krupki.by

ru RU be BE en EN

У Крупскай мастацкай галерэі імя Барыса Аракчэева прайшоў адкрыты дыялог пакаленняў



У Крупскай мастацкай галерэі імя Барыса Аракчэева прайшоў адкрыты дыялог пакаленняў

Автор / Общество / Пятница, 08 февраля 2019 09:40 / Просмотров: 1955

Як вядома, Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка праіснавала амаль усё ХХ стагоддзе і стала фундаментам для сучаснай беларускай дзяржавы. З БССР звязана цэлая эпоха ў гісторыі нашай краіны, эпоха нацыянальнага і дзяржаўнага адраджэння беларускага народа, усіх сфер жыцця беларускага грамадства.

– Сёння са школьнікамі сустракаюцца людзі, якія сталі прамымі сведкамі тых падзей дваццатага стагоддзя, – адзначылі вядучыя. – Мы прадстаўляем нашых гасцей – Алену Яўціхіеўну Іотчанка, якая ўзнагароджана знакам «Выдатнік адукацыі Рэспублікі Беларусь», Ганаровай граматай Міністэрства асветы БССР, Граматай ЦК прафсаюза работнікаў адукацыі, вышэйшай школы і навуковых устаноў СССР, Граматай Прэзідыума Беларускага рэспубліканскага Савета прафсаюзаў. Ларысу Сяргееўну Глінскую, узнагароджаную знакам «Выдатнік народнай асветы БССР», юбілейным медалём «60 гадоў вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў», Дзмітрыя Мікалаевіча Хромчанку, кандыдата гістарычных навук, дацэнта, узнагароджанага знакам «Выдатнік адукацыі Рэспублікі Беларусь», Івана Іванавіча Маеўскага, які мае ордэн «Знак Пашаны» і медаль «За працоўную адзнаку».

І кожны з запрошаных гасцей расказваў, як пачынаўся яго працоўны шлях на Крупшчыне, дзяліўся знамянальнымі падзеямі ў сваім жыцці, яркімі ўражаннямі і сустрэчамі з цікавымі людзьмі. Вось што гаварыў, у прыватнасці, Іван Маеўскі:

– Я нарадзіўся ў ліпені 1943 года. Як і іншыя сем’і, вайна не абмінула і нашу. Мне споўнілася толькі 6 месяцаў, як загінуў бацька. Гэта можна толькі ўявіць, якім было маё маленства, дзяцінства. 4 класы скончыў у Барках, 3 гады хадзіў у Барсукоўскую сямігодку і 4 – у Хальнявіцкую СШ. Пасля заканчэння школы працаваў рабочым саўгаса «Сялява». Багатым на самыя розныя падзеі стала і маё далейшае жыццё: працаваў намеснікам старшыні калгаса «Перамога», інструктарам райкама партыі. Амаль 20 гадоў быў кіраўніком калгаса імя Калініна, а закончыў сваю працоўную дзейнасць на пасадзе старшыні райкама прафсаюза работнікаў сельскай гаспадаркі. Калі быў старшынёй гаспадаркі, сустракаўся з Пятром Міронавічам Машэравым. Калектыў калгаса – 350 чалавек, за гэты перыяд пабудавана 5 жывёлагадоўчых памяшканняў, на базе гаспадаркі прайшло чатыры абласныя нарады. На малочнатаварным комплексе «Юзуфова» былі створаны ўсе бытавыя ўмовы, дзейнічала парылка. Я рады, што мне пашанцавала працаваць з Верай Мікалаеўнай Мурашка, Ганнай Іванаўнай Прахарэнка, Міхаілам Андрыянавічам Белікавым. Выдатныя былі і спецыялісты сярэдняга звяна, жадаючых вучыцца праўленне накіроўвала ў вышэйшыя навучальныя ўстановы. Я нарадзіўся на гэтай зямлі, вырас, працаваў з людзьмі, якія заўсёды праяўлялі сябе толькі з добрага боку.

Пачуццё гонару за краіну, за людзей, за тое пакаленне, якое шмат чаго перанесла на сваім шляху, выказала Алена Іотчанка:

– Мы пражылі вялікае жыццё, у нас было нялёгкае дзяцінства. Пасля вайны ў вёсках засталіся толькі старыя, жанчыны і дзеці. Не было ні трактараў, ні коней, і людзі, каб атрымаць хлеб і накарміць дзяцей, сеялі на сабе. Гэта быў нялёгкі час, але ўсё роўна адчуваўся працоўны ўздым, пачуццё гонару, што беларускі народ змог стварыць тое, што мы сёння бачым.

