krupki.by

ru RU be BE en EN

У абласны дзень падпісчыка на «Крупскі веснік» падпісалася звыш 400 чалавек



У абласны дзень падпісчыка на «Крупскі веснік» падпісалася звыш 400 чалавек

Автор / Общество / Понедельник, 23 декабря 2019 14:48 / Просмотров: 547

На зыходзе падпісная кампанія на І паўгоддзе наступнага года. На бягучым тыдні ва ўсіх аддзяленнях паштовай сувязі Крупшчыны прайшла акцыя «Абласны дзень падпісчыка». І варта заўважыць, што толькі ў гэты дзень крупчане выпісалі 1 045 экзэмпляраў газет і часопісаў.

Як і заўсёды, журналісты раённай газеты «Крупскі веснік» не прамінулі такой падзеі – яны наведалі паштовае аддзяленне сувязі Крупкі-1. І зноў даводзіцца канстатаваць, што многія з гараджан прымяркоўваюць наведванне аддзялення паштовай сувязі менавіта на гэты дзень. Мы ўжо неаднаразова пераконваліся ў тым, што і колькасць выпісаных экзэмпляраў раёнкі тады значна павялічваецца. Забягаючы наперад, адзначым, што так адбылося і на гэты раз.

Ала ЦІХАНАВА: «З раённай газетай я ўжо больш за 30 гадоў. Чакаю яе з нецярплівасцю, чытаю ад першай да апошняй старонкі. Падабаецца ўсё».
Ала ЦІХАНАВА: «З раённай газетай я ўжо больш за 30 гадоў. Чакаю яе з нецярплівасцю, чытаю ад першай да апошняй старонкі. Падабаецца ўсё».

На бачных месцах у горадзе загадзя былі вывешаны аб’явы аб тым, што 19 снежня адбудзецца абласны дзень падпісчыка. Змяшчаўся анонс аб гэтым і ў раённай газеце. І тыя крупчане, якія аддадзены сваёй газеце, прыйшлі ў аддзяленне сувязі Крупкі-1, каб зноў пацвердзіць свой выбар.

Словы ўдзячнасці ў адрас «Крупскага весніка» мы пачулі ад нашых верных падпісчыкаў Валянціны Грамянковай, Ганны Бабіцкай, Людмілы Валчок, Надзеі Жаланнай, Наталлі Кошалевай, Еўдакіі Майстрэнка, Зоі Небажак, Васіля Сергуна, Алы Закрэўскай, Марыі Кухлеўскай і многіх іншых.

– На Крупшчыну разам з мужам Аляксандрам Свірыдавічам мы прыехалі роўна 50 гадоў таму, – гаварыла падчас правядзення акцыі жыхарка горада Таццяна Вычанкова. – Працавалі ў калгасе «Бальшавік», у племсаўгасе «Слабада», на Халопеніцкім масласыраводзе. І ўвесь гэты час разам з намі была раённая газета. Нягледзячы на тое, што мяняліся назвы, яна заўсёды несла крупчанам даступную інфармацыю, расказвала аб падзеях, што адбываюцца ў раёне, аб людзях і іх справах. З настальгіяй успамінаем тыя гады, калі муж працаваў дырэктарам племсаўгаса «Слабада». Каб заахвоціць працаўнікоў сяла на яшчэ больш плённую працу, ён запрашаў у гаспадарку фотакарэспандэнта і журналіста, сам ездзіў з імі па населеных пунктах, фермах, брыгадах. А затым у раённай газеце змяшчаліся фотапартрэты і замалёўкі пра даярак, механізатараў, паляводаў. Цяпер мы жывем у Крупках і выкарыстоўваем магчымасць адразу рабіць падпіску на паўгода. Тады і бонус атрымліваеш – бясплатную падпіску на адзін месяц, а яшчэ і розныя сувеніры з лагатыпам «Крупскі веснік».

Тамара АЛЯХНОВІЧ
Тамара АЛЯХНОВІЧ

І такіх выказванняў было шмат. Да прыкладу, Тамара Асіповіч адзначала, што ў раённай газеце неаднаразова змяшчаліся замалёўкі пра яе, пісала артыкулы ў газету і яна сама, усе выразкі захоўвае ў спецыяльным альбоме. А вось што сказаў Іван Маеўскі: «Мясцовая газета – настольная газета ў нашай сям’і. Чытаем яе з задавальненнем, чакаем кожны нумар. Асабіста ведаю ўвесь калектыў рэдакцыі, жадаю журналістам творчых знаходак, вострага пяра і новых удзячных чытачоў».

Пагадзіцеся, прыемна было чуць такія словы. Нагадваем яшчэ раз, што падпіска на газеты і часопісы на першае паўгоддзе закончыцца на наступным тыдні. Паспяшайцеся ў паштовыя аддзяленні, звяртайцеся да начальнікаў перасоўных аддзяленняў паштовай сувязі, да паштальёнаў, а таксама ў рэдакцыю раённай газеты да грамадскага распаўсюджвальніка. Мяркуем, што і абанемент на «Крупскі веснік», які вы выпішыце сабе, сваім родным і сябрам, стане падарункам на Новы год.

Автор

Татьяна Толкачева

Татьяна Толкачева

Актуально

1 июня пройдет "горячая линия" с начальником отдела статистики Крупского района

В среду, 1 июня, с 8.00 до 17.00 (перерыв с 13.00 до 14.00) начальником отдела статистики Крупского района КАРЕЦКОЙ Еленой Леонидовной будет проводиться «горячая линия» по вопросу несвоевременной выплаты заработной платы. Контактный телефон 8-01796 5-54-86.

28 мая "прямую линию" проведет заместитель председателя Крупского райисполкома

В субботу, 28 мая, с 9.00 до 12.00 прямую телефонную линию проведет заместитель председателя Крупского районного исполнительного комитета ВОРОБЬЁВ Андрей Викторович. Телефон 2-77-47.

27 мая прямую телефонную линию проведет заведующий сектором по занятости управления по труду, занятости и социальной защите Крупского райисполкома

Прямая телефонная линия с заместителем начальника – заведующим сектором по занятости управления по труду, занятости и социальной защите Крупского райисполкома КАРАНЬ Тамарой Владимировной пройдет
27 мая с 9.00 до 10.00 по вопросам содействия в трудоустройстве учащейся молодежи в период летних каникул. Телефон 27255.

С 23 мая по 10 июня проводится «горячая линия» по вопросам организации и проведения выпускных экзаменов

С 23 мая по 10 июня с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30 управлением по образованию, спорту и туризму Крупского райисполкома проводится «горячая линия» по вопросам организации и проведения выпускных экзаменов по завершении обучения и воспитания на II и III ступенях общего среднего образования. Контактные телефоны: 5-55-43, 2-72-46, 5-44-88.

В Крупской ЦРБ можно вакцинироваться от коронавируса

С начала вакцинации в Крупской ЦРБ работает кабинет иммунопрофилактики № 420 с 8.00 до 20.00, в субботу – с 8.00 до 14.00 Предварительная запись по телефонам: 5-52-72, 5-44-68.

Please publish modules in offcanvas position.