krupki.by

ru RU be BE en EN

Таццяна КОБІНА, маці пяцярых дзяцей, сёлета ўдастоена ганаровай дзяржаўнай узнагароды – ордэна Маці.



Таццяна КОБІНА, маці пяцярых дзяцей, сёлета ўдастоена ганаровай дзяржаўнай узнагароды – ордэна Маці.

Автор / Общество / Понедельник, 14 октября 2019 10:53 / Просмотров: 1108

«Будучае нацыі – у пяшчотных руках маці» – так казалі мудрацы. І гэта сапраўды так, бо толькі маці суджана пражыць некалькі жыццяў – з кожным дзіця і затым яшчэ доўга-доўга ў іх удзячнай памяці.

Час ад часу ўспамінаю, як аднойчы падчас сустрэчы шчаслівы бацька (у яго было пяцёра дзяцей) казаў: «Што такое сям’я? Гэта ж сем «я»! Вось і ў мяне так...» Менавіта так і ў сям’і Кобіных з аграгарадка Узнацк. Таццяна Анатольеўна, маці пяцярых дзяцей, спакойная і сціплая жанчына, сёлета ўдастоена ганаровай дзяржаўнай узнагароды – ордэна Маці.

На ціхай вясковай вуліцы жыве звычайная сям’я – муж, жонка і дзеці. Некаторыя з іх ужо выраслі. Да прыкладу, Аляксандр пасля заканчэння Коханаўскага ліцэя сельскагаспадарчай вытворчасці два гады працуе ў ААТ «Старасельскае» механізатарам. Канстанцін, закончыўшы Барысаўскае вучылішча і атрымаўшы спецыяльнасць электраманцёра, жыве і працуе ў Мінску. Але вось-вось яму павінна прыйсці павестка на службу ў армію.

– Саша і Косця – мае дзеці ад першага шлюбу, – заўважыла Таццяна. – Замуж выйшла зусім маладой, а ў далейшым, як кажуць, аказалася, што не сышліся характарамі. Але і зараз мы з павагай адносімся адзін да аднаго, тым больш, гэта робяць і сыны.
Нарадзілася наша гераіня ў вёсцы Гута, але затым сям’я пераехала ва Узнацк. Тут дзяўчына скончыла мясцовую сярэднюю школу, паступіла ў Барысаўскае прафтэхвучылішча і адразу па заканчэнні яго выйшла замуж. Калі хлопчыкі падраслі, пайшла працаваць паляводам у ААТ «Старасельскае». У хуткім часе была створана новая сям’я. З мужам Міхаілам хадзілі ў школу ды і жылі праз дарогу. І вось разам яны ўжо амаль 14 гадоў. Добрым памочнікам бацьку стаў 12-гадовы Андрэй – вучань 7 класа Халопеніцкай СШ. Падрастае Іван, якому ў маі споўнілася 5 гадоў і які наведвае дзіцячы сад. Аднак, бясспрэчна, радасць і ўцеха ўсіх двухгадовая Янечка.

Па ўсім адчуваецца, што Таццяна Анатольеўна – шчаслівая маці. «І калі ў кагосьці адно дзіця, а гэта адно шчасце, то ў мяне іх цэлых пяць!» – гаворыць жанчына. Увесь свой час яна поўнасцю прысвячае сям’і, добраўпарадкаванню падворку і вядзенню хатняй гаспадаркі. Да апошняга часу ў іх была карова, але і цяпер ёсць уся жыўнасць – конь, свінні, куры, гусі... Утульны дом, сад, агарод – усё патрабуе клопатаў і догляду. Работа знаходзіцца кожнаму.

Да месца адзначыць, што гэты дом маладой сям’і выдзеліла мясцовая гаспадарка. Яна – палявод, муж усё сваё жыццё жывёлавод МТФ «Узнацк». І тут Таццяна расказала нам пра адметны факт. Якраз на гэтым самым месцы стаяў дом, у якім жыла іх сям’я – маці, бацька і чатыры дачкі. І так надарылася, што і сёння яна ходзіць па той жа зямлі, карыстаецца пладамі і ягадамі іх жа саду.

Ніякай работы не баяцца рукі шматдзетнай маці. Вывучылася на повара, працавала паляводам, апошнім часам – паштальёнам аддзялення сувязі, абслугоўвала падпісчыкаў Узнацка і Валкавыска.
– Гэта толькі на першы погляд здаецца, што ўсё побач, – адзначыла Таццяна Анатольеўна. – А даводзіцца наматваць кіламетраў з дзесяць, пакуль абслужыш кожнага падпісчыка. Ды і не толькі ж газеты або часопісы даносіш. Але работа мне гэта да спадобы. Я сама пастаянна газеты выпісваю, а што ўжо ранейшую «Ленінскім курсам», а цяпер «Крупскі веснік» – дык абавязкова. Усё чытаю, і людзей многіх ведаю, таму цікава паглядзець іх фотаздымкі. Да прыкладу, прыемна было бачыць фота майго пляменніка Алега Лепяшынскага, які падчас жніва працаваў на адвозцы збожжа і сярод маладых вадзіцеляў заняў 2-е месца, атрымаў узнагароду на «Дажынках-2019».

