krupki.by

ru RU be BE en EN

Падпісаць ліст Сталіну, браць удзел ва ўсесаюзных і ўсебеларускіх выставах давяралі самым лепшым



Падпісаць ліст Сталіну, браць удзел ва ўсесаюзных і ўсебеларускіх выставах давяралі самым лепшым

Автор / Общество / Среда, 30 марта 2022 16:30 / Просмотров: 1164

Крыніцы захавалі для нас імёны тых, хто шчыраваў на нівах на золку ўтварэння раёна. Каго, за што і як шанавалі амаль стагоддзе таму? Цікаўцеся ў новым выпуску нашага праекта.

Атмасфера ў канцы 1930-х гадоў была адметнай. У асноўным скончыўся складаны перыяд злому старога ладу жыцця, асабліва ў вёсках, замацаваліся новыя працоўныя і сацыяльныя адносіны паміж людзьмі, заснаваныя на калектыўнай працы.

Лепшыя працаўнікі прымалі ўдзел ва ўсебеларускіх з’ездах калгаснікаў-ударнікаў. Удзельнікамі другога такога з’езда ад Крупскага раёна былі Нікіфар Сямёнавіч Пыжык, адзін з арганізатараў калгаса «Шлях сацыялізму», калгаснік калгаса «Новая Нача» Дзмітрый Платонавіч Сташэвіч, дарэчы, удзельнік усіх раённых аналагічных з’ездаў, Ганна Аўрамаўна Трыпуцень, калгасніца калгаса «Праўда», актывістка, слухачка курсаў па падрыхтоўцы старшынь калгасаў, паляводы Цодзік Аўрамавіч Крывашэй з калгаса «Чырвоная ніва», Мар’я Ігнатаўна Вігаловіч з калгаса «Пралетарская перамога», Дзмітрый Платонавіч Стасевіч з калгаса «Новая Нача», старшыня калгаса «Усход» Мікалай Ігнатавіч Ваўкарэзаў, даярка ка­лгаса «Полымя» Мелання Анісімаўна Маржэцкая, Арына Пліско з калгаса «Звезда». Дарэчы, выступаючы на першым раённым з’ездзе калгаснікаў-­ударнікаў, які адбыўся 10-11 сакавіка 1933 г., Арына Пліско звярнула ўвагу на тое, што раней, працуючы на кулака, яна за 3 дні працы атрымала толькі 4 з паловай кілаграмы збожжа.

ФІЛІПОВІЧ Макар Іванавіч, конюх калгаса «Усход» Крупскага раёна Мінскай вобласці – у 1938 годзе вырасціў 5 жарабят ад 5 конематак, за што зацверджаны ўдзельнікам Усесаюзнай Сельска-Гаспадарчай выставы і занесены ў Ганаровую Кнігу.
ФІЛІПОВІЧ Макар Іванавіч, конюх калгаса «Усход» Крупскага раёна Мінскай вобласці – у 1938 годзе вырасціў 5 жарабят ад 5 конематак, за што зацверджаны ўдзельнікам Усесаюзнай Сельска-Гаспадарчай выставы і занесены ў Ганаровую Кнігу.

А. Камароў стаў дэлегатам раённага, усебеларускага, усесаюзнага злётаў перадавікоў-калгаснікаў. Выступаючы пазней на раённым сходзе, ён адзначыў: «Мяне навучыў з’езд, як умацоўваць ка­лгас. Трэба браць прыклад з рабочых, якія на заводах і фабрыках змагаюцца за выкананне планаў…»

