krupki.by

ru RU be BE en EN

На Сяляве правялі чэмпіянат Крупскага раёна па падлёднай лоўлі рыбы



На Сяляве правялі чэмпіянат Крупскага раёна па падлёднай лоўлі рыбы

Автор / Спорт и туризм / Вторник, 14 февраля 2017 16:51 / Просмотров: 1171

На Сяляе правялі чэмпіянат Крупскага раёна па падлёднай лоўлі рыбы   У мінулы суботні дзень на возеры Сялява, дзе размяшчаецца зона адпачынку «Камсамольскі бераг», аддзелам адукацыі, спорту і турызму райвыканкама быў праведзены чэмпіянат раёна па падлёднай лоўлі рыбы на зімнюю вудачку сярод працоўных калектываў.

І мэта чэмпіянату – папулярызацыя і прапаганда здаровага ладу жыцця, прыцягненне насельніцтва да заняткаў масавымі відамі спорту, умацаванне здароўя – апраўдала сябе на ўсе сто працэнтаў. Пяць гадзін, якія правялі ўдзельнікі спаборніцтваў на свежым паветры, узнялі настрой, далі магчымасць падзяліцца сакрэтамі рыбалкі і паспрабаваць рыбацкага шчасця.

Адразу варта сказаць, што палажэнні аб правядзенні чэмпіянату былі дасланы арганізатарамі ў кожны калектыў і анансаваны ў раённай газеце. Прапанова паспаборнічаць у майстэрстве падлёднай лоўлі выклікала непадроблены інтарэс у многіх. Забягаючы наперад, зазначым, што паспрачацца за званне самых умелых і, канечне ж, удачлівых на лёд выйшлі 10 каманд – Крупскай ЦРБ, «ДРБУ № 164», «Амкадор-Можа», выпраўленчай установы адкрытага тыпу, аўтапарка № 16, ФСК «Грацыя», Крупскага УМГ, воінскай часці, лясгаса, Халопеніцкага філіяла ААТ «Здравушка-мілк». 

...Збор каманд і рэгістрацыя ўдзельнікаў пачалася з 6 гадзін раніцы ў суботу, 11 лютага, у будынку гарадскога фізкультурна-аздараўленчага комплексу. І яшчэ не было 7 гадзін, як аўтобус, запоўнены рыбакамі, узяў накірунак на Калодніцу. Яшчэ добра не развіднелася, а трыццаць чалавек (у склад кожнай каманды ўваходзіла па тры чалавекі) ужо былі гатовы выйсці на лёд. Але гэтаму папярэднічала работа судзейскай камісіі, якая адразу падзяліла вызначаны ўчастак возера на тры сектары. І ўжо затым пасля пастраення і кароткага напамінку правіл чэмпіянату па падлёднай лоўлі рыбы ўдзельнікі спаборніцтваў прыступілі да выбару месц у сваім сектары. Адлік часу пайшоў: на тое, каб паказаць свае ўменне і навыкі падлёднай лоўлі, было дадзена тры гадзіны. Па заканчэнні часу падаецца сігнал аб спыненні лоўлі. Аднак гэта яшчэ было наперадзе. 

Цяпер жа галоўнае – вызначыць рыбнае месца. А зрабіць гэта не так ужо і проста. Сапраўдны прафесіянал зімовай рыбалкі павінен улічваць усё – і атмасферны ціск, і тэмпературу паветра, і глыбіню. Не варта забываць і пра нажыўку. Хуценька прасвідраваўшы лункі (згодна правілаў, рыбак ловіць на дзве вудачкі і займае не больш дзвюх лунак), хтосьці з рыбакоў выбраў месца непадалёку ад берага, асобныя, наадварот, вырашылі паспрабаваць удачу на глыбіні. Некаторыя тут жа, прама на возеры, пачалі гатаваць прыкорм. І вось ён – хвалюючы момант – замерці над лункай, паддражніваючы рыбу лёгкай гульнёй вудачкі.

