• Font size:
  • Decrease
  • Reset
  • Increase
Скиф
Россия. История, фэнтези. боевик
Приключения Паддингтона 2
Великобритания, Франция. Мультфильм
Zомбоящик
Россия. Комедия
Астрал 4: Последний ключ
США. Ужасы

Транспорт

Фотогалерея

Карта района

Видео

Карта сайта

Чэмпіянат Крупскага раёна па падлёднай лоўлі рыбы прайшоў на возеры Сялява (фота)

Рейтинг:   / 3
ПлохоОтлично 

Штогадовы чэмпіянат раёна па падлёднай лоўлі рыбы на зімнюю вудачку сярод працоўных калектываў раёна праходзіў на возеры Сялява, дзе размяшчаецца зона адпачынку «Камсамольскі бераг». Праводзіў яго аддзел адукацыі, спорту і турызму райвыканкама.

І адразу заўважым, што мэта чэмпіянату – папулярызацыя і прапаганда здаровага ладу жыцця, умацаванне здароўя, прыцягненне насельніцтва да заняткаў масавымі відамі спорту – стопрацэнтна сябе апраўдала. Палавіна суботняга дня прайшла недарэмна: цудоўнае для лютага надвор’е, свежае паветра, узнёслы настрой, жаданне паспаборнічаць і паспрабаваць рыбацкага шчасця – усё гэта прысутнічала літаральна ў кожнага ўдзельніка чэмпіянату.

Згодна палажэння аб правядзенні спаборніцтваў, якія былі загадзя дасланы ў кожны калектыў, рэгістрацыя ўдзельнікаў пачалася з 6 гадзін раніцы ў суботу, 10 лютага, у гарадскім фізкультурна-аздараўленчым комплексе. І яшчэ не было 7 гадзін, як аўтобус з рыбакамі ўзяў накірунак на Калодніцу. Па дарозе час ад часу з вуснаў рыбакоў-аматараў чуліся падказкі і парады  адзін аднаму, жарты, маўляў, хоць якую-небудзь рыбку, але зловім. На тэлефонны званок сяброў зноў жа жартаўліва прагучала: «Мы ўжо ловім рыбу, а вы яшчэ толькі едзеце»...

На беразе возера былі прыцемкі, а рыбакі з бурамі і са скрынкамі прама з аўтобуса былі гатовы выходзіць на лёд. Аднак арганізатары спаборніцтва адразу падзялілі вызначаны ўчастак возера на тры сектары, адзначыўшы кожны чырвонымі сцяжкамі. Затым пасля пастраення, вітання дырэктара раённага фізкультурна-спартыўнага клуба «Грацыя» Валянціны Дзівінай з круглагадовай спартакіядай працоўных калектываў, пажаданняў пазмагацца за званне самых умелых і ўдачлівых, напамінку правіл спаборніцтваў іх удзельнікі дружна накіраваліся кожны ў свой сектар. Прагучаў свісток, і адлік часу пайшоў: на лоўлю рыбы было адведзена тры гадзіны.

І вось, у адзін момант прасвідраваўшы лункі, рыбакі пачалі дражніць рыбу лёгкай гульнёй вудачкі. Хтосьці вырашыў паспрабаваць удачу на глыбіні, але ў большасці былі выбраны месцы ля самага берага. І ўдача, дарэчы, не прымусіла сябе чакаць многіх і многіх. Разам з суддзямі, якія знаходзіліся ў кожным сектары, мы назіралі, як падсякаўся акунёк і адразу трапляў у вядро з вадой, што стаяла побач, асобным пашэнціла лавіць плотачак, а напрыканцы быў злоўлены нават шчупак. 

З вуснаў масцітых рыбакоў, якія адзначалі, што зімовая рыбалка – гэта цікавы і захапляльны занятак, давялося пачуць розныя байкі, гісторыі са сваёй практыкі. Яшчэ не закончылася суботняе спаборніцтва, а яны планавалі ўжо, куды лепш паехаць заўтра, гадалі, якім будуць атмасферны ціск і тэмпература паветра. 

Тры гадзіны праляцелі незаўважна, і вось гучыць сігнал аб заканчэнні лоўлі. Суддзя кожнага сектара лічыць колькасць злоўленай рыбы і складвае яе ў прамаркіраваныя пакеты. Затым калегіяльна камісія ўзважвае ўлоў. Падлік праводзіцца па схеме: 1 рыба – 1 ачко, 1 грам – таксама ачко. Найвышэйшая вага ў першым сектары аказалася ў прадстаўніка УМГ-2 – 1 кг 130 г (85 штук). У другім сектары з вагой 820 грамаў (63 рыбкі) лідзіраваў прадстаўнік Крупскага лясгаса. І бясспрэчнага лідара выявіў трэці сектар, дзе прадстаўнік каманды УМГ-2 злавіў 87 рыб, якія заважылі 1 кг 580 грамаў. Да месца адзначыць, што агульная вага злоўленай рыбы ўсіх 33 удзельнікаў чэмпіянату склала 17 кг 570 грамаў.

Ізноў пастраенне каманд. Валянціна Дзівіна называе пераможцаў, а намеснік старшыні  раённага выканаўчага камітэта Андрэй Вараб’ёў шчыра віншуе каманды-пераможцы, жадае ім удачы, заўважаючы, што рыба добра ловіцца ўчора, сёння і заўтра, і ўручае прызы, медалі і Ганаровыя граматы. Першае месца (3 665 ачкоў) прысуджаецца камандзе Крупскага УМГ, у склад якой уваходзілі Віталій Рапіцкі, Дзяніс Рошчын і Мікалай Азрэлеў. Другое месца (2 059 ачкоў) заняла каманда «Здравушка-мілк» (Валерый Басацкі, Сяргей Сурма, Ігар Парабковіч). І трэцяе месца (1 947 ачкоў) за камандай сумеснага прадпрыемства «ММЦ» (Андрэй Макаревіч, Вадзім Петрыкаў і Пётр Кісель). Пасля фотасесіі каманд-пераможцаў было выказана агульнае меркаванне: галоўнае не ўзнагароды, а атрыманыя зарад бадзёрасці, цудоўны настрой і намер удзельнічаць у аналагічных спаборніцтвах і ў наступным годзе.

История Крупского района

На северо-востоке Минской области находится Крупский район. Богатейшая история вмещает события почти пяти столетий. Находясь на перекрестке дорог и эпох, местечко, поселок, город Крупки повидал многое: путешественников по знаменитому Екатерининскому тракту, пожарища 1812 года, переломные события начала ХХ века, боль и страдания фашистской оккупации, беспримерный подвиг защитников Родины, самоотверженный труд людей, сделавший район современным и развитым, прославившим его далеко за пределами страны. 

Подробнее о Крупском районе

Приемная главного редактора

Приемная редактора

 

Уважаемые читатели!

Главный редактор районной газеты «Крупскi веснiк» Марина Николаевна Бородавко ответит на ваши вопросы.

 Чтобы задать вопрос воспользуйтесь формой обратной связи на нашем сайте.