларускай Праваслаўнай Царквы і Смалявіцкім райвыканкамам. Нагадаем, што аналагічнае мерапрыемства ў папярэднія гады праходзіла ў гарадах Барысаў і Жодзіна.У

ЧЫТАННЯХ прынялі ўдзел прадстаўнікі органаў дзяржаўнай улады, свяшчэннаслужыцелі Барысаўскай епархіі, дзеячы культуры, навуковыя работнікі, прадстаўнікі сілавых структур, кіраўнікі і выкладчыкі ўстаноў адукацыі, медыцынскія і сацыяльныя работнікі, журналісты, выкладчыкі нядзельных школ з Пухавіцкага, Крупскага, Бярэзінскага, Чэрвеньскага, Лагойскага, Барысаўскага, Смалявіцкага раёнаў і горада Жодзіна. Дэлегацыю крупчан прадстаўлялі работнікі бібліятэкі, музея, цэнтральнай раённай бальніцы, тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, настаўнікі. 

У цэнтры ўвагі чытанняў былі такія актуальныя тэмы, як духоўная спадчына нашай краіны і актуальныя праблемы развіцця сацыякультурнага і маральнага жыцця беларускага грамадства, развіцця супрацоўніцтва паміж Беларускай Праваслаўнай Царквой, інстытутамі дзяржаўнай улады і грамадскімі аб’яднаннямі.

На пачатку работы ў храме ў гонар Мінскай іконы Божай Маці г. Смалявічы адбыўся ўрачысты малебен, які правёў старшыня аддзела рэлігійнай адукацыі і катэхізацыі Барысаўскай епархіі, настаяцель прыхода благавернага князя Дзімітрыя Данскога ў г. Барысаве пратаіерэй Сергій Башкіраў. Пасля заканчэння малебна айцец Сергій пажадаў усім удзельнікам плённай работы і запрасіў у Смалявіцкі Дом культуры.

У фае працавалі гандлёвыя рады, дзе можна было набыць праваслаўныя кнігі і часопісы, іконы, календары на 2018 год, розныя навагоднія сувеніры і інш. Тут жа былі арганізаваны выставы метадычнай і духоўнай літаратуры, дзіцячых работ «Прыгажосць Божага свету», даваліся майстар-класы.

ВІТАЎ удзельнікаў адукацыйных чытанняў начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Мінскага аблвыканкама Сяргей Ладышаў. Ва ўступным слове ён адзначыў добрую традыцыю такіх чытанняў, гаварыў аб тым, што гэту традыцыю трэба распаўсюджваць на іншыя рэгіёны Міншчыны, заклікаў усіх прысутных да актыўнага дыялогу.

Тэму чытанняў «Маральныя каштоўнасці і будучае чалавецтва» раскрыў епіскап Барысаўскі і Мар’інагорскі Веніямін, старшыня Сінадальнага аддзела рэлігійнай адукацыі і катэхізацыі Беларускай Праваслаўнай Царквы:

– Дзяржава і Царква прызнаюць, што прыярытэтнымі накірункамі іх супрацоўніцтва з’яўляюцца грамадская маральнасць, выхаванне і адукацыя, культура і творчая дзейнасць, ахова, аднаўленне і развіццё гістарычнай і культурнай спадчыны, сацыяльнае забеспячэнне, міласэрнасць, дабрачыннасць, падтрымка інстытута сям’і... Вялікая радасць, што мы сёння гаворым аб глыбокай, сакраментальнай аснове жыцця чалавека на зямлі – аб духоўна-маральных каштоўнасцях. Хрысціянскія прынцыпы любові, гармоніі і прыгажосці ва ўладкаванні свету, чалавека і грамадства валодаюць неацэннымі адукацыйнымі і выхаваўчымі магчымасцямі. У нас сёння ёсць добрыя ідэі і напрацоўкі, якія трэба ўсім разам пераўтварыць у жыццё, і няхай Гасподзь благаслаўляе нашы намаганні.

