krupki.by

ru RU be BE en EN

Падведзены вынікі фестывалю нацыянальных культур і конкурсу «Ветэранскае падвор’е-2018» 



Падведзены вынікі фестывалю нацыянальных культур і конкурсу «Ветэранскае падвор’е-2018» 

Автор / Общество / Вторник, 02 октября 2018 15:27 / Просмотров: 2026

Як вядома, Дзень пажылых людзей у нашай рэспубліцы адзначаецца з 1991 года ў першы дзень кастрычніка. І ў мінулы панядзелак раённы Цэнтр культуры гасцінна расчыніў свае дзверы для шматлікіх гасцей горада і раёна. Менавіта тут праходзілі ўрачыстасць «Дзень мудрасці, дабра і павагі», фестываль нацыянальных культур «Мы разам», а таксама былі падведзены вынікі конкурсу «Ветэранскае падвор’е-2018».

Адразу заўважым, першае, на чым спыняўся позірк тых, хто ўваходзіў у хол Цэнтра культуры, былі шматлікія выставы, арганізаваныя з нагоды правядзення фестывалю нацыянальных культур. У прыватнасці, прыцягвалі ўвагу філігранныя работы Людмілы Дойлід, якая ў дасканаласці засвоіла тэхніку вязання ірландскіх карункаў, вырабы з саломкі Галіны Сініцынай, вышытыя бісерам іконы Веры Салаўёвай, упрыгажэнні і карціны са скуры, з шэрсці Таццяны Сухаплюевай, карціны, вышытыя бісерам, крыжыкам, гладдзю Таццяны Кухлеўскай і Ліліі Александровай, тканыя посцілкі і ручнікі Яніны Мікульчык, выцінанка Тамары Канавалавай, работы ўмельцаў раённай ветэранскай арганізацыі педагогаў «Аптымісты» і Крупскага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва.

Асобна трэба сказаць пра кулінараў-умельцаў нацыянальнай кухні. Таццяна Даніелян і Гаяне Аганесян прадстаўлялі Арменію, Сафія Каленцыёнак – Малдову, Тамара Асіповіч і Лілія Глушчанка – Беларусь, Жанна Трафіменка – Украіну, Людміла Казак – Расію. Дарэчы, у далейшым са сцэны гаварылася аб месцы нараджэння кожнай з іх, аб захапленнях, аб дзецях і ўнуках, аб любімых кнігах, песнях, відах спорту. А за ўдзел у фестывалі нацыянальных культур «Мой родны кут» усе яны атрымалі Падзячныя пісьмы старшыні раённага савета ветэранаў і падарункі. А яшчэ – удзячнасць усіх, хто любаваўся мастацкімі выставамі і спрабаваў прыгатаваныя стравы.

Урачыстасць працягвалася ў актавай зале. Вядучыя Наталля Грыгаровіч і Юрый Еўсявіцкі адзначылі, што кожная сям’я трымаецца на каханні і памяці старэйшага пакалення, на тых людзях, якія перадаюць сваім унукам і праўнукам вопыт многіх і многіх гадоў, аб’ядноўваючы дзесяцігоддзі гісторыі ў адзін бесперапынны ланцуг. Яны нагадалі, што жыццё, як і поры года, дзеліцца на свае перыяды: вясна, лета, восень, зіма. Для ўмудроных жыццём людзей наступіў цудоўны час – восень. І тут быў дадзены наказ: «Прымайце пражытыя гады з удзячнасцю, няхай яны пакінуць у вашых душах толькі светлыя ўспаміны».

Са словамі вітання да прысутных звярнуўся старшыня раённага выканаўчага камітэта Анатоль Козел:

– Шаноўныя ветэраны працы! Дзень пажылых людзей – гэта дзень мудрасці, дабра, павагі. Вы былі, ёсць і будзеце захавальнікамі маральных каштоўнасцей і традыцый, апорай і вернымі памочнікамі для дзяцей і ўнукаў. Вы і сёння ў страі, шчодра дзеліцеся з моладдзю ведамі і бясцэнным вопытам, сваім прыкладам выхоўваеце ў юных жыхароў раёна сілу духа, працавітасць, патрыятызм. Усё гэта выклікае глыбокую павагу. Хачу яшчэ раз падзякаваць вам за шматгадовую працу і пажадаць моцнага здароўя, даўгалецця, бадзёрасці, нязгаснага інтарэсу да жыцця, дабрабыту і штодзённай радасці.

За актыўную жыццёвую пазіцыю, дзейны ўдзел у грамадскім жыцці раёна і ў сувязі з Днём пажылых людзей Падзякі старшыні Крупскага раённага выканаўчага камітэта аб’яўлены сакратару гарадской ветэранскай арганізацыі Святлане Генчык, старшыні ветэранскай арганізацыі педагогаў Валянціне Скваркоўскай, старшыні гарадской ветэранскай арганізацыі Людміле Сімановіч, старшыням ветэранскіх арганізацый Халопеніцкага сельсавета Марыі Ганчаровай і Ухвальскага сельсавета Раісе Шастаковіч.

