krupki.by

ru RU be BE en EN

Крупчане прынялі ўдзел у ХV Рэспубліканскім экалагічным форуме



Крупчане прынялі ўдзел у ХV Рэспубліканскім экалагічным форуме

Автор / Общество / Понедельник, 17 июня 2019 11:13 / Просмотров: 1046

Свята прыроды і экалогіі, якое адбылося ў мінулыя выхадныя, сабрала сотні гасцей з усіх куткоў краіны. Эколагі, вучоныя, прадстаўнікі міжнародных і грамадскіх арганізацый і, канечне, усе, каму неабыякава навакольнае асяроддзе, з’ехаліся на Гродзеншчыну, каб абмеркаваць поспехі ў галіне экалогіі і тое, што яшчэ трэба зрабіць. Удзел у экафоруме прымаў і начальнік Крупскай раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Валерый БЯЛАЎСКІ. Вось што ён расказаў пасля прыезду з Навагрудка.

– Упэўнены, што юбілейны экалагічны форум надоўга запомніцца жыхарам. За кошт яго колькасць насельніцтва гэтага невялікага горада павялічылася больш чым на тысячу чалавек. Праўда, усяго на два дні. Але і за гэты час зроблена многае. У прыватнасці, урачыста адкрыты дубова-ліпавы гай, шчупакамі, амурамі і сомамі зарыблена возера Маладзёжнае, на тэрыторыі ландшафтнага прыродаахоўнага заказніка «Свіцязянскі» з’явілася экалагічная сцежка, пасаджана Алея сямейных дрэў...

Падчас знаходжання ў Навагрудку неаднаразова даводзілася чуць, што месцам правядзення форуму невыпадкова выбраны Навагрудскі рэгіён – піянер у ветраэнергетыцы краіны, ініцыятар многіх экалагічных праектаў. Ключавая тэма – устойлівае развіццё малых гарадоў. На форуме гаварылася аб праблемах экалагічнага характару, якія яны зведваюць, аб выкліках, з якімі сутыкаюцца малыя гарады. Наогул, праграма форуму была арыентавана на рэалізацыю выканання даручэнняў Прэзідэнта па навядзенні парадку на зямлі і азеляненні, стварэнні спрыяльных умоў пражывання ў гарадах, эфектыўных сістэмах водаспажывання і абыходжання з адходамі, захаванні біялагічнай і ландшафтнай разнастайнасці для будучых пакаленняў і іншых важнейшых даручэнняў па пытаннях аховы навакольнага асяроддзя.

Вітаючы гасцей форуму, міністр прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Андрэй Худык адзначыў, што сёння вельмі важна абменьвацца вопытам, як найбольш супрацьстаяць рызыкам і выклікам экалагічнага характару, якія ўплываюць і на развіццё гарадоў, выказаў упэўненасць, што на яго пленарным пасяджэнні, трох секцыйных пляцоўках, падчас выстаўкі прагучыць шмат цікавых ідэй, канкрэтных практычных прапаноў, якія стануць добрай асновай для прыняцця рашэнняў па забеспячэнні далейшага ўстойлівага развіцця малых гарадоў і Рэспублікі Беларусь у цэлым.

Аб тым, што чысты, здаровы, экалагічна бяспечны і энергаэфектыўны горад, у якім эканоміка і навакольнае асяроддзе збалансаваны з сацыяльнымі патрэбамі, становіцца жыццяздольным і ўстойлівым, гаварылі многія. Падчас форуму спецыялісты вывучалі новаўвядзенні рацыянальнага выкарыстання і аховы водных рэсурсаў, пытанні біялагічнай разнастайнасці і ўстойлівага кіравання адходамі, а таксама тэхналогіі стварэння разумных гарадоў. Дарэчы, у Навагрудку адбылося афіцыйнае адкрыццё першай вуліцы, аснашчанай сістэмай «разумнага» святлодыёднага асвятлення. У зялёным горадзе разумнае святло кіруецца сістэмай кантролю асвятлення, якія ўлічваюць наяўнасць людзей, транспарту, асветленасць і час сутак. У парку Навагрудка працавала маладзёжная пляцоўка «Зялёныя школы для зялёнага будучага», са сцэны выступалі не толькі самадзейныя і народныя калектывы Гродзеншчыны, але і «Песняры», Пётр Ялфімаў, Тэо, Вольга Рыжыкава і іншыя.

