krupki.by

ru RU be BE en EN

76 гадоў назад Васіль Чабатароў здзейсніў свой подзвіг пры фарсіраванні ракі Бобр



76 гадоў назад Васіль Чабатароў здзейсніў свой подзвіг пры фарсіраванні ракі Бобр

Автор / Общество / Суббота, 11 апреля 2020 08:56 / Просмотров: 990

Памяць аб слаўных подзвігах савецкіх воінаў у Вялікай Айчыннай вайне не гасне. Адной з яркіх старонак мужнасці і гераізму нашага народа ўпісана ў гісторыю Беларусі імя ваеннага контрразведчыка Васіля Чабатарова. Шлях героя быў сапраўды трагічным і гераічным.

Василий Чеботарев
Василий Чеботарев

Васіль Чабатароў – ураджэнец Казахстана. Сваю працоўную дзейнасць пачаў трактарыстам у саўгасе «Хлебароб», затым працаваў шахцёрам-забойшчыкам на рудніку.

Калі пачалася Вялікая Айчынная вайна, яго накіроўваюць у Хабараўск у снайперскую школу 12-й асобнай стралковай брыгады. Баявое хрышчэнне ў якасці снайпера-знішчальніка прыняў у баі пад Кірышамі. Затым змагаўся на Волхаўскім і Ленінградскім франтах. На асабістым рахунку байца звыш 60 зні­шчаных варожых салдат і афіцэраў. У жніўні 1942 года назначаны адказным сакратаром камсамольскага бюро 1080-га стралковага палка 310-й дывізіі.

У ходзе аперацыі па прарыву блакады Ленінграда ў студзені 1943 года, узняўшы стралковую роту ў атаку, камсорг Чабатароў атрымаў цяжкае раненне. Лячыўся ў шпіталі на Урале. Пасля выздараўлення накіраваны на акруговыя курсы перападрыхтоўкі палітсаставу РККА. А ў ліпені таго ж года яго нечакана выклікаюць у аддзел СМЕРШа Уральскай ваеннай акругі. Адвучыўшыся ў школе галоўнага ўпраўлення контрразведкі ў Маскве, ужо ў званні лейтэнанта стаў оперупаўнаважаным асобага аддзела 19-й гвардзейскай танкавай брыгады 5-й гвардзейскай танкавай арміі, якой камандаваў маршал бронетанкавых войск Павел Ротмістраў.

...23 чэрвеня 1944 года пачалася шырокая наступальная аперацыя «Баг­раціён». У адпаведнасці з рашэннем камандуючага 3-м Беларускім фронтам генерала арміі Івана Чарняхоўскага 5-я танкавая армія 26 чэрвеня выйшла на Мінскую шашу, дзе праціўнік аказаў упартае супраціўленне, спрабуючы не дапусціць выхад войск 3-га Беларускага фронта да Барысава. 19-й танкавай брыгадзе даручаецца захапіць пераправу праз раку Бобр і забяспечыць далейшы рух нашых войск на захад.

Аператыўнай групе, у склад якой быў уключаны Васіль Чабатароў, было загадана пераадолець баявыя парадкі немцаў і з тылу нанесці ўдар па праціўніку, які абараняў пераправу. Байцам удалося замацавацца і захапіць у палон афіцэра, якога Чабатароў планаваў даставіць у контрразведку жывым. Аднак батальён трапіў у акружэнне. Байцы ўступілі ў бой. Адцягваючы на сябе сілы праціўніка, лейтэнант Чабатароў арганізаваў абарону. Калі боепрыпасы былі на зыходзе, загадаў байцам прарывацца да асноўных сіл і перадаць палоннага. Чабатароў вёў бой да апошняга патрона, а калі боепрыпасы закончыліся, уступіў у рукапашную схватку. У жорсткім баі атрымаў пяць нажавых раненняў, трапіў у палон і гераічна загінуў: азвярэлыя гітлераўцы выкалалі яму вочы і здзекваліся над целам. На поле бою вакол яго знаходзілася больш за дзясятак трупаў фашыстаў. Адбылося гэта 27 чэрвеня 1944 года каля пасёлка Бобр.

19-я гвардзейская танкавая брыгада баявую задачу выканала. Пераправа была ўтрымана. Ужо праз некалькі гадзін па ёй рушылі галоўныя сілы танкавага корпуса.