Як вядома, рыбакі ў большасці выпадкаў народ прымхлівы. У кожнага ёсць свая хітрынка ў выбары снасці, нажыўкі. Не надта яны любяць назіральнікаў, якія стаяць за спіной або побач. Добра, калі тыя яшчэ маўчаць, не даюць парад, калі рабіць падсечку, што нажыўляць. Але ж гэта спаборніцтвы, і кантроль суддзяў тут проста неабходны, таму і знаходзіліся яны на возеры ўсе тры гадзіны. 

Тым днём неаднойчы даводзілася чуць, што сёння рыба дрэнна бярэцца, і трапляецца ў сваёй большасці драбяза. Некаторыя наракалі, што ў іх нават не паклёўвае, маўляў, участак для лоўлі выбраны не зусім удала... Таму, назіраючы за асобнымі ўдзельнікамі, якія час ад часу выцягвалі то акунька, то плотку, міжволі пачынаеш верыць у рыбацкае шчасце. А ў тым, што зімовая рыбалка – гэта сапраўды цікавы і захапляльны занятак, зразумець можна толькі тады, калі, як кажуць, у жывую паназіраеш за гэтым працэсам. Рыбакі не палохаліся ветру і холаду. Яны размаўлялі адзін з адным, з захапленнем расказвалі розныя гісторыі са сваёй практыкі, планавалі, у якое месца паедуць заўтра.

Незаўважна праляцеў час, і прагучаў сігнал аб заканчэнні лоўлі. Рыба складзена ў прамаркіраваныя пакеты і перададзена суддзі. І камісія адразу ж прыступіла да ўзважвання ўлову – індывідуальнага і каманднага. Падлік праводзіўся па схеме: 1 рыба – 1 ачко, 1 грам – 1 ачко. 

...Ізноў пастраенне каманд, і суддзя Марат Ахмадзееў называе пераможцаў. У індывідуальным заліку першае месца заняў Уладзімір Шукайла (Крупскі лясгас), які набраў 660 ачкоў, другое – Ігар Ерамянок (воінская часць), на рахунку якога 620 ачкоў, і трэцяе месца – Міхаіл Рабцаў (Крупскае УМГ) – 440 ачкоў. Сярод каманд прызавыя месцы размеркаваліся наступным чынам: першае (951 ачко) – воінская часць (Канстанцін Яравы, Мікалай Корж, Ігар Ерамянок), другое (929 ачкоў) – Крупскі лясгас (Сяргей Шукайла, Уладзімір Шукайла, Эдуард Барсукоў), трэцяе (577 ачкоў) – Крупскае УМГ (Міхаіл Рабцаў, Сяргей Клюня, Дзмітрый Каравай). Каманды-пераможцы, а таксама пераможцы і прызёры ў асабістым першынстве атрымалі прыз (залатую рыбку), граматы, медалі і дыпломы, але галоўнае – зарад бадзёрасці і цудоўны настрой.

Автор

Татьяна Толкачева

Татьяна Толкачева

Актуально

2 мая прием граждан проведет депутат Палаты представителей Национального собрания

В четверг, 2 мая, с 10.00 до 11.00 в здании Крупского районного исполнительного комитета (ул. Советская, 8, каб. 21) прием граждан проведет депутат Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь КОРСИК Юрий Васильевич. Запись на прием будет осуществляться 22-26 апреля по телефону 2-71-87 в рабочее время (с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30).

27 апреля состоится собрание членов садового товарищества Надежда-5 по вопросу о включения товарищества в границы города

В субботу, 27 апреля, в 11.00 в доме культуры состоится собрание членов садового товарищества Надежда-5 с участием представителей Крупского районного исполнительного комитета по вопросу о возможности включения территории товарищества в границы населенного пункта г. Крупки.

В Крупской ЦРБ работает Центр дружественный подросткам «Радуга»

По всем вопросам сохранения репродуктивного здоровья, современной контрацепции, профилактике зависимостей, кожно-венерологических заболеваний, психологической помощи, формирования здорового образа жизни вы получите консультацию специалистов Центра! Помощь может быть оказана анонимно.

График работы: Понедельник-пятница: 8.00-17.00, обед 13.00-14.00. Центр расположен на 2-м этаже лечебного корпуса, кабинет 18. Консультация проводится по предварительной записи по тел. 5-51-11

Please publish modules in offcanvas position.