krupki.by

ru RU be BE en EN

У вёсцы Вялікі Вязок устаноўлены памятны знак жыхарам, расстраляным 22 кастрычніка 1942 года



У вёсцы Вялікі Вязок устаноўлены памятны знак жыхарам, расстраляным 22 кастрычніка 1942 года

Автор / Общество / Четверг, 05 сентября 2019 14:12 / Просмотров: 857

Без мінулага немагчыма ні сучаснае, ні будучае. Мінулае – гэта пачатак. Сучаснае і будучае – працяг. Мінулае – гэта карані, сучаснае – само дрэва, а будучае – плод. І як дрэва і плод немагчымы без каранёў, так сучаснае і будучае немагчымы без мінулага, без спадчыны. Пацвярджэннем сказанага вышэй з’яўляецца аповяд старшыні Ухвальскага сельскага выканаўчага камітэта Святланы ГАТЧЭНЯ:

– Вельмі радуе тое, што ў нас ёсць людзі, неабыякавыя да таго, што будзе пасля іх. У вёсцы Вялікі Вязок жыве Надзея Міхайлаўна Рыбачонак. Нягледзячы на тое, што ёй 89 гадоў, Надзея Міхайлаўна стала ініцыятарам устаноўкі памятнага знака на тым месцы, дзе 22 кастрычніка 1942 года падчас антыпартызанскай аперацыі былі расстраляныя жыхары гэтага населенага пункта. Да прапановы далучыліся актыўныя аднавяскоўцы – Мікалай Мікалаевіч Цітавец (увогуле гэты чалавек часты госць у нашым сельвыканкаме, бо ў яго заўсёды шмат ідэй і прапаноў па добраўпарадкаванні сваёй малой радзімы), Валянцін Аляксандравіч Краўчанка і Вячаслаў Мікалаевіч Юркевіч. Вялікую дапамогу вяскоўцам аказаў Анатоль Іванавіч Радчанка, які аднавіў імёны ахвяр па кнізе «Памяць» і ўспамінах відавочцаў, прапанаваў свае ідэі і ўзяў на сябе арганізацыю ўстаноўкі памятнага знака.

Ідэю актыўна падтрымалі ўсе жыхары. Не чакалі пакуль нехта ім што зробіць, а самі знайшлі камень, тэхніку і на свае сродкі ўстанавілі знак. Зазначу, што ў вёсцы Новыя Дзянісавічы жыве Віктар Васільевіч Рогаль, які заслугоўвае асаблівай падзякі. Ён дапамагае вырашаць многія пытанні не толькі сваёй вёскі, але заўсёды актыўна далучаецца да праблем іншых. Пажадана, каб такіх дбайных і добразычлівых людзей было як мага больш.

Асабіста мне вельмі прыемна, што ў мяне ёсць такія дарадчыкі, памочнікі, людзі, якія мяне разумеюць, я заўсёды адчуваю іх падтрымку.

Вынік нашай сумеснай работы – памятны знак з таблічкай, на якой змешчаны прозвішчы расстраляных вяскоўцаў. Ушанаваць памяць загінуўшых ідуць да яго з кветкамі дзеці, унукі, праўнукі, госці. Гэта вёска будзе жыць, бо ёсць памяць!

Автор

Татьяна Толкачева

Татьяна Толкачева

Актуально

1 апреля начальник отдела статистики проведет «горячую линию» по вопросам выплаты зарплаты

В понедельник, 1 апреля, с 8.00 до 17.00 (перерыв с 13.00 до 14.00) начальником отдела статистики Крупского района КАРЕЦКОЙ Еленой Леонидовной будет проводиться «горячая линия» по вопросу несвоевременной выплаты заработной платы. Телефон 8-01796 4-24-86.

30 марта "прямую ли­нию" проведет заместитель председателя райисполкома

В субботу, 30 марта, с 9.00 до 12.00 прямую телефонную ли­нию проведет заместитель председателя Крупского районного исполнительного комитета ГАНЧАР Анатолий Владимирович. Телефон 2-77-47.

В Крупской ЦРБ работает Центр дружественный подросткам «Радуга»

По всем вопросам сохранения репродуктивного здоровья, современной контрацепции, профилактике зависимостей, кожно-венерологических заболеваний, психологической помощи, формирования здорового образа жизни вы получите консультацию специалистов Центра! Помощь может быть оказана анонимно.

График работы: Понедельник-пятница: 8.00-17.00, обед 13.00-14.00. Центр расположен на 2-м этаже лечебного корпуса, кабинет 18. Консультация проводится по предварительной записи по тел. 5-51-11

Please publish modules in offcanvas position.