krupki.by

ru RU be BE en EN

Абласная эстафета факельнага агню пачнецца ў Салігорску



Абласная эстафета факельнага агню пачнецца ў Салігорску

Автор / Европейские игры / Четверг, 07 февраля 2019 14:30 / Просмотров: 1304

Эстафета факельнага агню «Полымя свету», прымеркаваная да пачатку ІІ Еўрапейскіх гульняў, пройдзе на тэрыторыі Мінскай вобласці. У маршруце следавання значацца 8 населеных пунктаў. Галоўная задача эстафеты – паказаць гасцям форуму самыя знакавыя мясціны цэнтральнага рэгіёну.

Старт эстафеты адбудзецца 3 мая ў Рыме. Там знаходзіцца штаб-кватэра Еўрапейскага алімпійскага камітэта. Шлях полымя будзе доўгім і цікавым: пасля цырымоніі ў італьянскай сталіцы беларускія альпіністы ўзнімуць яго на вяршыню гары Манблан. Затым спартыўны агонь пранясуць праз шэсць еўрапейскіх сталіц, дзе ў яго гонар пройдуць канцэрты і будуць арганізаваны іншыя забаўляльныя мерапрыемствы.

У нашу краіну факел даставяць па зямлі. Першым яго сустрэне Брэст, за ім і іншыя гарады ва ўсіх рэгіёнах. У Мінскай вобласці эстафету падхопяць Салігорск, Нясвіж, Маладзечна, Мядзель, Лагойск, Барысаў, Жодзіна і Заслаўе. Менавіта ў такой лагістычнай паслядоўнасці пройдзе перадача полымя з аднаго раёна ў другі.

На Міншчыне эстафета прабудзе 6 дзён, з 11 па 16 чэрвеня. Прыкладна 70 факеланосцаў наведаюць паўтара дзясяткаў лакацый, уключаючы солевыя шахты «Беларуськалія», Нясвіжскі замак, возера Нарач, мемарыяльны комплекс «Хатынь», «Барысаў-Арэну», «БелАЗ», Курган Славы, «Лінію Сталіна».

Абласная эстафета факельнага агню пачнецца ў Салігорску. Тут жа ў гонар яе старта і далейшага падарожжа па Міншчыне будзе арганізаваны канцэрт, прагучаць словы наказу атлетам, якія прадставяць сталічную вобласць на знакавым спартыўным форуме. «Полымя свету» фінішуе 21 чэрвеня на мінскім стадыёне «Дынама» падчас цырымоніі адкрыцця Еўрапейскіх гульняў.

Па матэрыялах БелТА.

Автор

admin

admin

Актуально

20 апреля "прямую ли­нию" проведет управляющий делами райисполкома

В субботу, 20 апреля, с 9.00 до 12.00 прямую телефонную ли­нию проведет управляющий делами Крупского районного исполнительного комитета СЕНЦОВА Валентина Васильевна. Телефон 2-77-47.

27 апреля состоится собрание членов садового товарищества Надежда-5 по вопросу о включения товарищества в границы города

В субботу, 27 апреля, в 11.00 в доме культуры состоится собрание членов садового товарищества Надежда-5 с участием представителей Крупского районного исполнительного комитета по вопросу о возможности включения территории товарищества в границы населенного пункта г. Крупки.

20 апреля "прямую ли­нию" проведет управляющий делами Крупского райисполкома

В субботу, 20 апреля, с 9.00 до 12.00 прямую телефонную ли­нию проведет управляющий делами Крупского районного исполнительного комитета Сенцова Валентина Васильевна. Телефон 2-77-47.

В Крупской ЦРБ работает Центр дружественный подросткам «Радуга»

По всем вопросам сохранения репродуктивного здоровья, современной контрацепции, профилактике зависимостей, кожно-венерологических заболеваний, психологической помощи, формирования здорового образа жизни вы получите консультацию специалистов Центра! Помощь может быть оказана анонимно.

График работы: Понедельник-пятница: 8.00-17.00, обед 13.00-14.00. Центр расположен на 2-м этаже лечебного корпуса, кабинет 18. Консультация проводится по предварительной записи по тел. 5-51-11

Please publish modules in offcanvas position.