krupki.by

ru RU be BE en EN

Першы сакратар Мінскага абкама БРСМ сустрэўся са старшакласнікамі Хацюхоўскай СШ



Першы сакратар Мінскага абкама БРСМ сустрэўся са старшакласнікамі Хацюхоўскай СШ

Автор / Общество / Понедельник, 23 марта 2020 12:26 / Просмотров: 114

Першы сакратар Мінскага абкама ГА «БРСМ» Кірыл Шык сустрэўся са старшакласнікамі  Хацюхоўскай СШ. Шмат пытанняў было абмеркавана падчас Адзінага дня інфармавання.

Кірыл ШЫК узнагародзіў Падзякамі Мінскага абкама ГА «БРСМ» Надзею БУЙЛО, Крысціну БОНДАР і Уладзіслава КАСЦЮКОВІЧА за актыўны ўдзел у дзейнасці грамадскай арганізацыі.
Кірыл ШЫК узнагародзіў Падзякамі Мінскага абкама ГА «БРСМ» Надзею БУЙЛО, Крысціну БОНДАР і Уладзіслава КАСЦЮКОВІЧА за актыўны ўдзел у дзейнасці грамадскай арганізацыі.

Хацюхоўскія юнакі і дзяўчаты праяўляюць зацікаўленасць да моладзевага грамадскага руху і з’яўляюцца яго актыўнымі ўдзельнікамі. Таму пагаварыць было пра што, вучні задалі госцю шмат пытанняў.

У прыватнасці, іх цікавіла, якія праекты БРСМ абласны лідар лічыць найбольш яркімі?

– У БРСМ з'явілася нямала адметных ініцыятыў за апошнія гады, – адказаў Кірыл Шык. –  А традыцыйныя акцыі сталі яшчэ больш значнымі і маштабнымі. Напрыклад, конкурс «100 ідэй для Беларусі» – гэта рэальны шанц для кожнага заявіць пра сябе і сваю ідэю на ўсю краіну. Сёлета пераможцы атрымалі гранты на ўвасабленне сваіх задумак. Яшчэ адзін цікавы праект – «Адкрыты дыялог». Ён з’явіўся яшчэ ў 2010 годзе, апошнім часам стаў найбольш папулярнай формай зносін моладзі і ўлады. З верасня 2016 года ва ўсіх рэгіёнах краіны прайшло больш за 10 тысяч сустрэч. Сапраўдным нашым брэндам сталі валанцёрскія атрады. У радах валанцёрскага руху «Добрае сэрца» больш за 36 тысяч добраахвотнікаў, з іх  больш за 9 тысяч ужо сталі ўладальнікамі асабістых кніжак валанцёра.

Хацюхоўскія старшакласнікі распыталі, што новага чакаецца ў гэтым годзе ў студатрадаўскім руху.

– Калі ўлічыць часы камсамола (а БРСМ называе сябе яго пераемнікам), то студатрады – гэта адзін з самых доўга­йграючых праектаў моладзевага саюза, – адзначыў першы сакратар Мінскага абкама. – Арганізатары трэцяга працоўнага семестра ўнеслі нямала і сваіх прапаноў: цяпер у атрад бяруць з 14 гадоў, студатрады могуць працаваць круглы год, а ў лексікон вярнулася паняцце «моладзевая будоўля». З дапамогай БРСМ за апошнія тры гады падпрацоўку знайшлі больш за 350 тысяч чалавек.

Вучні падкрэслілі, што Кірыл Шык заўсёды размаўляе па-беларуску, і высветлілі яго меркаванне наконт таго, ці варта больш мерапрыемстваў праводзіць менавіта на роднай мове. На гэта ён адзначыў, што ў апошнія гады цікавасць дзяцей і моладзі да беларускай нацыянальнай культуры, традыцый, абрадаў, народных рамёстваў узрастае. Папулярнымі становяцца адпаведныя праекты. Яркае пацвярджэнне, напрыклад, «Беларусь – крыніца натхнення». Ён стаў свайго роду злучальным праектам на гады, адным з кірункаў дзейнасці БРСМ, які аб'яднаў моладзевыя ініцыятывы. У праекце выкарыстоўваюцца самыя розныя формы: фальклорныя экспедыцыі, тэатралізаваныя пастаноўкі, выставы, інтэрактыўныя экспазіцыі, творчыя конкурсы і многае іншае. Напрыклад, цяпер рэалізуюцца такія ініцыятывы, як фотаконкурс «Сэлфі & фота з вышыванкай» і акцыя «Падары немаўляці вышыванку». На думку Кірыла Шыка, беларускамоўны накірунак неабходна развіваць, што і робіцца зараз.

Цікава ўдзельнікам сустрэчы было і тое, якіх маладых лю­дзей кіраўнік абласной арганізацыі хоча бачыць у яе радах?

 –  Перш за ўсё, неабыякавую моладзь, смелую, крэатыўную, – зазначыў ён. – Мы чакаем у камандзе БРСМ яркіх людзей, гатовых нешта мяняць, паляпшаць вакол сябе, тых, хто па-сапраўднаму любіць сваю краіну.

Дырэктар школы Уладзімір Рогаў выказаў спадзяванне, што такія цікавыя сустрэчы з моладзевым лідарам знойдуць свой працяг.

Фота Хацюхоўскай СШ.

 

 

Автор

Марина Бородавко

Марина Бородавко

  • Район
  • Область

Актуально

6 апреля Комитет госконтроля проведет «горячую линию»

Комитетом государственного контроля Минской области 6 апреля по телефону 8 017 284-16-88 будет проводиться «горячая линия» по вопросу обеспеченности розничной торговой сети товарами первой необходимости. В указанный день граждане с 11.00 до 13.00 могут сообщить имеющуюся информацию по фактам отсутствия указанных товаров в продаже длительное время (более трех дней).

Кроме того, сообщение по указанной тематике можно отправить на электронную почту Комитета государственного контроля Минской области в сети интернет: kgkminоbl@mail.belpak.by.

В Крупском районе работают горячие линии по доставке продуктов и лекарств для пожилых людей

Крупский ТЦСОН соощает, что в связи с необходимостью минимизации посещения мест массового скопления людей и соблюдения мер профилактики граждане, нуждающиеся в доставке продуктов питания, товаров первой необходимости и лекарств, могут обратиться за содействием в организации такой доставки по телефону «горячей линии» 8(01796) 57-3-94.

Также БРСМ продолжает работу горячих телефонных линий для информационной помощи пожилым людям. По желанию пожилых людей активисты союза молодежи помогут им через интернет заказать товары первой необходимости. Молодежная горячая линия работает ежедневно с понедельника по субботу включительно с 9.00 до 18.00. Телефон горячей линии РК ОО «БРСМ» 5-63-31.

Please publish modules in offcanvas position.