krupki.by

ru RU be BE en EN

Адключым святло 27 сакавіка на 60 хвілін з 20.30 да 21.30



Адключым святло 27 сакавіка на 60 хвілін з 20.30 да 21.30

Автор / Общество / Четверг, 25 марта 2021 08:24 / Просмотров: 503

Нагадаем, 27 сакавіка пад эгідай Сусветнага фонду дзікай прыроды ва ўсім свеце ўжо ў 13-ы раз пройдзе адна з самых пазнаваемых экалагічных акцый – Гадзіна Зямлі.

Гэта акцыя прыцягвае ўвагу да беражлівых і адказных адносін да прыроды і рэсурсаў планеты. У ёй прымаюць удзел больш за 2 мільярды чалавек па ўсім свеце ў 188 краінах, гасне падсветка больш за 18 000 архітэктурных помнікаў.

Гадзіна Зямлі – штогадовая міжнародная падзея – праводзіцца ў апошнюю суботу сакавіка і заклікае ўсіх – прыватныя асобы, прадпрыемствы, арганізацыі, установы адукацыі, дзяржаўныя і камерцыйныя арганізацыі – выключыць святло і іншыя не жыццёва важныя электрапрыборы на адну гадзіну, каб стымуляваць інтарэс да праблемы змянення клімату, энергетычнага аб’яднання чалавецтва.

Выключэнне святла носіць сімвалічны характар і накіравана на прыцягванне ўвагі людзей да праблемы глабальнага пацяплення і заклікае заставацца нераўнадушнымі да будучага планеты.

Тэма Гадзіны Зямлі-2021 – «Адкрытасць экалагічнай інфармацыі». Тысячы людзей па ўсёй Беларусі кожны дзень уносяць свой уклад у абарону прыроды – у рамках экалагічнай кампаніі «Абуладкуем малую радзіму» прымаюць удзел у азеляненні населеных пунктаў, валанцёрскіх уборках, арганізуюць шмат іншых карысных спраў. Усіх гэтых людзей аб’ядноўвае пачуццё адказнасці за дабрабыт нашай прыроды і жаданне яе захаваць.

Автор

admin

admin

Актуально

1 апреля начальник отдела статистики проведет «горячую линию» по вопросам выплаты зарплаты

В понедельник, 1 апреля, с 8.00 до 17.00 (перерыв с 13.00 до 14.00) начальником отдела статистики Крупского района КАРЕЦКОЙ Еленой Леонидовной будет проводиться «горячая линия» по вопросу несвоевременной выплаты заработной платы. Телефон 8-01796 4-24-86.

30 марта "прямую ли­нию" проведет заместитель председателя райисполкома

В субботу, 30 марта, с 9.00 до 12.00 прямую телефонную ли­нию проведет заместитель председателя Крупского районного исполнительного комитета ГАНЧАР Анатолий Владимирович. Телефон 2-77-47.

В Крупской ЦРБ работает Центр дружественный подросткам «Радуга»

По всем вопросам сохранения репродуктивного здоровья, современной контрацепции, профилактике зависимостей, кожно-венерологических заболеваний, психологической помощи, формирования здорового образа жизни вы получите консультацию специалистов Центра! Помощь может быть оказана анонимно.

График работы: Понедельник-пятница: 8.00-17.00, обед 13.00-14.00. Центр расположен на 2-м этаже лечебного корпуса, кабинет 18. Консультация проводится по предварительной записи по тел. 5-51-11

Please publish modules in offcanvas position.