krupki.by

ru RU be BE en EN

Крупчанка стварыла калекцыю мужчынскага і жаночага адзення з радкамі вершаў беларускіх пісьменнікаў



Крупчанка стварыла калекцыю мужчынскага і жаночага адзення з радкамі вершаў беларускіх пісьменнікаў

Автор / Общество / Воскресенье, 04 сентября 2022 09:06 / Просмотров: 970

Сёння наша краіна адзначае Дзень беларускага пісьменства. Святкаванне праходзіць ў Добрушы – на радзіме беларускага пісьменніка Івана Шамякіна. Асноўныя тэмы імпрэзы – Год гістарычнай памяці, 140-годдзе з дня нараджэння класікаў беларускай літаратуры Янкі Купалы і Якуба Коласа.

Канцэпцыя свята паказвае адзін­ства беларускага друкаванага слова з гісторыяй і культурай беларускага народа.

А сапраўдным месцам, дзе яднаецца культура, літаратура і мастацтва Крупшчыны, з’яўляецца Цэнтр дзіцячай творчасці. Улюбёныя ў сваю справу педагогі разам з дзецьмі ствараюць унікальныя і непаўторныя шэдэўры дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. За кожным творам – вялікая праца. Тэмы і ідэі падказваюць асабістыя ўражанні, народныя і дзяржаўныя святы. 140-годдзе класікаў Янкі Купалы і Якуба Коласа – асаблівая тэма, такая родная і цёплая, як і самі словы паэтаў. Вершы настолькі ўразілі педагога Аксану Коваль, што яна стварыла калекцыю мужчынскага і жаночага адзення з радкамі вершаў і ілюстрацыямі да іх.

Калекцыю адзення прадстаўляюць педагогі Аксана КОВАЛЬ і Алена ШНЫРКО. «Беларускія матывы – гэта наша, роднае», – упэўнены яны.

– Неяк на стале  ў сваёй калегі ўбачыла кнігу з творамі пісьменнікаў, –  расказвае Аксана Коваль. – Прачытала вершы. Яны вярнулі мяне ў дзяцінства – такія мілыя і родныя вобразы. Толькі паслухайце радкі з Янкі Купалы: «Музыка зычная ў свеце, моўкнуць нягоды-напасці… Хочацца ду­маць, як дзеці. Верыць, як дзеці, у шчасце». Здаецца, простыя словы, а які глыбокі сэнс. Гэтыя радкі дапамагаюць пераасэнсаваць многія жыццёвыя моманты. І вось я, натхнёная вершамі класікаў, стварыла калекцыю з пяці футболак. На майку нашыты лапік з махрой. Вышыты радкі вершаў на машынцы. Дарэчы, у кнізе былі малюнкі да твораў. Іх я таксама адлюстравала разам з радкамі. Выкананы яны ў тэхніцы роспіс па тканіне. Адзеннем можна карыстацца ў паўсядзённым жыцці, прасаваць. 

Прыцягнула ўвагу вокладка раскрытай кнігі з сумесным партрэтам Янкі Купалы і Якуба Коласа на адной старонцы, а на другой – выказванне Віктара Любецкага аб асобах пісьменніках, аздобленае беларускім арнаментам – яшчэ адна праца педагога.

– Вокладка кнігі выканана ў выглядзе фотарамкі, – тлумачыць Аксана Аляксандраўна. – Тэхніка – вышыўка і дэкаратыўны дызайн.

Прыемна тое, што такі таленавіты педагог, як Аксана Аляксандраўна, перадае сваё майстэрства нашым дзецям. Яны з задавальненнем ідуць на яе заняткі, бо кожны раз іх чакае нешта новае.

Дарэчы, не так даўно прайшоў конкурс «Пад небам сінім». Работы навучэнцаў пад кіраўніцтвам педагогаў Цэнтра сталі пераможцамі абласнога этапа і будуць прымаць удзел у рэспубліканскім. Сярод іх – пано «Рак-вусач» па матывах верша Якуба Коласа. Выканаў Яраслаў Ганчароў, кіраўнік – педагог Марына Патапчык. А таксама вокладка кнігі «Паўлінка» Янкі Купалы ў выкананні Варвары Сямёнавай пад кіраўніцтвам Аксаны Коваль.

Жадаем педагогам і навучэнцам творчых поспехаў у новым навучальным годзе.

Іна ГАРА.

Автор

admin

admin

Актуально

4 мая в Крупском РОВД пройдет прием граждан по вопросам оборота оружия

В понедельник, 4 мая, с 8.00 до 13.00 состоится приём граждан. Информацию по вопросам оборота оружия можно получить у старшего инспектора по разрешительной работе Крупского РОВД Сергея Иванова по телефону 27487 либо на личном приёме по адресу: г. Крупки, ул. Зайцева, 14, кабинет 6

18 апреля "прямую ли­нию" проведет заместитель председателя райисполкома

В субботу, 18 апреля, с 9.00 до 12.00 прямую телефонную ли­нию проведет заместитель председателя Крупского районного исполнительного комитета КОМАРОВА Юлия Николаевна. Телефон 2-77-47.

В Крупском РЦГиЭ работает "горячая линия" по проблемным вопросам благоустройства

В Крупском РЦГиЭ работает "горячая линия" по проблемным вопросам благоустройства и санитарного содержания территорий. Если вы столкнулись с проблемами, влияющими на чистоту и порядок в вашем населенном пункте, сообщите о них по специальному телефону горячей линии: 4-12-89.

22 апреля прием граждан проведет депутат Палаты представителей Национального собрания

22 апреля с 10.00 до 11.00 депутат Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь Юрий Корсик проведет прием граждан по адресу: г. Крупки, ул. Советская, д. 8/1, каб. 21. Предварительная запись на прием граждан будет осуществляться 16 апреля с 8.30 до 13.00, с 14.00 до 17.30 по телефону 27187.

Телефоны доверия Минской области

Телефоны доверия Минской области: +375 (29) 899-04-01 (МТС), Telegram, Viber, WhatsApp, +375 (29) 101-73-73 (A1), +375(17) 311-00-99 (стационарный телефон). Ежедневно! Круглосуточно! Анонимно!

В Крупской ЦРБ работает Центр дружественный подросткам «Радуга»

По всем вопросам сохранения репродуктивного здоровья, современной контрацепции, профилактике зависимостей, кожно-венерологических заболеваний, психологической помощи, формирования здорового образа жизни вы получите консультацию специалистов Центра! Помощь может быть оказана анонимно.

График работы: Понедельник-пятница: 8.00-17.00, обед 13.00-14.00. Центр расположен на 2-м этаже лечебного корпуса, кабинет 18. Консультация проводится по предварительной записи по тел. 4-12-21.

Please publish modules in offcanvas position.