krupki.by

ru RU be BE en EN

Крупчанам прапанавалі даследаваць ненадрукаваныя творы Адама Багдановіча



Крупчанам прапанавалі даследаваць ненадрукаваныя творы Адама Багдановіча

Автор / Общество / Вторник, 24 мая 2022 17:00 / Просмотров: 971

Бо яшчэ шмат нязведанага ў літаратурнай спадчыне нашага славутага земляка. Этнічныя кнігі захоўваюцца ў фондах Літаратурнага музея Максіма Багдановіча.

У Крупскай мастацкай галерэі імя Барыса Аракчэева адбыўся навукова-практычны семінар «Ля вытокаў беларусазнаўства», прысвечаны 160-годдзю з дня нараджэння Адама Багдановіча. Удзел прымалі навуковыя супрацоўнікі Нацыянальнай акадэміі навук, Літаратурнага музея Максіма Багдановіча, настаўнікі беларускай мовы і літаратуры Крупшчыны. Зазірнулі ў генеалагічнае дрэва Максіма Багдановіча па лініі бацькі. З вышыні XXI стагоддзя паглядзелі на дасягненні Адама Багдановіча. Правялі паралелі сучаснай міфалагічнай прозы з даследаваннямі старажытнага светасузірання Адама Ягоравіча. З прэзентацыяй даследчай працы «Жывая мова казак Адама Багдановіча» выступіў вучань Халопеніцкай сярэдняй школы імя М. Багдановіча Аляксей Осіпаў. Навукоўцы высока ацанілі ўклад Аляксея ў захаванне літаратурнай і гістарычнай спадчыны, якая адлюстроўвае мясцовы каларыт, самабытнасць і багацце роднай мовы.  Яму за гэта – Ганаровая грамата.   

Творчасць вядомага земляка – шматгранная і непаўторная, але яшчэ шмат непазнанага. Таму загадчык сектара ўліку фонду Максіма Багдановіча Літаратурнага музея Алена Кніга запрасіла ўдзельнікаў імпрэзы ў фонды музея:

– Прапануем вам пазнаёміцца з ненадрукаванымі творамі Адама Ягоравіча, паспрабаваць іх расчытаць і правесці даследчую працу.

Навуковыя супрацоўнікі адзначылі сімвалічнасць імпрэзы, што праходзіла сярод карцін мастака Барыса Аракчэева.

– На некаторых палотнах Барыса Аракчэева адлюстравана Яраслаўшчына, – казала вядучы навуковы супрацоўнік навукова-асветніцкага аддзела Літаратурнага музея Ірына Мышкавец. – З гэтым горадам звязана жыццё бацькі і сына, асноўная літаратурная дзейнасць Максіма. Праз гады мы яскрава адчуваем узаемасувязь мастацтва і літаратуры. Мы бачым, што знаёмства мастака і пісьменнікаў адбываецца і пасля жыцця. А гэта значыць, што яны вечныя.

Іна ГАРА.

Автор

admin

admin

Актуально

24 сентября пройдет "прямая линия" о семейном капитале

24 сентября с 10-00 до 11-00 пройдет прямая телефонная линия с главным специалистом сектора материально-бытового обеспечения управления по труду, занятости и социальной защите Крупского райисполкома Юлией Мусохрановой. Тема: "О назначении и досрочном распоряжении средствами семейного капитала".
Телефон 2-62-83.

20 сентября "прямую ли­нию" проведет заместитель председателя райисполкома

В субботу, 20 сентября, с 9.00 до 12.00 прямую телефонную ли­нию проведет заместитель председателя Крупского райисполкома ГАНЧАР Анатолий Владимирович.Телефон 2-77-47.

Крупский РЭС: в Клишино возможны перебои с электроэнергией в дневное время суток

Крупский РЭС информирует: в д. Клишино Холопеничского сельсовета будет производиться реконструкция линий электропередачи 0,4-10 кВ, в связи с чем будет периодически отсутствовать электроэнергия в дневное время суток.

Телефоны доверия Минской области

Телефоны доверия Минской области: +375 (29) 899-04-01 (МТС), Telegram, Viber, WhatsApp, +375 (29) 101-73-73 (A1), +375(17) 311-00-99 (стационарный телефон). Ежедневно! Круглосуточно! Анонимно!

В Крупской ЦРБ работает Центр дружественный подросткам «Радуга»

По всем вопросам сохранения репродуктивного здоровья, современной контрацепции, профилактике зависимостей, кожно-венерологических заболеваний, психологической помощи, формирования здорового образа жизни вы получите консультацию специалистов Центра! Помощь может быть оказана анонимно.

График работы: Понедельник-пятница: 8.00-17.00, обед 13.00-14.00. Центр расположен на 2-м этаже лечебного корпуса, кабинет 18. Консультация проводится по предварительной записи по тел. 4-12-21.

Please publish modules in offcanvas position.