krupki.by

ru RU be BE en EN

Святочныя мерапрыемствы ў Іванава ў Дзень пісьменства пачнуцца 1 верасня



Святочныя мерапрыемствы ў Іванава ў Дзень пісьменства пачнуцца 1 верасня

Автор / Общество / Среда, 29 августа 2018 15:23 / Просмотров: 1609

Асноўныя дзеянні разгорнуцца ў рэканструяваным парку плошчай 25 гектараў. Хаця Дзень беларускага пісьменства – 2 верасня, але святочныя мерапрыемствы ў Іванава пачнуцца яшчэ 1 верасня і ахопяць не толькі гарадскія вуліцы і плошчы, але і наваколле: госці Дня пісьменства змогуць пабываць на свяце духавой музыкі «Фанфара-2018» і абласным пленэры мастакоў-разьбяроў, пачуць паэтычна-музычныя чытанні «Янаўскія замалёўкі» проста з гарадскіх балконаў і павучыць з падказкамі друкаванага дапаможніка адмысловую лабарскую гаворку, зазірнуць у незвычайны Дом траўніка ў вёсцы Стрэльна і знакаміты музей народнай творчасці ў Моталі...

У гэты дзень на пляцоўцы ля Іванаўскага раённага Цэнтра культуры і народных традыцый адбудзецца тэатралізаванае прадстаўленне «Запрашаем да Мэйты. Лабурская карчма». А вечарам у тым жа месцы запланавана этнадыскатэка «Палескія вытылінгічы».

Як вядома, галоўнай тэмай свята пісьменства ў Іванаве стане Год малой радзімы. Сваё адлюстраванне ў праграме знойдзе таксама вялікі «ўраджай» юбілеяў беларускіх паэтаў і пісьменнікаў: Адама Міцкевіча, Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча, Янкі Маўра, Платона Галавача, Максіма Гарэцкага, Эдзі Агняцвет, Алеся Бачылы, Яўгеніі Янішчыц, Анатоля Грачанікава і многіх іншых. Не застануцца без увагі і іншыя знакавыя для нашай культуры даты: 400-годдзе першага «Буквара», 95 гадоў з часу выдання «Новай зямлі» Якуба Коласа, 595-годдзе самога Іванава.

Традыцыйны міжнародны «круглы стол» з удзелам беларускіх і замежных літаратараў, які ладзіцца ў рамках Дня беларускага пісьменства з 2007 года, сёлета пройдзе пад дэвізам «Мастацкая літаратура як шлях адзін да аднаго» і збярэ ўдзельнікаў як мінімум з 13 краін свету – ад Азербайджана да Эквадора. Не менш цікавымі абяцаюць стаць навукова-практычная канферэнцыя «Іванаўскія чытанні», фінал рэспубліканскага дзіцячага конкурсу юных чытальнікаў «Жывая класіка», уручэнне Нацыянальнай літаратурнай прэміі, прадстаўнічы фестываль кнігі і прэсы, на якім у рэжыме нон-стоп з паўдня да вечара будуць праходзіць прэзентацыі, аўтограф-сесіі, выставы і творчыя акцыі, мастацка-тэатралізаваная дзея «Малой радзіме пакланюся!» у адкрытай глядзельнай зале больш як на 1 000 месцаў і вялікі вячэрні канцэрт «Льецца песня над Палессем».

Карацей кажучы, праграма юбілейнага нацыянальнага культурнага свята настолькі насычаная цікавымі падзеямі, што яго гасцям лепш загадзя прадумаць маршрут, каб пачуць і ўбачыць як мага больш.

У канцы дня на галоўнай сцэне свята вымпел перададуць наступнай сталіцы Дня беларускага пісьменства – гораду Слоніму.

Автор

Татьяна Толкачева

Татьяна Толкачева

Актуально

2 мая прием граждан проведет депутат Палаты представителей Национального собрания

В четверг, 2 мая, с 10.00 до 11.00 в здании Крупского районного исполнительного комитета (ул. Советская, 8, каб. 21) прием граждан проведет депутат Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь КОРСИК Юрий Васильевич. Запись на прием будет осуществляться 22-26 апреля по телефону 2-71-87 в рабочее время (с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30).

20 апреля "прямую ли­нию" проведет управляющий делами райисполкома

В субботу, 20 апреля, с 9.00 до 12.00 прямую телефонную ли­нию проведет управляющий делами Крупского районного исполнительного комитета СЕНЦОВА Валентина Васильевна. Телефон 2-77-47.

27 апреля состоится собрание членов садового товарищества Надежда-5 по вопросу о включения товарищества в границы города

В субботу, 27 апреля, в 11.00 в доме культуры состоится собрание членов садового товарищества Надежда-5 с участием представителей Крупского районного исполнительного комитета по вопросу о возможности включения территории товарищества в границы населенного пункта г. Крупки.

20 апреля "прямую ли­нию" проведет управляющий делами Крупского райисполкома

В субботу, 20 апреля, с 9.00 до 12.00 прямую телефонную ли­нию проведет управляющий делами Крупского районного исполнительного комитета Сенцова Валентина Васильевна. Телефон 2-77-47.

В Крупской ЦРБ работает Центр дружественный подросткам «Радуга»

По всем вопросам сохранения репродуктивного здоровья, современной контрацепции, профилактике зависимостей, кожно-венерологических заболеваний, психологической помощи, формирования здорового образа жизни вы получите консультацию специалистов Центра! Помощь может быть оказана анонимно.

График работы: Понедельник-пятница: 8.00-17.00, обед 13.00-14.00. Центр расположен на 2-м этаже лечебного корпуса, кабинет 18. Консультация проводится по предварительной записи по тел. 5-51-11

Please publish modules in offcanvas position.