Шмат шчырых слоў пажаданняў было адрасавана ў гэты дзень намесніку старшыні Крупскага раённага савета ветэранаў Алене Іотчанка. Да шматлікай калекцыі ўзнагарод, якімі заахвочвалася Алена Яўціхіеўна, дабавілася Ганаровая грамата Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, якую за шматгадовую і плённую працу, значны ўклад у развіццё ветэранскага  руху ў Крупскім раёне ўручыў дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Пётр Атрошчанка.

Чалавек слаўны працай, а разам з ім славіцца і тая зямля, на якой ён жыве, у якую ўкладвае сваю любоў і сілы. І як прыемна сваімі рукамі рабіць свет вакол сябе ўтульным і цудоўным. Апошнія гады ў нашым раёне праводзіцца агляд-конкурс «Ветэранскае падвор’е». Сёлета ён прысвячаўся Году малой радзімы. І прысутным была прадэманстравана відэапрэзентацыя агляду-конкурсу. Усе засталіся ў захапленні ад убачанага: разнастайнасць і рознаколернасць кветак, «зялёныя» агароджы, утульныя альтанкі, шматлікія падзелкі, штучныя азёры і фантаны – усяго і не пералічыш.

– Пагадзіцеся, прыгажосць неапісальная, – гаварыў старшыня раённага савета ветэранаў Уладзімір Кушнер. – І такую прыгажосць стварылі вы, шаноўныя ветэраны. Зазначу, што ў Год малой радзімы зроблена яшчэ больш, яшчэ прывабней. Традыцыю праводзіць агляды-конкурсы будзем працягваць і надалей. Хочацца пажадаць, каб вашы ручкі ніколі не балелі, а тварылі і тварылі прыгажосць.

У намінацыі «Лепшае ветэранскае падвор’е» (усё ў комплексу) пераможцай прызнана Ніна Навахрост з Крупскага сельсавета. Уручаючы падарунак, старшыня Крупскага раённага аб’яднання прафсаюзаў Лілія Федзькіна павіншавала і Ніну Іванаўну, і ўсіх іншых намінантаў з перамогай, пажадала здароўя, удачы, новых поспехаў і дасягненняў.

Цёпла і сардэчна вітала прысутных старшыня раённага грамадскага аб’яднання «Белая Русь» Алена Сарокіна. Адзначыўшы вопыт і патэнцыял удзельнікаў конкурсу, іх імкненне сваім асабістым прыкладам натхняць іншых на навядзенне парадку і прыгажосці на зямлі, яна ўручыла падарунак пераможцы намінацыі «Кветкавая фантазія» Ліліі Глушчанка. У намінацыі «Лепшы куток адпачынку» пераможцай выйшла Тамара Папова з Крупак.

За ўзорнае ўтрыманне сваіх падворкаў заахвочвальнымі падарункамі адзначаны Зінаіда Богдан з Халопеніцкага сельсавета, Валянціна Сініцына – з Бобрскага, Ганна Евароўская – з Ухвальскага, Зінаіда Крышкавец – з Ігрушкаўскага сельсавета і Таццяна Кухлеўская з Крупак.

Апладысментамі сустракалі і праводзілі са сцэны кожную пераможцу.

Словы вітання адрасавала ўсім прысутным і старшыня раённай арганізацыі Беларускага таварыства Чырвоны Крыж Алена Смірнова, якая расказала пра дзейнасць таварыства і пра валанцёраў, што гатовы ў любы момант прыйсці на дапамогу тым, хто мае ў гэтым патрэбу. Пасведчанне валанцёра Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа міжнароднага ўзору былі ўручаны Святлане Генчык, Ліліі Глушчанка, Таццяне Кухлеўскай, Але Сліборскай, Валянціне Бруй і Аліне Пасека.

На працягу ўсёй урачыстасці выступленні і ўзнагароджванні чаргаваліся музычнымі падарункамі ад Ірыны Паплаўскай і выхаванцаў дзіцячага сада «Алёнка». А напрыканцы свята песнямі і танцамі крупчан забаўляў калектыў «Сяброўкі» Пухавіцкага раёна.

Автор

Татьяна Толкачева

Татьяна Толкачева

Актуально

1 апреля начальник отдела статистики проведет «горячую линию» по вопросам выплаты зарплаты

В понедельник, 1 апреля, с 8.00 до 17.00 (перерыв с 13.00 до 14.00) начальником отдела статистики Крупского района КАРЕЦКОЙ Еленой Леонидовной будет проводиться «горячая линия» по вопросу несвоевременной выплаты заработной платы. Телефон 8-01796 4-24-86.

30 марта "прямую ли­нию" проведет заместитель председателя райисполкома

В субботу, 30 марта, с 9.00 до 12.00 прямую телефонную ли­нию проведет заместитель председателя Крупского районного исполнительного комитета ГАНЧАР Анатолий Владимирович. Телефон 2-77-47.

В Крупской ЦРБ работает Центр дружественный подросткам «Радуга»

По всем вопросам сохранения репродуктивного здоровья, современной контрацепции, профилактике зависимостей, кожно-венерологических заболеваний, психологической помощи, формирования здорового образа жизни вы получите консультацию специалистов Центра! Помощь может быть оказана анонимно.

График работы: Понедельник-пятница: 8.00-17.00, обед 13.00-14.00. Центр расположен на 2-м этаже лечебного корпуса, кабинет 18. Консультация проводится по предварительной записи по тел. 5-51-11

Please publish modules in offcanvas position.