krupki.by

ru RU be BE en EN

У 9-ы раз у Халопенічах адбыўся фестываль, прысвечаны роднаму слову, культуры, літаратуры



У 9-ы раз у Халопенічах адбыўся фестываль, прысвечаны роднаму слову, культуры, літаратуры

Автор / Общество / Четверг, 07 октября 2021 14:29 / Просмотров: 1438

Свята прымеркавана да значнай падзеі – у гэтым годзе гарадскому пасёлку спаўняецца 570 гадоў.

– Халопеніцкая зямля нара­дзіла і ўзгадавала шмат знакамітых людзей,  – расказвае старшыня сельвыканкама Андрэй Вакулаў. – У вёсцы Мачулішча нарадзіўся беларускі паэт, празаік, перакладчык, крытык, літаратуразнаўца Васіль Зуёнак. Чырвоным радком у гісторыю пасёлка ўпісана прозвішча, якое вядома кожнаму і ўвекавечана ўдзячнымі нашчадкамі, – Багдановічы. Менавіта ў мястэчку Халопенічы нарадзіўся Адам Багдановіч. Пэўны час працаваў памочнікам настаўніка ў мясцовай школе. Зараз школа носіць імя Максіма Багдановіча. Таму і ўзнікла ідэя правесці фестываль роднага слова, прымеркаваны да Дня беларускага пісьменства. Першы «Халопеніцкі карагод» адбыўся ў 2012 годзе і стаў брэндам пасёлка.

 

 

 

 

Штогод свята ладзіцца ў мясцовым парку. І хоць у гэтым го­дзе надвор’е было  дажджлівае, фестываль усё роўна адбыўся. Гасцей прымаў Дом культуры. Тут размясціліся і тэматычныя пляцоўкі. Традыцыйна са сцэны гучалі ўспаміны аб велічным мінулым пасёлка, аб значных датах яго развіцця і станаўлення. Віншавалі жыхароў Халопеніч з іх асабістымі датамі, дасягненнямі, значнымі падзеямі ў жыцці. Ушаноўвалі доўгажыхарку пасёлка Ніну Рыгораўну Дзеравяга, якой споўнілася 96 гадоў. Не засталася без увагі сямейная пара, якая крочыць разам 50 гадоў, – Леаніда Аляксандравіча і Зінаіды Андрэеўны Літвінавых. Працавітая сям’я Сяргея і Святланы Сурмы выхоўвае чатырох сыноў – ім прыемныя словы і падарункі. Нядаўна ў Халопенічах стварылася новая сям’я Паўла і Дар’і Грэбеняў. І, канечне, як не сказаць пра самага юнага жыхара – Паўла Владарчыка, які нарадзіўся 21 верасня.

Напярэдадні свята прайшоў агляд гаспадарчых сядзіб. Пераможцамі і ўладальнікамі тытулу «Лепшая сядзіба» сталі гаспадары Аляксандр і Рыта Логісы. У намінацыі «Лепшае прадпрыемства, якое аказвае дапамогу ў добраўпарадкаванні пасёлка», пераможцам стала сялянская фермерская гаспадарка «Аўдзіевіч». Яе глава Любоў Аўдзіевіч падзялілася сваімі ўражаннямі ад свята:

 

 

 

 

 

 

 

– З сельскім выканкамам мы даўно цесна супрацоўнічаем.  Бо рабіць зямлю, на якой жывём, чыстай і прыгожай – наша агульная задача. Але, шчыра кажучы, увага, падарункі  і ветлівыя словы сталі прыемнай нечаканасцю. Здзівілі і парадавалі мясцовыя самабытныя артысты. Сама я з Гомельшчыны. Амаль 30 гадоў жыву ў Халопенічах і лічу іх другой радзімай. Але, прызнацца, і не думала, што ў пасёлку столькі таленавітых людзей. Якія малайцы – падрыхтавалі такі цудоўны канцэрт! У наступным годзе абавязкова прыйду на «Халопеніцкі карагод».

Святочны настрой гасцям падмацавалі артысты Халопеніцкага Дома культуры і ансамбля мажарэтак школы танцаў «Дзіва-дэнс».

Супрацоўнікі Халопеніцкага сельвыканкама выказваюць па­дзяку за дапамогу ў падрыхтоўцы да свята ТАА «АктыўТоргІнвест» (С.У. Кірпічоў) і ТДА «Дэкас» (М.І. Вусік).

Іна ГАРА. Фота Халопеніцкага сельвыканкама.

 

 

 

 

 

 

Автор

admin

admin

Актуально

1 апреля начальник отдела статистики проведет «горячую линию» по вопросам выплаты зарплаты

В понедельник, 1 апреля, с 8.00 до 17.00 (перерыв с 13.00 до 14.00) начальником отдела статистики Крупского района КАРЕЦКОЙ Еленой Леонидовной будет проводиться «горячая линия» по вопросу несвоевременной выплаты заработной платы. Телефон 8-01796 4-24-86.

30 марта "прямую ли­нию" проведет заместитель председателя райисполкома

В субботу, 30 марта, с 9.00 до 12.00 прямую телефонную ли­нию проведет заместитель председателя Крупского районного исполнительного комитета ГАНЧАР Анатолий Владимирович. Телефон 2-77-47.

В Крупской ЦРБ работает Центр дружественный подросткам «Радуга»

По всем вопросам сохранения репродуктивного здоровья, современной контрацепции, профилактике зависимостей, кожно-венерологических заболеваний, психологической помощи, формирования здорового образа жизни вы получите консультацию специалистов Центра! Помощь может быть оказана анонимно.

График работы: Понедельник-пятница: 8.00-17.00, обед 13.00-14.00. Центр расположен на 2-м этаже лечебного корпуса, кабинет 18. Консультация проводится по предварительной записи по тел. 5-51-11

Please publish modules in offcanvas position.