Лейтэнант Чабатароў пахаваны на месцы бою, на правым баку шашы Орша-Барысаў, на адлегласці 200 метраў ад маста ракі Бобр.

За праяўленую мужнасць гвардыі лейтэнант Васіль Міхайлавіч Чабатароў Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 29 чэрвеня 1945 года пасмяротна ўдастоены звання Героя Савецкага Саюза. На месцы гібелі ўстаноўлены помнік Герою. На радзіме ў сёлах Рузаеўка і Гаўрылаўка яго імем названы школа і вуліца. У Мінску таксама імем Чабатарова названа вуліца і ўстаноўлена мемарыяльная дошка. У г.п. Бобр устаноўлены помнік, яго імя прысвоена піянерскай дружыне Бобрскай сярэдняй школы. У школьным музеі экспануюцца ўнікальныя дакументы, шматлікая перапіска з роднымі і блізкімі Васіля Чабатарова, фотаздымкі пасля сустрэч на бобрскай зямлі.

8 мая 2012 года ў лясным урочышчы ля гарадскога пасёлка Бобр на ўрачыстым мітынгу быў адкрыты помнік Герою Савецкага Саюза Васілю Міхайлавічу Чабатарову. Акрамя помніка, абноўлены комплекс уключае і тэрыторыю, на якой стылізаваны абарончыя аб’екты ваеннага часу. І сёння ў гэта памятнае месца прыходзяць калектывамі і сем’ямі. Для юных грамадзян і гасцей раёна арганізоўваюцца экскурсіі. У 2014 годзе ў раёне з’явілася новая традыцыя: менавіта ля мемарыялу Васілю Чабатарову атрымліваюць павесткі маладыя людзі, якіх прызываюць у рады Узброеных Сіл. Тут жа Падзякамі адзначаюць поспехі ў рабоце актывістаў ваенна-патрыятычнага клуба «Рубеж», уручаючы наручныя гадзіннікі з красамоўнай гравіроўкай: «Няхай ваш час будзе мірным». Крупчане шануюць подзвіг сваіх герояў і адносяцца да іх памяці з глыбокай павагай.

Автор

Татьяна Толкачева

Татьяна Толкачева

Актуально

2 мая прием граждан проведет депутат Палаты представителей Национального собрания

В четверг, 2 мая, с 10.00 до 11.00 в здании Крупского районного исполнительного комитета (ул. Советская, 8, каб. 21) прием граждан проведет депутат Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь КОРСИК Юрий Васильевич. Запись на прием будет осуществляться 22-26 апреля по телефону 2-71-87 в рабочее время (с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30).

20 апреля "прямую ли­нию" проведет управляющий делами райисполкома

В субботу, 20 апреля, с 9.00 до 12.00 прямую телефонную ли­нию проведет управляющий делами Крупского районного исполнительного комитета СЕНЦОВА Валентина Васильевна. Телефон 2-77-47.

27 апреля состоится собрание членов садового товарищества Надежда-5 по вопросу о включения товарищества в границы города

В субботу, 27 апреля, в 11.00 в доме культуры состоится собрание членов садового товарищества Надежда-5 с участием представителей Крупского районного исполнительного комитета по вопросу о возможности включения территории товарищества в границы населенного пункта г. Крупки.

20 апреля "прямую ли­нию" проведет управляющий делами Крупского райисполкома

В субботу, 20 апреля, с 9.00 до 12.00 прямую телефонную ли­нию проведет управляющий делами Крупского районного исполнительного комитета Сенцова Валентина Васильевна. Телефон 2-77-47.

В Крупской ЦРБ работает Центр дружественный подросткам «Радуга»

По всем вопросам сохранения репродуктивного здоровья, современной контрацепции, профилактике зависимостей, кожно-венерологических заболеваний, психологической помощи, формирования здорового образа жизни вы получите консультацию специалистов Центра! Помощь может быть оказана анонимно.

График работы: Понедельник-пятница: 8.00-17.00, обед 13.00-14.00. Центр расположен на 2-м этаже лечебного корпуса, кабинет 18. Консультация проводится по предварительной записи по тел. 5-51-11

Please publish modules in offcanvas position.