krupki.by

ru RU be BE en EN

Вечары сустрэч выпускнікоў прайшлі ў Крупскім раёне (фота)



Вечары сустрэч выпускнікоў прайшлі ў Крупскім раёне (фота)

Автор / Общество / Вторник, 04 февраля 2020 16:00 / Просмотров: 3161

Па традыцыі, святам школьных сяброў з’яўляецца першая субота лютага, калі ва ўсіх школах праходзяць вечары сустрэч выпускнікоў.

Пагадзіцеся, школа ў памяці кожнага – гэта светлыя класы, спісаная крэйдай дошка, строгія і ў той жа час добрыя настаўнікі, раптоўна страчаны дзённік, натацыі бацькоў, нарэшце, першае каханне...  Усё гэта з пачуццём суму з вялікай сілай усплывае, калі ты пераступаеш парог роднай установы адукацыі, якая дала пуцёўку ў жыццё.

Ярка, святочна, непаўторна прайшла такая сустрэча ў Бобрскай сярэдняй школе. Перад яе пачаткам  сёння ўжо дарослыя выпускнікі прайшлі рэгістрацыю на першым паверсе, а затым былі абдымкі з аднакласнікамі, у нефармальнай абстаноўцы размовы з настаўнікамі. Ізноў з’явілася магчымасць зазірнуць у класы, як у старыя добрыя часы, пасядзець за партамі.

Нагадаем, што літаральна пару месяцаў таму Бобрскай сярэдняй школе споўнілася 150 гадоў. І тады яна ледзь умясціла ўсіх сённяшніх вучняў і настаўнікаў, а таксама шматлікіх гасцей, якія прыехалі сюды, каб разам адзначыць гэту адметную дату.

І вось новая сустрэча. «Няхай гавораць!» – так называлася праграма вечара школьных сяброў. Выпускнікі, якія закончылі школу 55 гадоў назад, а гэта Святлана Фёдараўна Кошалева, Раіса Антонаўна Іваненкава і Галіна Іванаўна Дзенісман, з цеплынёй успаміналі настаўнікаў і сваіх аднакласнікаў, прыемныя моманты школьнага жыцця. На сцэну ўзнімаліся выхаванцы школы, якія пакінулі яе сцены 45, 40, 30, 20 гадоў таму. Як заўсёды, парадавала ўсіх песнямі Лідзія Васільеўна Вішнеўская, якая закончыла школу ў 1980 годзе. І наогул, шмат музычных нумароў было выканана тымі, хто ў свой час удзельнічаў у мастацкай самадзейнасці.

Шмат сардэчных слоў пачулі ветэраны працы, настаўнікі Ангеліна Мікалаеўна Стулава і Валянціна Фёдараўна Іванюшкіна, якія штогод прыходзяць у школу, каб таксама сустрэцца са сваімі былымі вучнямі.

Фото бобрской СШ.


А вось аб тым, як праходзіў такі вечар у Хацюхоўскай сярэдняй школе, нам расказала настаўнік беларускай мовы і літаратуры Таццяна Мікалаеўна Макрыцкая:

– Родныя класы, вокны, сцены і мілы старэнькі званок, які паклікаў сваіх выпускнікоў на сустрэчу з юнацтвам.

Шматлюдна і шумна было ў мінулую суботу лютага і ў нашай установе адукацыі. Сустрэцца з дзяцінствам, юнацтвам прыехалі выпускнікі з розных куточкаў нашай краіны. У фае вялася рэгістрацыя тых, хто прыбыў на свята, гучала музыка, дэманстраваўся відэаролік, які напомніў прысутным пра іх цудоўныя школьныя гады.

І вось усе сабраліся ў актавай зале. Настрой быў прыўзняты. Гучнымі апладысментамі сустракалі выпускнікоў, якія атрымалі атэстаты дзесяць, пятнаццаць, дваццаць… і нават сорак гадоў таму. Юбілярам-выпускнікам уручаліся сімвалічныя сувеніры – школьныя званочкі, упрыгожаныя стужачкамі.

Самыя цёплыя і сардэчныя словы ў адрас настаўнікаў, былых і сённяшніх вучняў выказаў дырэктар установы адукацыі Уладзімір Іванавіч Рогаў.

Падчас сустрэчы праводзіліся цікавыя конкурсы, гульні, нават урокі. Выпускнікі ўспаміналі сваё школьнае жыццё, самыя запамінальныя і хвалюючыя моманты. З цікавасцю праглядалі прэзентацыю пра гісторыю школы, у час якой можна было пачуць радасныя воклікі: «Дык гэта ж наш клас!», «А вы сябе пазналі?!»… І такіх радасных успамінаў нельга было злічыць.

Вельмі прыемна было бачыць на сцэне выпускнікоў, якія вярнуліся працаваць у сваю родную школу. Гасцей свята парадавала і ўразіла песня «Родныя берагі» ў выкананні былога вучня, цяпер настаўніка гісторыі нашай школы, Аляксандра Філіпёнка.

Гучнымі апладысментамі віталі Дзмітрыя Дзмітрыевіча Караня, які раней працаваў у нашай школе намеснікам дырэктара. Ён прыехаў, каб сустрэцца са сваімі былымі вучнямі, сказаць словы ўдзячнасці школе, дзе ён пачынаў сваю працоўную дзей­насць, уручыць памятны падарунак.

Шмат шчырых пажаданняў прагучала напрыканцы вечара сустрэч настаўнікам, выпускнікам. Свята закончылася, але многія не разыходзіліся, дзяліліся сваімі ўражаннямі.

Да новых сустрэч, дарагія выпускнікі! Дзверы школы заўсёды адкрыты для вас!

Фото Хотюховской СШ.

Автор

Татьяна Толкачева

Татьяна Толкачева

Актуально

1 апреля начальник отдела статистики проведет «горячую линию» по вопросам выплаты зарплаты

В понедельник, 1 апреля, с 8.00 до 17.00 (перерыв с 13.00 до 14.00) начальником отдела статистики Крупского района КАРЕЦКОЙ Еленой Леонидовной будет проводиться «горячая линия» по вопросу несвоевременной выплаты заработной платы. Телефон 8-01796 4-24-86.

30 марта "прямую ли­нию" проведет заместитель председателя райисполкома

В субботу, 30 марта, с 9.00 до 12.00 прямую телефонную ли­нию проведет заместитель председателя Крупского районного исполнительного комитета ГАНЧАР Анатолий Владимирович. Телефон 2-77-47.

В Крупской ЦРБ работает Центр дружественный подросткам «Радуга»

По всем вопросам сохранения репродуктивного здоровья, современной контрацепции, профилактике зависимостей, кожно-венерологических заболеваний, психологической помощи, формирования здорового образа жизни вы получите консультацию специалистов Центра! Помощь может быть оказана анонимно.

График работы: Понедельник-пятница: 8.00-17.00, обед 13.00-14.00. Центр расположен на 2-м этаже лечебного корпуса, кабинет 18. Консультация проводится по предварительной записи по тел. 5-51-11

Please publish modules in offcanvas position.