Макар Іванавіч Філіповіч, конюх калгаса «Усход»,  за сваю старанную працу быў удзельнікам некалькіх вышэйшых прадстаўнічых мерапрыемстваў перадавікоў вытворчасці: першага ўсебеларускага з’езду калгаснікаў-ударнікаў, Усесаюзнай выставы дасягненняў народнай гаспадаркі, прычым у ліку лепшых узнагароджаны Граматай гэтай выставы, а таксама пазней за сваю працу ўдастоены Ганаровай Граматы Вярхоўнага Савета БССР. Выступаючы на раённым злёце калгаснікаў-ударнікаў, затым на старонках раённай газеты, Макар Іванавіч Філіповіч параўноўваў мінулы час з калгасным жыццём наступным чынам: «Сям’я мая складаецца з 5 чалавек. Да ўступлення ў калгас я жыў дрэнна, працаваў пастухом, хадзіў голым і паўгалодным, а дзеці мае працавалі ў кулака. У калгасе ж стаў папраў­ляць свой дабрабыт. За час працы ў мяне не пала ні адной галавы жывёлы. Я, былы пастух, купіў дзецям вопратку, таксама паліто, люстэрка, самавар, думаю купіць швейную машыну, хаця кулакі і пужаюць маю жонку, што мяне раскулачаць».

Для сучаснага чалавека пакупка рэчаў, пра якія гаварыў Філіповіч, з’яўляецца звычайнай справай, а на той час гэта адзначала вялікі зрух у лепшы бок.

Гонар падпісаць ліст знатных людзей Савецкай Беларусі таварышу Сталіну быў прадастаўлены і крупчанам.
Гонар падпісаць ліст знатных людзей Савецкай Беларусі таварышу Сталіну быў прадастаўлены і крупчанам.

Дарэчы, а ці ведаеце вы, шаноўныя чытачы, што ў перадваенныя гады вялікім гонарам было атрыманне права падпісаць ліст Іосіфу Сталіну? Гэты ліст і кандыдатуры, якім даручалася яго падпісаць, абмяркоўваліся на агульных вытворчых сходах ва ўсіх раёнах рэспублікі. Права подпісу азначала прызнанне працоўных заслуг, з аднаго боку, і маральнае заахвочванне старанных працаўнікоў. У Крупскім раёне ў іх лік увайшлі старшыня Крупскага сельсавета Дзмітрый Грышанкоў, старшыня Бобрскага сельсавета Лілія Бекер, старшыня калгаса «Перамога» Бобрскага сельсавета Антон Снягір, старшыня калгаса імя Варашылава Крупскага сельсавета Яфім Печарыца, старшыня калгаса «Чырвоны герой»  Крупскага сельсавета Аляксандр Камароў,  брыгадзір гэтага ж калгаса Канстанцін Грыбоўскі і намеснік старшыні калгаса «Першая пяцігодка» Нацкага сельсавета Надзея Міцкевіч.

Пра што ж расказвалі гэтыя людзі, што лічылі сваім дасягненнем? Нам давялося прачытаць такі ліст. І адметна, што там прыводзіліся прыклады, адлюстроўваючыя, на іх думку, лепшае жыццё на вёсцы: хаты калгаснікаў у пэўным калгасе выклеены шпалерамі, альбо той калгаснік купіў боты, іншы святочны касцюм і г.д…

Подых часу адчуваўся сярод моладзі, якая заставалася ў родных вёсках. Многія з юнакоў і дзяўчат сталі працаваць механізатарамі, вадзіцелямі аўтамашын, аграномамі…І не выпадкова, бо менавіта гэтыя прафесіі былі ў той час найбольш прэстыжнымі і запатрабаванымі.

Вялікую папулярнасць набыў рух жанчын-механізатараў. Знакамітыя Паша Ангеліна – удзельніца стаханаўскага руху ў гады першых пяцігодак, брыгадзір трактарнай брыгады МТС, ударніца – была тады сапраўдным кумірам савецкіх дзяўчат. «Сто тысяч сябровак – на трактар!» – гэты яе лозунг, выказаны ў 1938 годзе, натхняў многіх. Як сведчыцца, 200 тысяч жанчын узялі яе прыклад.

У тым ліку і крупчанкі. Адной з першых у раёне адгукнулася на заклік вядомай трактарысткі і перасела на «сталёвага каня» Вольга Мікалаеўна Цішкавец з калгаса «Камунар». З цягам часу ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга стаў яе заслужанай узнагародай.