Алена Яўціхіеўна, а яна нарадзілася ў Брагінскім раёне, у 1966 годзе скончыла Гомельскі педагагічны інстытут, і з таго часу свой далейшы лёс звязала з Крупшчынай. Яна працавала ў школах раёна, у аддзеле адукацыі, старшынёй РК прафсаюза работнікаў асветы. Затым быў перыяд работы ў райкаме партыі. Алена Яўціхіеўна – паважаны чалавек, яна ведае людзей і людзі, у сваю чаргу, ведаюць яе.

Самыя цудоўныя пачуцці за сваю краіну, свой народ, сваю Крупшчыну выказала Ларыса Глінская:

– Мы жылі бедна, але бачылі стабільнасць, падтрымку адзін аднаго, адчуванне, што мы ўсе разам, упэўненасць у заўтрашнім дні. Мы былі больш самастойнымі, самі вучыліся катацца на лыжах і каньках. За летнія канікулы, а я ўраджэнка Выдрыцы, краю лясоў, ягадамі і грыбамі зараблялі сабе на кнігі і школьную вопратку. Мы сябравалі і былі ўпэўнены, што веды даюць усё. І дзе б я ні працавала, у душы назаўсёды засталася настаўнікам.

Шчыра і адкрыта гаварыў пра сябе і Дзмітрый Хромчанка, які нарадзіўся на Століншчыне, а вось як трапіў у Крупскі раён у 1971 годзе, так і застаўся верным яму па гэты час. Кандыдат гістарычных навук, дацэнт Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта, мае шмат навуковых і навукова-тэхнічных публікацый. Дзмітрый Мікалаевіч скарыстаў магчымасць і запрасіў выпускнікоў паступаць у БНТУ.

У гэты дзень гучалі пажаданні ніколі не адмаўляць вопыт, які перадае старэйшае пакаленне, цаніць тое, што заваявана вашымі бацькамі. «Дзяржава – гэта мы з вамі, – адзначыла старшыня раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання «Белая Русь» Алена Сарокіна. – І толькі калі мы разам, мы чагосьці вартыя». Прызнанасць, што нашы героі знайшлі час на гэту сустрэчу, выказала дырэктар Крупскага гісторыка-краязнаўчага музея Тамара Бальбот і намеснік начальніка аддзела ідэалагічнай работы культуры і па справах моладзі райвыканкама Таццяна Мельнік. І напрыканцы – кветкі, падарункі, сувеніры.

Автор

admin

admin

  • Район
  • Область

Актуально

2 мая прием граждан проведет депутат Палаты представителей Национального собрания

В четверг, 2 мая, с 10.00 до 11.00 в здании Крупского районного исполнительного комитета (ул. Советская, 8, каб. 21) прием граждан проведет депутат Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь КОРСИК Юрий Васильевич. Запись на прием будет осуществляться 22-26 апреля по телефону 2-71-87 в рабочее время (с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30).

20 апреля "прямую ли­нию" проведет управляющий делами райисполкома

В субботу, 20 апреля, с 9.00 до 12.00 прямую телефонную ли­нию проведет управляющий делами Крупского районного исполнительного комитета СЕНЦОВА Валентина Васильевна. Телефон 2-77-47.

27 апреля состоится собрание членов садового товарищества Надежда-5 по вопросу о включения товарищества в границы города

В субботу, 27 апреля, в 11.00 в доме культуры состоится собрание членов садового товарищества Надежда-5 с участием представителей Крупского районного исполнительного комитета по вопросу о возможности включения территории товарищества в границы населенного пункта г. Крупки.

20 апреля "прямую ли­нию" проведет управляющий делами Крупского райисполкома

В субботу, 20 апреля, с 9.00 до 12.00 прямую телефонную ли­нию проведет управляющий делами Крупского районного исполнительного комитета Сенцова Валентина Васильевна. Телефон 2-77-47.

В Крупской ЦРБ работает Центр дружественный подросткам «Радуга»

По всем вопросам сохранения репродуктивного здоровья, современной контрацепции, профилактике зависимостей, кожно-венерологических заболеваний, психологической помощи, формирования здорового образа жизни вы получите консультацию специалистов Центра! Помощь может быть оказана анонимно.

График работы: Понедельник-пятница: 8.00-17.00, обед 13.00-14.00. Центр расположен на 2-м этаже лечебного корпуса, кабинет 18. Консультация проводится по предварительной записи по тел. 5-51-11

Please publish modules in offcanvas position.