krupki.by

ru RU be BE en EN

У Крупскай мастацкай галерэі адкрылася аўтарская выстава Вольгі Максімавай «Крымскія канікулы»



У Крупскай мастацкай галерэі адкрылася аўтарская выстава Вольгі Максімавай «Крымскія канікулы»

Автор / Общество / Четверг, 12 июля 2018 11:51 / Просмотров: 980

Журналісты газеты «Крупскі веснік» сталі яе першымі гледачамі. Больш за 20 пейзажных здымкаў распавядаюць нам аб незабыўнай прыгажосці асенняга Крыма.

– Выстава з’яўляецца працягам фотапраекта ўжо знаёмага крупчанам фатографа-аматара з Мінска Канстанціна Мельніка, – расказвае навуковы супрацоўнік галерэі Хрысціна Жукава. – Гэта экспазіцыя-падарожніца, якая пабывала ўжо ў многіх галерэях. І вось цудоўныя фота могуць паглядзець крупчане і госці нашага раёна.

Цікавыя звесткі мы даведаліся пра аўтара. Вольга скончыла мастацкае вучылішча па спецыяльнасці мастак, зараз працуе мастаком кампьютарнай графікі і фатографам.

Аднойчы на рабоце ўзнікла патрэба тэхнічнай здымкі, набылі сучасны фотаапарат. І з той пары Вольга літаральна «захварэла» фатаграфіяй. Скончыла курсы ў фоташколе і мае ўжо багаты вопыт выставачнай дзейнасці.

Экскурсію вядзе Хрысціна ЖУКАВА

– Вольга неяк падзялілася, што фатаграфія для яе – гэта спосаб паказаць свет праз свае вочы, – працягвае Хрысціна Жукава. – Кожны здымак з’яўляецца часткай самога аўтара. Калі мы запыталіся ў мастачкі, чаму яе ўлюбёным жанрам з’яўляецца менавіта пейзаж, то яна адказала, што пейзаж – гэта латарэя, бо сама здымка цікавая сваёй непрадказальнасцю. Прыродзе не скажаш, што мне патрэбна святло вось на гэтым камяні, а вось тут павінна быць воблака… Яна можа падараваць феерычныя фарбы, а можа закапрызіцца. Убачыць і занатаваць незвычайны стан прыроды – гэта ўдача.

Гледзячы на здымкі Вольгі, мы ўпэўніліся, што ёй сапраўды ўдалося злавіць вельмі ўдалыя моманты настрою цудоўнай прыроды Крыма. Мора, горы, найбагацейшая палітра восеньскіх фарбаў...

Прыходзьце ў галерэю! Выстава будзе доўжыцца да 18 жніўня.

Автор

admin

admin

Актуально

1 апреля начальник отдела статистики проведет «горячую линию» по вопросам выплаты зарплаты

В понедельник, 1 апреля, с 8.00 до 17.00 (перерыв с 13.00 до 14.00) начальником отдела статистики Крупского района КАРЕЦКОЙ Еленой Леонидовной будет проводиться «горячая линия» по вопросу несвоевременной выплаты заработной платы. Телефон 8-01796 4-24-86.

30 марта "прямую ли­нию" проведет заместитель председателя райисполкома

В субботу, 30 марта, с 9.00 до 12.00 прямую телефонную ли­нию проведет заместитель председателя Крупского районного исполнительного комитета ГАНЧАР Анатолий Владимирович. Телефон 2-77-47.

В Крупской ЦРБ работает Центр дружественный подросткам «Радуга»

По всем вопросам сохранения репродуктивного здоровья, современной контрацепции, профилактике зависимостей, кожно-венерологических заболеваний, психологической помощи, формирования здорового образа жизни вы получите консультацию специалистов Центра! Помощь может быть оказана анонимно.

График работы: Понедельник-пятница: 8.00-17.00, обед 13.00-14.00. Центр расположен на 2-м этаже лечебного корпуса, кабинет 18. Консультация проводится по предварительной записи по тел. 5-51-11

Please publish modules in offcanvas position.