krupki.by

ru RU be BE en EN

У Крупках выбралі лепшыя «Бабуліны прысмакі» (фота)



У Крупках выбралі лепшыя «Бабуліны прысмакі» (фота)

Автор / Общество / Пятница, 16 марта 2018 15:23 / Просмотров: 3937

«Бабуліны прысмакі»Аб правядзенні кулінарнага конкурсу «Бабуліны прысмакі» раённы савет ветэранаў загадзя аб’явіў у нашай газеце. Да ўдзелу ў ім запрашаліся пераможцы аналагічнага конкурсу пярвічных ветэранскіх арганізацый і ўсе жадаючыя пенсіянеры. Прымаліся як калектыўныя работы, так і індывідуальныя. І адразу варта заўважыць, што кулінарнае шоу ўдалося на ўсе 100%.

Вочы разбягаліся ад мноства прыгожа прыгатаваных страў, а нос казытаў водар, які зыходзіў ад іх. Зала раённага Цэнтра культуры, што была прадастаўлена для правядзення конкурсу, напамінала сапраўдны рэстаран: кожны столік накрыты абрусам, выкананым у нацыянальным стылі, побач такія ж сурвэткі і розныя вырабы. Але погляд міжволі скіроўваецца на стравы беларускай кухні. 

Чаго тут толькі не было! Да прыкладу, Валянціна Закірава прыгатавала ажно сем страў: салаты «Беларускае поле» і «Белая бяроза», «Сабачка» і «Мімоза», пірог з павідлам, рулет з макам і хрушчы. Заўзятая рыбачка Тамара Асіповіч аддала перавагу рыбным стравам і прапанавала юшку з рачной рыбы, рыбныя катлеты, кансервы з плотак у соусе з таматаў. «Бабуліна казка» – так назвала сваю прэзентацыю Лілія Глушчанка. На століку былі змешчаны стравы, прыгатаваныя па рэцэптах яе бабулі: халадзец, сала беларускае, булка «Бабка», хрушчы, салата «Загадка», выпечка «Касічка». Уразілі сваім афармленнем пірог з макам і карыцай, торт «Мядовы», беларускі каравай, пірагі з арэхамі і яблыкамі, выпечаныя Валянцінай Закрэўскай. Не адстала ад яе і Ала Дамашчук, якая прыгатавала посныя стравы: салат «Вітамінны», шчупака фаршыраванага, расцягаі, клёцкі, вушкі, дэсерт «Ягаднае жэле» і квас хатні.  

Вызначыліся ў прыгатаванні і афармленні беларускіх страў Тамара Данілава і Анастасія Цыбулька са Стараселля. Яны ахвотна дэманстравалі фаршыраваную рыбу, заліўное з языка, блінчыкі з тварагом і з грыбамі, квашаную капусту з бочкі. Калі ж адкрылі накрыўку качачніцы са стравай «Зяцёва бабка», водар каўбасы, пальцам піханай, запаланіў усю залу. Стравы арыгінальных назваў прывезла з сабою і жыхарка вёскі Вялікае Горадна Ганна Баркова. Пірог «Прыход вясны», печыва «Прылёт жураўлёў», салата «Сочная», грыбы «Бабуліна смаканіна» звярталі на сябе ўвагу сваім афармленнем. Шмат можна гаварыць аб блінах, выпечаных па бабуліных рэцэптах Соф’яй Ерашэнка. Посны стол з самымі разнастайнымі стравамі накрылі ветэраны педагагічнай працы. Вельмі спадабалася ўсім афармленне торта «Фруктовая пяшчота», які выпекла Таццяна Кухлеўская, пірагі Галіны Шукюравай, кексы да чаю і салата «Бяроза» Галіны Сіроткінай, торт «Вітамінны» і журавіны ў цукровай пудры Лідзіі Мішынай і многае іншае.

Нагадаем, што кулінарныя вырабы ацэньваліся членамі журы па трох намінацыях: стравы беларускай кухні; выпечка (пірагі, піражкі з рознай начынкай, торты, пірожныя і інш.); халодныя закускі, і па наступных крытэрыях: афармленне стравы; арыгінальнасць яе назвы; смакавыя якасці; арыгінальнасць прэзентацыі; асаблівасці нацыянальнай кухні. Падчас прэзентацыі, абараняючы свае стравы, многія чыталі ўласныя вершы, байкі, выконвалі песні. 

Нялёгка было вызначыць пераможцаў, але, падлічыўшы балы, яны былі названы. У намінацыі «Стравы беларускай кухні» імі сталі Тамара Данілава і Анастасія Цыбулька, Лілія Глушчанка, ветэранская арганізацыя педагогаў. Намінацыя «Выпечка» назвала наступных пераможцаў: Валянціну Закрэўскую, Ганну Баркову, Таццяну Кухлеўскую. У намінацыі «Халодныя закускі» лепшымі прызнаны Валянціна Закірава, Ала Дамашчук, Лідзія Мішына. Пераможцы ўзнагароджаны граматамі раённага савета ветэранаў, адзначаны падарункамі і сувенірамі, а кожнаму ўдзельніку ўручаны сертыфікат. Сапраўднае свята з вершамі і песнямі наладзілі ў гэты дзень для ўдзельнікаў і гасцей кулінарнага конкурсу «Бабуліны прысмакі» вядучыя і артысты раённага Цэнтра культуры.

Автор

admin

admin

Актуально

2 мая прием граждан проведет депутат Палаты представителей Национального собрания

В четверг, 2 мая, с 10.00 до 11.00 в здании Крупского районного исполнительного комитета (ул. Советская, 8, каб. 21) прием граждан проведет депутат Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь КОРСИК Юрий Васильевич. Запись на прием будет осуществляться 22-26 апреля по телефону 2-71-87 в рабочее время (с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30).

20 апреля "прямую ли­нию" проведет управляющий делами райисполкома

В субботу, 20 апреля, с 9.00 до 12.00 прямую телефонную ли­нию проведет управляющий делами Крупского районного исполнительного комитета СЕНЦОВА Валентина Васильевна. Телефон 2-77-47.

27 апреля состоится собрание членов садового товарищества Надежда-5 по вопросу о включения товарищества в границы города

В субботу, 27 апреля, в 11.00 в доме культуры состоится собрание членов садового товарищества Надежда-5 с участием представителей Крупского районного исполнительного комитета по вопросу о возможности включения территории товарищества в границы населенного пункта г. Крупки.

20 апреля "прямую ли­нию" проведет управляющий делами Крупского райисполкома

В субботу, 20 апреля, с 9.00 до 12.00 прямую телефонную ли­нию проведет управляющий делами Крупского районного исполнительного комитета Сенцова Валентина Васильевна. Телефон 2-77-47.

В Крупской ЦРБ работает Центр дружественный подросткам «Радуга»

По всем вопросам сохранения репродуктивного здоровья, современной контрацепции, профилактике зависимостей, кожно-венерологических заболеваний, психологической помощи, формирования здорового образа жизни вы получите консультацию специалистов Центра! Помощь может быть оказана анонимно.

График работы: Понедельник-пятница: 8.00-17.00, обед 13.00-14.00. Центр расположен на 2-м этаже лечебного корпуса, кабинет 18. Консультация проводится по предварительной записи по тел. 5-51-11

Please publish modules in offcanvas position.