Старшыня Смалявіцкага раённага Савета дэпутатаў Павел Графутка расказаў пра раён, у якім пражывае больш 45-ці тысяч жыхароў, пра дзейнасць вялікіх прадпрыемстваў і 9-ці сельсаветаў, якія знаходзяцца на яго тэрыторыі, зазначыў, што сапраўды пытанні духоўнага і маральнага выхавання чалавека мы павінны вырашаць усе разам.

Менавіта аб гэтым гаварыў у сваім выступленні «Фарміраванне маральных каштоўнасцей на традыцыях беларускай культуры» і загадчык аддзела старажытнабеларускай культуры Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, кандыдат мастацтвазнаўства, дацэнт Барыс Лазука. Ён распавёў пра гісторыка-культурную спадчыну і яе ролю ў грамадстве, звярнуў увагу на спажывецкіх адносінах асобных людзей да тых каштоўнасцей, якія мы маем, падкрэсліў, што ўсе разам мы зможам зрабіць многае, і калі мы гэта зробім, то можна канстатаваць, што будучае ў надзейных руках.

Пра сацыякультурнае партнёрства інстытутаў сацыялізацыі дзіцяці ў фарміраванні маральнай свядомасці асобы цікава і змястоўна расказала дацэнт кафедры агульнай і дашкольнай педагогікі Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка, кандыдат псіхалагічных навук, дацэнт Людміла Фінькевіч.

Вопытам работы абласнога рэсурснага цэнтра па духоўна-маральным выхаванні падзялілася дырэктар сярэдняй школы № 24 г. Барысава Таццяна Пракапенкава. Акрамя шматлікіх мерапрыемстваў, якія праходзяць на базе рэсурснага цэнтра, выступаючая назвала наступныя праекты духоўна-маральнага зместу: «Святыні Беларусі», «Божы свет вачыма дзяцей», «Выберы жыццё», «Моладзь – за жыццё, маральнасць і сямейныя каштоўнасці» і інш. Тут дзейнічае аздараўленчы лагер праваслаўнага краязнаўства «Вытокі», праходзяць грамнічныя чытанні «Мой род – мой народ», кінафестываль «Прамяністы анёл», ліга «Здаровая маладосць», Дні праваслаўнай кнігі.

ПАСЛЯ перапынку ўдзельнікі чытанняў працягнулі работу ў шасці секцыях: «Секцыя сямейнага выхавання і дашкольных устаноў», «Секцыя агульнаадукацыйных устаноў, устаноў пазашкольнага выхавання і навучання, сацыяльна-педагагічных устаноў», «Секцыя ўстаноў культуры», а таксама секцыі «Вопыт сацыяльнага служэння», «Царква і СМІ», «Вопыт супрацоўніцтва з установамі аховы здароўя». Падчас падвядзення вынікаў работы секцый усе адказныя за іх правядзенне адзначалі, што прайшлі яны ў прадукцыйнай і канструктыўнай абстаноўцы, змястоўна, крэатыўна, захапляльна, многае ўзята на ўзбраенне.

Прымаючы выніковы дакумент, епіскап Барысаўскі і Мар’інагорскі Веніямін адзначыў, што патэнцыял відавочны, як відавочны перспектыва новых спраў і ідэй, новых прапаноў і накірункаў. Напрыканцы ён пажадаў усім натхнення з неба і ўручыў узнагароды ўдзельнікам і пераможцам дзіцячага творчага конкурсу «Прыгажосць Божага свету». Затым творчымі калектывамі Смалявіцкага раёна быў дадзены канцэрт.

История Крупского района

На северо-востоке Минской области находится Крупский район. Богатейшая история вмещает события почти пяти столетий. Находясь на перекрестке дорог и эпох, местечко, поселок, город Крупки повидал многое: путешественников по знаменитому Екатерининскому тракту, пожарища 1812 года, переломные события начала ХХ века, боль и страдания фашистской оккупации, беспримерный подвиг защитников Родины, самоотверженный труд людей, сделавший район современным и развитым, прославившим его далеко за пределами страны. 

Подробнее о Крупском районе

Приемная главного редактора

Приемная редактора

 

Уважаемые читатели!

Главный редактор районной газеты «Крупскi веснiк» Марина Николаевна Бородавко ответит на ваши вопросы.

 Чтобы задать вопрос воспользуйтесь формой обратной связи на нашем сайте.