krupki.by

ru RU be BE en EN

Успаміны былога партызана брыгады імя Шчорса Васіля Крышталя



Успаміны былога партызана брыгады імя Шчорса Васіля Крышталя

Автор / Общество / Четверг, 09 апреля 2020 12:06 / Просмотров: 567

Прапаноўваем увазе чытачоў успаміны былога партызана брыгады імя Шчорса Васіля Крышталя.

– Быў канец снежня 1943 года. Наша партызанская група з атрада імя Шчорса ў колькасці 18 чалавек на чале з Іванам Корзікам – начальнікам штаба партызанскага атрада «Перамога» брыгады імя Шчорса – прыбыла са сваёй базы з-за Бярэзіны ў раён вёскі Прудок, што ў Выд­рыцкім сельсавеце. Партызанскаму камандаванню стала вядома, што тры разы ў месяц – 10-га, 20-га і 30-га – паліцаі са Слоўчанскага гарнізона ездзяць за боепрыпасамі і правізіяй у Выдрыцу. Вось перад намі і была пастаўлена задача: знішчыць нямецкіх паслугачоў, калі яны будуць ехаць за чарговай падачкай.

Прудок – вёска, у якой я нарадзіўся, і мне, як мясцоваму жыхару, камандзір даў заданне правесці разведку. У дапамогу выдзеліў яшчэ аднаго партызана. Удвух мы прабраліся да дарогі і сталі сачыць за ёй. Праз некаторы час убачылі: са Слоўчы ў Выдрыцу прыехала шэсць вазоў, на кожных санях сядзела па некалькі паліцаяў – усяго больш за дваццаць чалавек.

Мы вярнуліся да групы і аб усім даклалі камандзіру. Корзік тут жа прыняў рашэнне: зрабіць ля дарогі засаду, і пры вяртанні назад абозу – напасці на яго...

Чакаць давялося нядоўга: снежаньскія дні кароткія, і паліцаі, атрымаўшы ў Выдрыцы прадукты і баявы рыштунак, звычайна спяшаліся хутчэй вярнуцца ў свой гарнізон. Не затрымаліся яны і на гэты раз.

Пачуўшы скрып палазоў і фырканне коней, камандзір напаўголасу падаў каманду:

–  Падрыхтавацца! Адкрываць агонь па маёй камандзе!

І вось, калі апошні воз апынуўся ў радыусе нашага абстрэлу, Корзік крыкнуў:

–  Агонь!

І сам першы застрачыў з аўтамата.

Партызаны адказалі яму дружным залпам. Я сваім ручным кулямётам засяродзіў агонь па варожых кулямётчыках, якія, апамятаўшыся, адкрылі шалёную страляніну па кустах, у якіх заляглі партызаны. Білі яны, праўда, усляпую, і таму нікому з нас не прычынілі шкоды. Тым больш, што неўзабаве кулямётны разлік іх быў цалкам знішчаны. Былі забіты і многія іншыя паліцаі, а тыя, што засталіся жывымі, спрабавалі схавацца ў лесе. З паліцаямі аднаго з вазоў справіліся, аднак яны паспелі выпусціць у неба чырвоную ракету. Як высветлілася потым, з паліцаямі быў і адзін француз-наёмнік, і ён даў, відаць, умоўлены раней сігнал аб дапамозе. Між іншым, начальнікам Слоўчанскага гарнізона быў бацька гэтага француза, і ён з некалькімі паліцаямі, што заставаліся ў гарнізоне, паспяшаўся на выручку сыну. Але гэта дапамога нікому не пайшла на карысць. Паліцаі разбегліся, а сам начальнік, які быў верхам на кані, трапіў на мушку партызану Пятру Васільеву. Яго мы ўзялі яшчэ жывым. Гэта быў заслужаны нямецкі наёмнік. Здрадзіўшы свайму французскаму народу, ён, відаць, верай і праўдай служыў немцам: на яго грудзях мы налічылі 17 гітлераўскіх узнагарод, а ў кішэнях было каля тысячы марак – плата за верную службу.

Апрача яго, ад нашых партызанскіх куль тут, на слоўчанскай дарозе, знайшлі сваю пагібель каля дваццаці здраднікаў, у тым ліку і начальнік Слоўчанскай паліцыі Хвашчэўскі. Нам дасталіся  багатыя трафеі: прадукты, вялікая колькасць рознай зброі і боепрыпасаў.

Автор

Татьяна Толкачева

Татьяна Толкачева

Актуально

2 мая прием граждан проведет депутат Палаты представителей Национального собрания

В четверг, 2 мая, с 10.00 до 11.00 в здании Крупского районного исполнительного комитета (ул. Советская, 8, каб. 21) прием граждан проведет депутат Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь КОРСИК Юрий Васильевич. Запись на прием будет осуществляться 22-26 апреля по телефону 2-71-87 в рабочее время (с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30).

27 апреля состоится собрание членов садового товарищества Надежда-5 по вопросу о включения товарищества в границы города

В субботу, 27 апреля, в 11.00 в доме культуры состоится собрание членов садового товарищества Надежда-5 с участием представителей Крупского районного исполнительного комитета по вопросу о возможности включения территории товарищества в границы населенного пункта г. Крупки.

В Крупской ЦРБ работает Центр дружественный подросткам «Радуга»

По всем вопросам сохранения репродуктивного здоровья, современной контрацепции, профилактике зависимостей, кожно-венерологических заболеваний, психологической помощи, формирования здорового образа жизни вы получите консультацию специалистов Центра! Помощь может быть оказана анонимно.

График работы: Понедельник-пятница: 8.00-17.00, обед 13.00-14.00. Центр расположен на 2-м этаже лечебного корпуса, кабинет 18. Консультация проводится по предварительной записи по тел. 5-51-11

Please publish modules in offcanvas position.