Аднымі з тых, хто пе­ршымі селі за рычагі трактара, за баранку аўтамашыны, былі дзяўчаты з вёскі Клішына Вера Паўлаўна Валаховіч і Лідзія Іпалітаўна Сазонова. Пасля заканчэння курсаў шафёраў Вера пачала працаваць у Янаўшчынскай МТС, а Ліда стала вадзіць «палутарку», так любоўна называлі аўтамашыну грузапад’ёмістасцю ў паўтары тоны. Дзяўчаты працавалі з поўнай аддачай і, як вынік, у свой час сяброўкі сталі ўдзельніцамі Усесаюзнай сельскагаспадарчай выставы ў Маскве і ўдастоены высокіх дзяржаўных узнагарод: Валаховіч – ордэна Леніна, Сазонава – ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга.

Далёка вядомым за межамі раёна з цягам часу стаў і Уладзімір Восіпавіч Усошын. У гады калектывізацыі яго сям’я адной з першых уступіла ў калгас. Уладзімір працаваў і адначасова вучыўся, спачатку на курсах па ліквідацыі непісьменнасці, затым на курсах трактарыстаў. Ужо ў 1939 годзе як адзін з перадавікоў ён удзельнічаў ва Усесаюзнай сельскагаспадарчай выставе ў Маскве. Калі ж у Грушаўскай МТС з’явіліся новыя машыны-льноцерабілкі, Усошын хутка асвоіў гэтую тэхніку і пачаў у 3-4 разы перавыконваць дзённыя нормы выпрацоўкі. Менавіта як механізатар, які на працягу многіх гадоў выцерабіў льну на плошчы больш за 2 300 гектараў, Уладзімір Восіпавіч Усошын стаў першым у раёне Героем Сацыялістычнай працы.

Можна і далей успамінаць пра тых, хто працай умацоўваў Радзіму, будаваў сваю будучыню. Гэта былі прадстаўнікі новага пакалення.

Заслугі Лідзіі Іпалітаўны САЗОНАВАЙ адзначаны ордэнам Працоўнага Чыр­вонага Сцяга.
Заслугі Лідзіі Іпалітаўны САЗОНАВАЙ адзначаны ордэнам Працоўнага Чыр­вонага Сцяга.

Трэба сказаць, што на той час прымянялася нямала стымулаў, каб заахвоціць людзей працы. Спынімся больш падрабязна на яшчэ адным ганаровым праве – удзельнічаць ва Усесаюзнай выставе дасягненняў народнай гаспадаркі. Яно давалася лепшым з лепшых не толькі ў маштабе раёна. Акрамя Макара Філіповіча ў Крупскім раёне яго ўдастоіліся ў перадваенныя гады і іншыя працаўнікі сельскай гаспадаркі. Гэта загадчык жывёлагадоўчай фермы калгаса «Полымя» Дзмітрый Кузьміч Барадач. Дарэчы, ферма, якой ён кіраваў, была занесена ў ганаровую кнігу УВДНГ, даглядчык жывёлы калгаса імя Стаханава Майсей Васільевіч Коскін. Удзельнікамі выставы былі таксама даглядчыкі жывёлы Ксенія Кузьмінічна Шабасова, К.Я. Катоўская, І.А. Карповіч, Л.І. Архіпаў, П.В. Камарова, Т.М. Конанава, паляводы М.І. Сапрановіч, звеннявыя К.М. Грыбоўскі, Я.К. Мазгоў і іншыя.

Вось што пазней пісаў у раённай газеце адзін з удзе­льнікаў выставы Майсей Філіпавіч Коскін: «З самага дзяцінства я быў пастухом. Беднасць прымусіла з малых гадоў пайсці шу­каць уласны кавалак хлеба. Пасвіў я кулацкіх кароў, авечак, свіней ад цямна да цямна, а за гэта не хапала нават на пражыццё… Ці мог раней я нават падумаць, што мяне, пастуха, пашлюць у Маскву на выставу».