З прыязнай усмешкай расказвала жанчына аб захапленнях мужа. Аказваецца, ён заўзяты паляўнічы. Любіць Міхаіл Яўгенавіч і падлёдавы лоў рыбы, летам, як вядома, часу не надта стае, а вось зімой, калі выпадае вольны час, ездзіць і на Сяляву, і на Новалукомльскае возера.
– Мы самая звычайная сям’я, – заўважае Таццяна Анатольеўна. – І я такая ж жанчына, як і тысячы іншых. – А вось нашы дзеці – як праменьчыкі сонца, без іх проста не было б світанку. А яшчэ ў нашай сям’і ні адна справа не робіцца ў адзіночку, кожны стараецца дапамагчы другому.
Дні нараджэння – самыя любімыя святы ў сям’і Кобіных. У гэтыя дні ўсе збіраюцца за святочным сталом. Старэйшыя дапамагаюць бацькам на кухні, малодшыя майструюць упрыгажэнні. Ды і сама мама – повар – паказвае клас. Пад настрой такую выпечку зробіць, што пальчыкі абліжаш!
– Мама нас выхоўвае не толькі словамі. Яна для нас – прыклад, і мы стараемся ва ўсім быць падобнымі на яе, – гаварыў Андрэй. – У нашай сям’і такое правіла: з ранняга дзяцінства прывучаць усіх да парадку...

Асобна варта сказаць аб спартыўных захапленнях дзяцей. І Аляксандр, і Канстанцін, калі вучыліся ва Узнацкай СШ, пастаянна ўдзельнічалі ў лёгкаатлетычных эстафетах на прыз раённай газеты «Крупскі веснік». Граматы і Дыпломы прывозіў дамоў з Коханаўскага ліцэя Аляксандр. Футболам захапляецца і Андрэй. А вось Ванюша яшчэ не вырашыў, якім відам спорту заняцца. «На наступны год пайду ў першы клас, там і пабачу», – канстатаваў хлопчык.

...Шчасце. Як часта мы вымаўляем гэта слова пры самых розных абставінах. На развітанне мы спыталі ў гаспадыні: што такое шчасце ў яе разуменні? Які чалавек можа быць сапраўды шчаслівым? І пачулі:

– Асабіста я адчуваю сябе менавіта такой, бо маё шчасце ў нашай дружнай сям’і, у дзецях і ўзаемаразуменні з мужам. Ці ж гэта не шчасце пераадольваць цяжкасці не ў адзіночку, а ўсім разам?

І не пагадзіцца з Таццянай Анатольеўнай нельга. Усё добра ў гэтай вялікай сям’і. А таму ў дом, дзе шмат святла і цяпла, хочацца прыйсці зноў і зноў. Дык няхай тут заўсёды ўсё ладзіцца!

Автор

Татьяна Толкачева

Татьяна Толкачева

Актуально

1 апреля начальник отдела статистики проведет «горячую линию» по вопросам выплаты зарплаты

В понедельник, 1 апреля, с 8.00 до 17.00 (перерыв с 13.00 до 14.00) начальником отдела статистики Крупского района КАРЕЦКОЙ Еленой Леонидовной будет проводиться «горячая линия» по вопросу несвоевременной выплаты заработной платы. Телефон 8-01796 4-24-86.

30 марта "прямую ли­нию" проведет заместитель председателя райисполкома

В субботу, 30 марта, с 9.00 до 12.00 прямую телефонную ли­нию проведет заместитель председателя Крупского районного исполнительного комитета ГАНЧАР Анатолий Владимирович. Телефон 2-77-47.

В Крупской ЦРБ работает Центр дружественный подросткам «Радуга»

По всем вопросам сохранения репродуктивного здоровья, современной контрацепции, профилактике зависимостей, кожно-венерологических заболеваний, психологической помощи, формирования здорового образа жизни вы получите консультацию специалистов Центра! Помощь может быть оказана анонимно.

График работы: Понедельник-пятница: 8.00-17.00, обед 13.00-14.00. Центр расположен на 2-м этаже лечебного корпуса, кабинет 18. Консультация проводится по предварительной записи по тел. 5-51-11

Please publish modules in offcanvas position.