krupki.by

ru RU be BE en EN

У гарадскім пасёлку Халопенічы абноўлены помнік Адаму Багдановічу



У гарадскім пасёлку Халопенічы абноўлены помнік Адаму Багдановічу

Автор / Общество / Пятница, 24 декабря 2021 10:15 / Просмотров: 660

Падчас чарговай паездкі ў гарадскі пасёлак Халопенічы заўважаем у мясцовым скверы абноўлены помнік Адаму Багдановічу.

Менавіта ў Халопенічах нара­дзіўся беларускі этнограф, фалькларыст і вучоны. Але найбольш вядомы ён як бацька генія беларускай паэзіі Максіма Багдановіча. З моманту адкрыцця помніка прайшло ўжо 24 гады.

– Помнік быў устаноўлены ў 1997 годзе за кошт сродкаў Саюза пісьменнікаў Беларусі, – расказвае старшыня Халопеніцкага сельвыканкама Андрэй Вакулаў. – Падзея была прымеркавана да 135-годдзя з дня нараджэння Адама Багдановіча. З цягам часу помнік страціў прывабнасць і эстэтычны выгляд. Ды і рукі вандалаў «папрацавалі»: у надпісе «Вучоны, этнограф, фалькларыст» сарвалі слова «вучоны».

Рэстаўрацыю помніка выканалі спецыялісты прыватнага прадпрыемства “Віттэхінвест”.

– Фірма займаецца аднаўленнем помнікаў у раёне не першы год, – працягвае Андрэй Вакулаў. – Гады два назад спецыялісты прадпрыемства адрэстаўравалі помнік загінулым воінам на Халопеніцкіх могілках. Работы над помнікам Адаму Багдановічу працягваліся тыдзень. І вось мясцовая славутасць радуе жыхароў і гасцей пасёлка. Захаваць і зберагчы культурныя здабыткі для нашчадкаў – наш абавязак.

Іна ГАРА.

Автор

admin

admin

Актуально

1 апреля начальник отдела статистики проведет «горячую линию» по вопросам выплаты зарплаты

В понедельник, 1 апреля, с 8.00 до 17.00 (перерыв с 13.00 до 14.00) начальником отдела статистики Крупского района КАРЕЦКОЙ Еленой Леонидовной будет проводиться «горячая линия» по вопросу несвоевременной выплаты заработной платы. Телефон 8-01796 4-24-86.

30 марта "прямую ли­нию" проведет заместитель председателя райисполкома

В субботу, 30 марта, с 9.00 до 12.00 прямую телефонную ли­нию проведет заместитель председателя Крупского районного исполнительного комитета ГАНЧАР Анатолий Владимирович. Телефон 2-77-47.

В Крупской ЦРБ работает Центр дружественный подросткам «Радуга»

По всем вопросам сохранения репродуктивного здоровья, современной контрацепции, профилактике зависимостей, кожно-венерологических заболеваний, психологической помощи, формирования здорового образа жизни вы получите консультацию специалистов Центра! Помощь может быть оказана анонимно.

График работы: Понедельник-пятница: 8.00-17.00, обед 13.00-14.00. Центр расположен на 2-м этаже лечебного корпуса, кабинет 18. Консультация проводится по предварительной записи по тел. 5-51-11

Please publish modules in offcanvas position.