На той час распаўсю­джанымі былі ўсебеларускія злёты перадавікоў у розных галінах сельскай гападаркі. І там не абыходзілася без крупчан. Раённая газета «Камуністычны шлях» паведамляла ў кастрычніку 1935 года наступнае: «8 кастрычніка 1935 года ў Мінску адкрыўся ўсебеларускі злёт майстроў ільну. Ад Крупскага раёна паехалі лепшыя апрацоўшчыкі льну Чарняўская К. з калгаса «Перамога» Жаберыцкага сельскага Савета, Рабчынская М. – калгасніца калгаса «Бальшавік», Іванова з ка­лгаса «Полымя», Куляй Ганна з калгаса «Шлях Сталіна» Ігрушкаўскага сельскага Савета».

Мы ўжо ўзгадвалі і пра паслядоўнікаў стаханаўскага руху. Працаўнікі ставілі перад сабой вялікія задачы. У 1936 годзе, як раз на 8 сакавіка, даглядчыца маладняку на ферме калгаса імя І.В. Сталіна Смародзінскага сельсавета Ульяна Максімаўна Кунічкіна праз раённую газету дэкларавала свой абавязак працаваць па-стаханаўску. «Паступіўшы ў 1929 годзе ў калгас, я чэсна ўзялася за працу, – пісала яна. – Працаваць першы год было цяжка – калектывізацыя ж справа новая. А тут яшчэ кулакі падбухторваюць нашых маладых калгаснікаў на развал калгаса. Але хутка ворагаў мы прагналі, як след узяўшыся за наладжванне і паляпшэнне новага калгаснага жыцця. Да 1934г. я працавала на палявых работах. У 1934 г. калгас даручыў мне такую адказную справу, як догляд за маладняком на ферме. Тады ў калгасе было толькі 28 цялят. Я і ўсе нашы даглядчыцы шчыра стараліся даглядаць за імі. Толькі дзякуючы гэтаму ўсе 28 цялят выйшлі здаровымі, ні адно цялё не прапала. У 1935 г. на ферме мы выгадавалі 35 цялят. З іх 15 выгадавала асабіста я. Мой ганаровы абавязак – у 1936 стаханаўскім годзе працаваць па-стаханаўску, каб поўнасцю выканаць план жывёлагадоўлі і забяспечыць нашу краіну высокагатункавым мясам».

Як бачым, для тых, хто раней батрачыў, уступленне ў калгас, хаця на пачатку калгаснікі жылі не багата, але ўсё ж было выйсцем з нястачы, тым больш, што і дзяржава аказвала значную дапамогу калгаснаму будаўніцтву.

Марына БАРАДАЎКА, Дзмітрый ХРОМЧАНКА, кандыдат гістарычных навук. Фотаматэрыял прадастаўлены Дзмітрыем ХРОМЧАНКАМ (друкуецца ўпершыню).

Автор

admin

admin

Актуально

1 апреля начальник отдела статистики проведет «горячую линию» по вопросам выплаты зарплаты

В понедельник, 1 апреля, с 8.00 до 17.00 (перерыв с 13.00 до 14.00) начальником отдела статистики Крупского района КАРЕЦКОЙ Еленой Леонидовной будет проводиться «горячая линия» по вопросу несвоевременной выплаты заработной платы. Телефон 8-01796 4-24-86.

30 марта "прямую ли­нию" проведет заместитель председателя райисполкома

В субботу, 30 марта, с 9.00 до 12.00 прямую телефонную ли­нию проведет заместитель председателя Крупского районного исполнительного комитета ГАНЧАР Анатолий Владимирович. Телефон 2-77-47.

В Крупской ЦРБ работает Центр дружественный подросткам «Радуга»

По всем вопросам сохранения репродуктивного здоровья, современной контрацепции, профилактике зависимостей, кожно-венерологических заболеваний, психологической помощи, формирования здорового образа жизни вы получите консультацию специалистов Центра! Помощь может быть оказана анонимно.

График работы: Понедельник-пятница: 8.00-17.00, обед 13.00-14.00. Центр расположен на 2-м этаже лечебного корпуса, кабинет 18. Консультация проводится по предварительной записи по тел. 5-51-11

Please publish modules in offcanvas position.