Дэлегацыі Міншчыны да спадобы прыйшлася экскурсія па гораду, якую правёў лепшы экскурсавод Мікалай Гайба – дырэктар мясцовага Дома-музея Адама Міцкевіча і да таго ж аўтар чатырох кніг пра Навагрудак. Аб горадзе ён ведае ўсё і нават крыху больш. Ад яго мы даведаліся, што ў часы, калі тут тварыў беларуска-польскі класік Адам Міцкевіч – 200 гадоў таму, – было 3000 жыхароў, тры дзеючыя царквы, сінагога, мячэць, пяць касцёлаў і шэсць манастыроў. А яшчэ ў Навагрудку пахаваны ўнук Пушкіна. Янка Купала напісаў тут тры вершы, Якуб Колас тры скліканні запар працаваў дэпутатам, а Уладзімір Высоцкі наведаў Навагрудчыну летам 1969 года падчас здымкаў фільма «Сыны ідуць у бой». У падарунак мы атрымалі альбом «Навагрудскі край», выдадзены ў рамках ХV Рэспубліканскага экалагічнага форуму.

Пагадзіцеся, тэма экалогіі датычыць абсалютна кожнага чалавека, які жыве не толькі ў Беларусі, але і на Зямлі. Зялёныя гарады і вёскі – гэта не толькі прыгожа, але і здорава. Там лёгка дыхаць, ды і жыць у такіх населеных пунктах прыемна. І ў гэтым мы пераканаліся, наведаўшы непаўторны Навагрудак.

Автор

Татьяна Толкачева

Татьяна Толкачева

Актуально

2 мая прием граждан проведет депутат Палаты представителей Национального собрания

В четверг, 2 мая, с 10.00 до 11.00 в здании Крупского районного исполнительного комитета (ул. Советская, 8, каб. 21) прием граждан проведет депутат Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь КОРСИК Юрий Васильевич. Запись на прием будет осуществляться 22-26 апреля по телефону 2-71-87 в рабочее время (с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30).

20 апреля "прямую ли­нию" проведет управляющий делами райисполкома

В субботу, 20 апреля, с 9.00 до 12.00 прямую телефонную ли­нию проведет управляющий делами Крупского районного исполнительного комитета СЕНЦОВА Валентина Васильевна. Телефон 2-77-47.

27 апреля состоится собрание членов садового товарищества Надежда-5 по вопросу о включения товарищества в границы города

В субботу, 27 апреля, в 11.00 в доме культуры состоится собрание членов садового товарищества Надежда-5 с участием представителей Крупского районного исполнительного комитета по вопросу о возможности включения территории товарищества в границы населенного пункта г. Крупки.

20 апреля "прямую ли­нию" проведет управляющий делами Крупского райисполкома

В субботу, 20 апреля, с 9.00 до 12.00 прямую телефонную ли­нию проведет управляющий делами Крупского районного исполнительного комитета Сенцова Валентина Васильевна. Телефон 2-77-47.

В Крупской ЦРБ работает Центр дружественный подросткам «Радуга»

По всем вопросам сохранения репродуктивного здоровья, современной контрацепции, профилактике зависимостей, кожно-венерологических заболеваний, психологической помощи, формирования здорового образа жизни вы получите консультацию специалистов Центра! Помощь может быть оказана анонимно.

График работы: Понедельник-пятница: 8.00-17.00, обед 13.00-14.00. Центр расположен на 2-м этаже лечебного корпуса, кабинет 18. Консультация проводится по предварительной записи по тел. 5-51-11

Please publish modules in offcanvas position.