krupki.by

ru RU be BE en EN

Рэдакцыя газеты «Крупскі веснік» прэзентавала сваё выданне на XX Міжнароднай спецыялізаванай выставе «СМІ ў Беларусі»



Рэдакцыя газеты «Крупскі веснік» прэзентавала сваё выданне на XX Міжнароднай спецыялізаванай выставе «СМІ ў Беларусі»

Автор / Общество / Вторник, 17 мая 2016 15:08 / Просмотров: 1270

Ля стэнда, дзе размяшчалася выстава сродкаў масавай інфармацыі Міншчыны, было заўсёды шматлюдна. Праграма распісана літаральна па гадзінах, у кожнай рэдакцыі – свой час для прэзентацыі. Менавіта таму ля экспазіцыі сталічнага рэгіёна ніколі не было ціха, а наведвальнікі ахвотна падыходзілі, знаёміліся, глядзелі і нават уключаліся ў дзеі.

Падтрымалі «Крупскі веснік» падчас прэзентацыі салісты народнага ансамбля народнай песні «Крупчанка». Мы прыехалі на выставу раніцай 13 мая якраз да яе адкрыцця. Павільёны толькі пачыналі працаваць. І тут было важна прыцягнуць увагу гасцей, каб яны падыходзілі менавіта да стэнда Міншчыны. Нашы артысты справіліся з гэтай задачай на выдатна. Вітанні, запрашэнні і пажаданні на роднай беларускай мове гучна і з настроем узляцелі пад купал Нацыянальнага выставачнага цэнтра «БелЭкспа». Людзі з цікавасцю падыходзілі, каб паслухаць, паглядзець, фатаграфавалі, здымалі відэа і прытанцоўвалі ў такт вясёлым беларускім народным песням.

Сёлета ў юбілейнай выставе бралі ўдзел вядучыя дзяржаўныя рэспубліканскія масава-палітычныя выданні, тэлеканалы, рэгіянальныя СМІ, галіновыя, адукацыйныя, дзіцячыя, літаратурна-мастацкія выданні FM-станцыі, прадстаўнікі сродкаў масавай інфармацыі Расіі, Саюзнай дзяржавы, СНД, Кітая, Венесуэлы, Кубы, іншых краін. Міністр інфармацыі Беларусі Лілія Ананіч адзначыла, што мінулы год быў знакамітым на падзеі, гэта быў год глыбокай творчасці. І сродкі масавай інфармацыі праўдзіва, цікава, прафесійна адлюстроўвалі ўсю разнастайнасць жыцця нашай краіны.  

Спецыялізаваная выстава «СМІ ў Беларусі» сапраўды стала дыялогавай пляцоўкай, дзе не проста дэманстраваліся дасягненні ў медыйнай сферы. Чатыры дні журналісцкае асяроддзе ў нефармальнай абстаноўцы дзялілася ідэямі, творчым вопытам, выпрацоўваліся новыя падыходы ў рабоце з інфармацыяй, новыя шляхі развіцця інфармацыйнай прасторы Беларусі. Шмат гаварылася пра друкаваныя СМІ, пра аператыўнасць распаўсюджвання інфармацыі праз усе каналы камунікацыі, у першую чаргу мультымедыйныя.

А таксама гэта было свята, далучыцца да якога мог кожны. Друкаваныя і электронныя СМІ мелі магчымасць заявіць пра сябе як мага гучней. Абмежаванняў творчай фантазіі не было. Рэдакцыя нашага «Крупскага весніка» падрыхтавала відэафільм, які расказваў пра газету, пра тое, як працуе творчы калектыў, а таксама прапанавала гасцям разнастайную прэзентацыйную прадукцыю. Так што, зараз у многіх кутках краіны, і не толькі, людзям будуць нагадваць пра Крупскі край і раённую газету календарыкі, буклеты і блакноты з нашым лагатыпам. А ўражанні ад выступлення народнага ансамбля народнай песні «Крупчанка» падмацуюць тое, што Крупшчына – сапраўды край таленавітых, творчых, а гэта значыць добрых людзей.

Автор

Марина Бородавко

Марина Бородавко

Актуально

2 мая прием граждан проведет депутат Палаты представителей Национального собрания

В четверг, 2 мая, с 10.00 до 11.00 в здании Крупского районного исполнительного комитета (ул. Советская, 8, каб. 21) прием граждан проведет депутат Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь КОРСИК Юрий Васильевич. Запись на прием будет осуществляться 22-26 апреля по телефону 2-71-87 в рабочее время (с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30).

20 апреля "прямую ли­нию" проведет управляющий делами райисполкома

В субботу, 20 апреля, с 9.00 до 12.00 прямую телефонную ли­нию проведет управляющий делами Крупского районного исполнительного комитета СЕНЦОВА Валентина Васильевна. Телефон 2-77-47.

27 апреля состоится собрание членов садового товарищества Надежда-5 по вопросу о включения товарищества в границы города

В субботу, 27 апреля, в 11.00 в доме культуры состоится собрание членов садового товарищества Надежда-5 с участием представителей Крупского районного исполнительного комитета по вопросу о возможности включения территории товарищества в границы населенного пункта г. Крупки.

20 апреля "прямую ли­нию" проведет управляющий делами Крупского райисполкома

В субботу, 20 апреля, с 9.00 до 12.00 прямую телефонную ли­нию проведет управляющий делами Крупского районного исполнительного комитета Сенцова Валентина Васильевна. Телефон 2-77-47.

В Крупской ЦРБ работает Центр дружественный подросткам «Радуга»

По всем вопросам сохранения репродуктивного здоровья, современной контрацепции, профилактике зависимостей, кожно-венерологических заболеваний, психологической помощи, формирования здорового образа жизни вы получите консультацию специалистов Центра! Помощь может быть оказана анонимно.

График работы: Понедельник-пятница: 8.00-17.00, обед 13.00-14.00. Центр расположен на 2-м этаже лечебного корпуса, кабинет 18. Консультация проводится по предварительной записи по тел. 5-51-11

Please publish modules in offcanvas position.