krupki.by

ru RU be BE en EN

Крупчанка падзялілася ўспамінамі пра ўдзел у І Усебеларускім народным сходзе



Крупчанка падзялілася ўспамінамі пра ўдзел у І Усебеларускім народным сходзе

Автор / Общество / Четверг, 28 января 2021 09:15 / Просмотров: 502

Форум адбыўся ў кастрычніку 1996 года. Напярэдадні VІ Усебеларускага народнага сходу мы сустрэліся з адным з дэлегатаў I cходу, былым старшым інструктарам раённага вузла паштовай сувязі Таццянай ІЗОТАВАЙ і папрасілі яе нагадаць такую значную і адметную падзею ў жыцці: – 1996 год. Амаль 25 гадоў мінула з таго часу, як я прымала ўдзел у І Усебеларускім народным сходзе.

На пачатку кастрычніка мы былі запрошаны на куставую нараду ў Барысаў, дзе, акрамя нас, прысутнічалі дэлегацыі з Барысаўскага, Бярэзінскага, Смалявіцкага і Лагойскага раёнаў, гарадоў Барысава і Жодзіна. Вёў нараду старшыня аблвыканкама Пётр Пятровіч Пётух, які пазнаё­міў усіх прысутных з сацыяльна-эканамічным станам Міншчыны, палітычным становішчам, якое складалася напярэдадні ўсенароднага рэферэндуму.

А ўжо 19 кастрычніка крупская дэлегацыя накіравалася ў Мінск. Сход пачаўся ў Палацы спорту ў 16 гадзін з абрання яго рабочых органаў: сакратарыяту, мандатнай і рэдакцыйнай камісій. Асноўны час першага дня работы форуму заняў даклад Прэзідэнта, тэма якога – «Толькі народ мае права вырашаць свой лёс». Кожнае слова дакладчыка несла праўду, як мы жывём і як павінны жыць, якія выбіраць шляхі, каб жыццё было лепшым.

Пасля даклада Кіраўніка дзяржавы быў вечар адпачынку з удзелам вядомых майстроў мастацтваў Беларусі.

Назаўтра, 20 кастрычніка, работа сходу пачалася з раніцы. Былі заслуханы даклад мандатнай камісіі, выступленні дэлегатаў. Дарэчы, жадаючых выступіць было вельмі шмат. У гэты ж дзень была прынята рэзалюцыя І Усебеларускага народнага сходу.

У заключным слове Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка выказаў упэўненасць, што народ рэспублікі падтрымае яго ў плануемых ім пачынаннях і пераўтварэннях жыцця краіны. Бо, згодна яго слоў, толькі народ павінен вырашаць свой лёс, толькі народ павінен прымаць дзяржаўныя законы, таму што з імі народу жыць.

Хачу зазначыць, што ў першую чаргу адчувалася згуртаванасць дэлегатаў сходу, іх падтрымка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. З кожнай хвілінай у той атмасферы ўзрастала ўпэўненасць, што ў выніку ўсіх дыскусій мы знойдзем узаемаразуменне.

Я ўпершыню была на такім форуме і вельмі ўражана ім. Такое не забываецца. Уразілі і арганізацыйныя моманты, і сама атмасфера сходу з актыўнасцю дэлегатаў, і непадробнае жаданне Прэзідэнта знайсці шляхі пераадолення існуючых на той момант жыццёвых праблем.

На такі вялікі форум я ехала з надзеяй, што ў нашым грамадстве наступіць еднасць і стабільнасць.

Як успамін аб гэтай па­дзеі, я і сёння захоўваю пасведчанне дэлегата Усебеларускага сходу, праграму яго правядзення і зыходзячыя з яе матэрыялы.

Автор

Татьяна Толкачева

Татьяна Толкачева

Актуально

2 мая прием граждан проведет депутат Палаты представителей Национального собрания

В четверг, 2 мая, с 10.00 до 11.00 в здании Крупского районного исполнительного комитета (ул. Советская, 8, каб. 21) прием граждан проведет депутат Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь КОРСИК Юрий Васильевич. Запись на прием будет осуществляться 22-26 апреля по телефону 2-71-87 в рабочее время (с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30).

20 апреля "прямую ли­нию" проведет управляющий делами райисполкома

В субботу, 20 апреля, с 9.00 до 12.00 прямую телефонную ли­нию проведет управляющий делами Крупского районного исполнительного комитета СЕНЦОВА Валентина Васильевна. Телефон 2-77-47.

27 апреля состоится собрание членов садового товарищества Надежда-5 по вопросу о включения товарищества в границы города

В субботу, 27 апреля, в 11.00 в доме культуры состоится собрание членов садового товарищества Надежда-5 с участием представителей Крупского районного исполнительного комитета по вопросу о возможности включения территории товарищества в границы населенного пункта г. Крупки.

20 апреля "прямую ли­нию" проведет управляющий делами Крупского райисполкома

В субботу, 20 апреля, с 9.00 до 12.00 прямую телефонную ли­нию проведет управляющий делами Крупского районного исполнительного комитета Сенцова Валентина Васильевна. Телефон 2-77-47.

В Крупской ЦРБ работает Центр дружественный подросткам «Радуга»

По всем вопросам сохранения репродуктивного здоровья, современной контрацепции, профилактике зависимостей, кожно-венерологических заболеваний, психологической помощи, формирования здорового образа жизни вы получите консультацию специалистов Центра! Помощь может быть оказана анонимно.

График работы: Понедельник-пятница: 8.00-17.00, обед 13.00-14.00. Центр расположен на 2-м этаже лечебного корпуса, кабинет 18. Консультация проводится по предварительной записи по тел. 5-51-11

Please publish modules in offcanvas position.