krupki.by

ru RU be BE en EN

Председатель Крупского райисполкома встретился с коллективом ОАО "Старасельское"



Председатель Крупского райисполкома встретился с коллективом ОАО "Старасельское"

Автор / Общество / Понедельник, 19 ноября 2018 11:15 / Просмотров: 1075

Падчас размовы абмяркоўваліся самыя розныя пытанні – ад выплаты заработнай платы да абазначэння сябе флікерамі. Адкрываючы сустрэчу з працоўным калектывам адкрытага акцыянернага таварыства «Старасельскае», старшыня райвыканкама Анатоль Козел адразу зазначыў, што можна задаваць любыя хвалюючыя пытанні, узнімаць існуючыя  праблемы, выказваць свае прапановы.

– Такія сустрэчы і ў працоўных калектывах, і з насельніцтвам па месцы жыхарства будуць праводзіцца кожны тыдзень, – працягваў Анатоль Станіслававіч. – І наведваць мы будзем не толькі аграгарадкі і буйныя населеныя пункты, дзе звычайна менш праблем, але і аддаленыя маланаселеныя вёскі. Аб вырашэнні тых альбо іншых пытанняў, калі такія ўзнікнуць, будуць паведамляць раённая газета, а таксама ідэалагічныя работнікі на месцах. Праблемы сяла мы добра ведаем. Ведаем і ваш боль на сённяшні дзень – заработная плата. Як бы там ні было, але трэба знаходзіць варыянты выхаду з той ці іншай сітуацыі.

І сапраўды, першым прагучала пытанне, калі будуць аддаваць заработную плату, бо ў многіх крэдыты, якія неабходна своечасова пагашаць, камунальная плата, аплата за наведванне дзецьмі дзіцячага сада і г.д. Кіраўнік гаспадаркі Аляксандр Рыбакоў запэўніў прысутных, што да канца тыдня (сустрэча праходзіла ў аўторак) гэта пытанне будзе вырашана.

І далей старшыня райвыканкама павёў размову аб тым, што зарплату трэба заробіць.

– Таму да кожнага працаўніка трэба падыходзіць індывідуальна, – працягваў Анатоль Козел. –  Паглядзіце, якія работнікі не выконваюць свае непасрэдныя абавязкі. Думаю, чалавек 20-30 можна перавесці на іншую работу, а тым, хто сапраўды працуе – плаціць столькі, колькі яны заробяць.

Старшыня райвыканкама сканцэнтраваў увагу механізатараў на якасці ворыва глебы, на прымяненні тэхналагічнай каляіны, на беражлівых адносінах да тэхнікі. Затым выказаў упэўненасць, што сітуацыя паправіцца, у хуткім часе па лізінгу замест зношанай у гаспадарку будзе паступаць новая сучасная тэхніка, таму ёсць перспектыва для далейшага паляпшэння спраў.

Прысутныя на сустрэчы практычна больш і не выказвалі нараканняў. Раней з-за закрыцця паштовага аддзялення ў Стараселлі ўзнікалі пэўныя нязручнасці. Цяпер жа іх поўнасцю задавальняе абслугоўванне перасоўным аддзяленнем паштовай сувязі. Кантэйнеры рэгулярна вызваляюцца ад смецця, у магазіне вытрымліваецца асартымент прадуктовых і прамысловых тавараў.

Першы намеснік начальніка, начальнік інспекцыі нагляду і прафілактыкі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Аляксандр Канькоў расказаў аб рэалізацыі комплексу мер па стварэнні бяспечных умоў жыццядзейнасці насельніцтва, і ў першую чаргу шматдзетных сем’яў, адзінокіх састарэлых і адзінока пражываючых грамадзян, інвалідаў, адзначыў важнасць аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў у дамах і кватэрах, належнага ўтрымання пячнога ацяплення і электраправодкі.

У сваім выступленні выконваючы абавязкі начальніка раённага аддзела ўнутраных спраў Дзмітрый Мельнік яшчэ раз нагадаў, што цяпер у цёмную пару варта абавязкова насіць светаадлюстроўваючыя элементы – флікеры. Адзначыў таксама, што за допуск да кіравання вадзіцеляў, якія знаходзяцца ў стане ап’янення або не прайшлі абавязковы перадрэйсавы агляд, да адказнасці прыцягваюцца кіраўнікі. Гэта ж тычыцца і допуску да ўдзелу ў дарожным руху транспартнага сродку, які няспраўны.

Пасля сустрэчы старшыня райвыканкама разам са спецыялістамі гаспадаркі наведаў малочнатаварны комплекс «Стараселле», дзе выказаў слушныя заўвагі і прапановы па паляпшэнні догляду жывёлы і якасці прадукцыі.

Автор

Татьяна Толкачева

Татьяна Толкачева

Актуально

1 апреля начальник отдела статистики проведет «горячую линию» по вопросам выплаты зарплаты

В понедельник, 1 апреля, с 8.00 до 17.00 (перерыв с 13.00 до 14.00) начальником отдела статистики Крупского района КАРЕЦКОЙ Еленой Леонидовной будет проводиться «горячая линия» по вопросу несвоевременной выплаты заработной платы. Телефон 8-01796 4-24-86.

30 марта "прямую ли­нию" проведет заместитель председателя райисполкома

В субботу, 30 марта, с 9.00 до 12.00 прямую телефонную ли­нию проведет заместитель председателя Крупского районного исполнительного комитета ГАНЧАР Анатолий Владимирович. Телефон 2-77-47.

В Крупской ЦРБ работает Центр дружественный подросткам «Радуга»

По всем вопросам сохранения репродуктивного здоровья, современной контрацепции, профилактике зависимостей, кожно-венерологических заболеваний, психологической помощи, формирования здорового образа жизни вы получите консультацию специалистов Центра! Помощь может быть оказана анонимно.

График работы: Понедельник-пятница: 8.00-17.00, обед 13.00-14.00. Центр расположен на 2-м этаже лечебного корпуса, кабинет 18. Консультация проводится по предварительной записи по тел. 5-51-11

Please publish modules in offcanvas position.