• Font size:
  • Decrease
  • Reset
  • Increase
Скиф
Россия. История, фэнтези. боевик
Приключения Паддингтона 2
Великобритания, Франция. Мультфильм
Zомбоящик
Россия. Комедия
Астрал 4: Последний ключ
США. Ужасы

Транспорт

Фотогалерея

Карта района

Видео

Карта сайта

Сайт krupki.by признан лучшим официальным интернет-ресурсом печатных СМИ Минской области

Рейтинг:   / 15
ПлохоОтлично 

Сайт krupki.by признан лучшим официальным интернет-ресурсом печатных СМИ Минской областиРэдакцыя газеты «Крупскі веснік» перамагла ў дзвюх намінацыях абласнога конкурсу. Наш сайт krupki.by прызнаны лепшым афіцыйным інтэрнэт-рэсурсам друкаваных СМІ Мінскай вобласці, а газета стала пераможцай у намінацыі «Лепшыя публіцыстычныя матэрыялы». Віншую калег і жадаю ім далейшых творчых поспехаў!

Цырымонія ўзнагароджвання прайшла днямі ў Мінскім аблвыканкаме. За круглым сталом не толькі гаварылі пра поспехі сродкаў масавай інфармацыі Міншчыны, а яны, бясспрэчна, вельмі значныя, але і аб тым, як неабходна развівацца надалей. Старшыня Мінаблвыканкама Сямён Шапіра з задавальненнем адзначыў, што сустрэчы з творчымі людзьмі – мастакамі, літаратарамі, журналістамі – сталі праходзіць часцей. «У любым цывілізаваным грамадстве разумеюць, што ў аснове ўсяго павінен быць чалавек. А вы чалавека выхоўваеце і фарміруеце. Робіце ўсё, каб наша грамадства было інтэлектуальным. На жаль, зараз людзі сталі менш чытаць, глядзець добрыя фільмы. Таму першасная задача творчых саюзаў – на старонках газет, часопісаў і кніг яшчэ больш ярка і цікава паказваць жывое дыханне жыцця, прыгажосць і талент нашых людзей. Упэўнены, што такія творчыя матэрыялы заўсёды знойдуць водгук і застануцца ў гісторыі прыгожым летапісам нашага дня», – зазначыў Сямён Шапіра.

Сайт krupki.by признан лучшим официальным интернет-ресурсом печатных СМИ Минской области 2015На думку галоўнага рэдактара-дырэктара Выдавецкага дома «Звязда», старшыні Мінскай абласной арганізацыі Беларускага саюза пісьменнікаў Аляксандра Карлюкевіча, творчым саюзам зараз важна ў стратэгічным плане больш увагі ўдзяляць здольнай моладзі. Яе трэба падтрымліваць і выхоўваць. Ён падкрэсліў, што саюз пісьменнікаў вельмі ўважліва ставіцца да творчага патэнцыялу Міншчыны, а ён сапраўды значны.

Станоўча ацаніў дзейнасць сродкаў масавай інфармацыі сталічнага рэгіёна намеснік Міністра інфармацыі Беларусі Уладзімір Матусевіч. Ён падкрэсліў, што, нягледзячы на імклівае развіццё інтэрнэта, у вобласці здолелі захаваць тыражы газет. А гэта значыць, што яны прафесійныя ў зместавым плане, цікавыя і патрэбныя чытачам.

Цырымонія ўзнагароджвання пераможцаў штогадовага абласнога конкурсу праходзіла напярэдадні Дня беларускага пісьменства, што надало яшчэ больш узнёслы настрой. У той дзень журналісты зрабілі прэс-тур на Случчыну, наведалі Цэнтр праваслаўнай асветы і яшчэ некалькі аб’ектаў навучання і духоўнага выхавання.


Поделиться

История Крупского района

На северо-востоке Минской области находится Крупский район. Богатейшая история вмещает события почти пяти столетий. Находясь на перекрестке дорог и эпох, местечко, поселок, город Крупки повидал многое: путешественников по знаменитому Екатерининскому тракту, пожарища 1812 года, переломные события начала ХХ века, боль и страдания фашистской оккупации, беспримерный подвиг защитников Родины, самоотверженный труд людей, сделавший район современным и развитым, прославившим его далеко за пределами страны. 

Подробнее о Крупском районе

Приемная главного редактора

Приемная редактора

 

Уважаемые читатели!

Главный редактор районной газеты «Крупскi веснiк» Марина Николаевна Бородавко ответит на ваши вопросы.

 Чтобы задать вопрос воспользуйтесь формой обратной связи на нашем сайте.