krupki.by

ru RU be BE en EN

З 28 лютага па 6 сакавіка доўжыцца Масленіца



З 28 лютага па 6 сакавіка доўжыцца Масленіца

Автор / Общество / Среда, 02 марта 2022 15:01 / Просмотров: 821

З 28 лютага па 6 сакавіка доўжыцца Масленіца – рухомае свята ў гонар заканчэння зімы і веснавога абуджэння прыроды.

Святкуецца за восем тыдняў перад Вялікаднем. Можа прыпадаць на другую палову лютага – першую палову сакавіка. Гэта  і абумовіла асноўны сэнс Масленіцы – праводзіны зімы і чаканне хуткага надыходу вясны.

– Масленіца – адно з самых вясёлых і гуллівых свят беларусаў, – расказ­вае дырэктар Крупскай раённай бібліятэкі імя Я.Купалы Наталля Купрыянава. – Спалучае ў сабе зімовыя і вясновыя абрады, песні, гульні, карагоды.

Кожны дзень масленічнага тыдня мае сваю назву, якая гаворыць аб тым, што ў гэты дзень трэба рабіць. Вядома, зараз цяжка захаваць усе звычаі і абрады, бо масленічны тыдзень у нас – звычайны працоўны. Але даведацца пра іх будзе цікава.

– Масленіца – гэта не толькі бліны, – працягвае Наталля Міхайлаўна. – На Масленіцу абавязак  чалавека – дапамагчы прагнаць зіму, абудзіць прыроду. Яшчэ адзін сэнс свята – усталяванне міжродавых і міжсуседскіх сувязей. На гэта і накіраваны ўсе масленічныя традыцыі. У панядзелак была  «сустрэча». У гэты дзень наладжвалі катанні з горак. Нашы продкі верылі, што катанні будуць спрыяць росту льна і збожжа. А калі няма снегу, можна гушкацца на арэлях. Майстравалі ў гэты дзень пудзіла Масленіцы. Аўторак – «зайгрыш». Зразумела, пачыналіся гульні, частавалі адзін аднаго блінамі. Серада – «ласун». Назва гаворыць сама за сябе. Гаспадыні гатавалі розныя прысмакі, а на першым месцы – бліны. Чацвер – «разгуляй». Каб дапамагчы сонцу прагнаць зіму, ладзілі катанні на конях па гадзіннікавай стрэлцы. У пятніцу – знакамітыя «цешчыны бліны». У гэты «жаночы» дзень цешча прымае ў гасцях зяця. Аднавяскоўцы наведваюць сваіх родзічаў у суботу, якае мае назву «залоўкіны вячоркі». Нядзеля на Масленічным тыдні – апошні дзень перад Вялікім сямітыднёвым постам – называецца даравальнай. У гэты дзень прынята прасіць прабачэння ў родных і знаёмых, якіх пакрыўдзілі. Пудзіла Масленіцы апошні раз вадзілі па вуліцах, а затым спальвалі на вялікім вогнішчы.  Абрад суправаджаўся песнямі, танцамі, карагодамі. Галоўная ежа на Масленіцу – масла, сыр, і канешне, бліны: жытнія, пшанічныя, грэчневыя, з маслам, са смятанай, з мёдам. Нездарма даследчыкі культуры кажуць, што бліны – гэта сімвал сонца. А ўжыванне сімвалічнай стравы спрыяе набліжэнню вясны.

Існуюць прыкметы, звязаныя са святам. «Якое надвор’е ў даравальны дзень, такое і на Вялік­дзень», «У даравальную нядзелю трэба рана легчы спаць, каб заснуць да поўначы, тады раніцай заўсёды будзе лёгка прачынацца». Хочаце – верце, а хочаце – праверце.

Іна ГАРА.

Автор

admin

admin

Актуально

1 апреля начальник отдела статистики проведет «горячую линию» по вопросам выплаты зарплаты

В понедельник, 1 апреля, с 8.00 до 17.00 (перерыв с 13.00 до 14.00) начальником отдела статистики Крупского района КАРЕЦКОЙ Еленой Леонидовной будет проводиться «горячая линия» по вопросу несвоевременной выплаты заработной платы. Телефон 8-01796 4-24-86.

30 марта "прямую ли­нию" проведет заместитель председателя райисполкома

В субботу, 30 марта, с 9.00 до 12.00 прямую телефонную ли­нию проведет заместитель председателя Крупского районного исполнительного комитета ГАНЧАР Анатолий Владимирович. Телефон 2-77-47.

В Крупской ЦРБ работает Центр дружественный подросткам «Радуга»

По всем вопросам сохранения репродуктивного здоровья, современной контрацепции, профилактике зависимостей, кожно-венерологических заболеваний, психологической помощи, формирования здорового образа жизни вы получите консультацию специалистов Центра! Помощь может быть оказана анонимно.

График работы: Понедельник-пятница: 8.00-17.00, обед 13.00-14.00. Центр расположен на 2-м этаже лечебного корпуса, кабинет 18. Консультация проводится по предварительной записи по тел. 5-51-11

Please publish modules in offcanvas position.