• Font size:
  • Decrease
  • Reset
  • Increase
Человек- паук: Возвращение домой
США. 3D, боевик, фантастика
Подводная эра
США, Испания. 3D, мультфильм
Сказ о Петре и Февронии
Россия. Мультфильм
Рок Дог
США. 3D, мультфильм
Жил был кот
Япония, Канада. Мультфильм
Принцесса-лягушка: Тайна волшебной комнаты
США, Китай. 3D, мультфильм

Транспорт

Фотогалерея

Карта района

Видео

Карта сайта

Вёска Вялікае Горадна – адна з самых старажытных на Крупшчыне, ёй спаўняецца 500 гадоў

Рейтинг:   / 0
ПлохоОтлично 

Вёска Вялікае Горадна – адна з самых старажытных на Крупшчыне, ёй спаўняецца 500 гадоўЧас заўсёды мае зайздросную асаблівасць паядноўваць у сабе ўчарашняе і сённяшняе, паступова перакідваючы нябачны мосцік у заўтрашні дзень. Такая выснова з’явілася пасля наведвання вёскі Вялікае Горадна былога Выдрыцкага, а зараз Ухвальскага сельсавета. Ведаючы, што рэдакцыйная машына едзе ў гэты населены пункт, загадзя запісала ў блакнот некалькі прозвішчаў старажылаў вёскі. Маёй суразмоўцай стала Галіна Уладзіміраўна Плітко, якая нарадзілася ў гэтай вёсцы ў 1930 годзе.

– У бацькоў на раду нас было сямёра, – пачала аповяд жанчына. – Першае дзіця памерла, засталося  шасцёра – тры браты і тры сястры. Да вайны я скончыла 2 класы: першы – у Выдрыцы, а другі – у Вялікім Горадне. Фашызм прынёс на нашу зямлю смерць, слёзы, пакуты. Спаўна спазналі мы, што такое нямецкі «новы парадак». Бацьку і маці забралі, а затым спалілі ў канцлагеры. Брат Рыгор быў у партызанскім атрадзе, хадзіў на розныя заданні. На адным з іх планавалася ўзарваць мост, але хлопец са Слоўчы здаў іх. А брат дамовіўся ўжо, што нас забяруць у лес. За намі прыехалі, выйшаў чалавек у ваеннай вопратцы, ды мы не паверылі, што гэта нашы, і не паехалі. А назаўтра нас, сонных, забралі паліцаі. Цэлы месяц у турме правяла і я. Сястру маю адправілі ў Германію, а мяне забраў другі  брат – Міхаіл, які прыехаў у Крупкі на кані. Гэта быў 1942 год. Як вызвалілі Беларусь, брат пайшоў на фронт, а мяне ўзяла браціха. Гаравалі дык гаравалі, слоў няма. Гэта ўжо затым Міша, як вярнуўся з вайны, расказаў, што сустрэўся з Рыгорам ва Усходняй Прусіі, які там і загінуў. А трэці мой брат – Іван – быў мараком і таксама загінуў. 


 

З легенды: «Чаму ў Горадне радаўніца ў панядзелак?»

Вось што аб гэтым паведаміла Надзея Уладзіміраўна Драніца: «Раней бацюшкі не паспявалі наведаць усе могілкі. І яны вырашылі, што на некаторых могілках радаўніца будзе ў панядзелак. Так стала і ў  Вялікім Горадне. Аднойчы жыхары вёскі вырашылі, што яны будуць спраўляць радаўніцу, як і ўсе, у аўторак, – усё роўна бацюшкі няма. Вось і пайшлі яны ў аўторак. Расклалі скацёркі, паставілі свечкі, каб памянуць продкаў. І тут узнялася такая бура, што некаторыя скацёркі занесла так, што іх не маглі знайсці. Усе спалохаліся і палічылі, што гэта ім за тое, што пайшлі ў аўторак, а не ў панядзелак. З тае пары жыхары вёскі вырашылі, што будуць хадзіць на могілкі ў панядзелак, як і казаў ім бацюшка».


 

Далей Галіна Уладзіміраўна расказвала, што яе, як сірату, хацелі забраць у дзіцячы дом, але браціха не дазволіла. І калі вярнуўся дамоў Міхаіл, то дапамог ім агораць зямлянку. 

– А наша хата да вайны на горачцы стаяла, – махнуўшы рукой уверх, гаварыла Галіна Уладзіміраўна. – На доты яе немцы парэзалі. А мы, як, дарэчы, і іншыя вяскоўцы, выкапалі зямляначку, цагліну якую-ніякую раздабывалі, глінай умацоўвалі, бярвенні цягалі. Паклалі падлогу, столь ды і жылі. Сястра Таццяна з Германіі вярнулася, худая-худая, без зубоў. Нагаравалася, бедная, у Нямеччыне... Яшчэ адна мая сястра Ліза ў Ржэве жыла, замужам за ваенным была. Як вайна пачалася, пагрузілі іх, а ў яе ўжо дзве дачушкі падрасталі, і завезлі ў Горкаўскую вобласць. І ўсю вайну яны там жылі, а муж яе ваяваў. Затым, як прыйшла Перамога, яны паездзілі, як кажуць, па свеце: і ў Забайкаллі жылі, і ў Германіі... Ён жа ваенны быў. Павывучыліся дзяўчаткі, маюць вышэйшую адукацыю.  

Успаміны Галіны Уладзіміраўны пераскоквалі з аднаго на другое. Сама яна працавала ў калгасе імя Кірава: даглядала свіней, шчыравала на палявых работах, і па хатняй гаспадарцы клопатаў хапала. Нарадзіла чацвёра дзяцей, і кожнаму трэба было ўдзяліць увагу, аб кожным паклапаціцца. Муж памёр 10 гадоў таму. Цяпер жыве з сынам Уладзімірам.

Галіна Уладзіміраўна Плітко

Галіна Уладзіміраўна нагадала, што зараз самай старэйшай жыхаркай іх вёскі з’яўляецца Зінаіда Рыгораўна Хвашчэўская. Дарэчы, і дзявочае прозвішча маёй гераіні такое ж. Пры размове высветлілася, што сярод прозвішчаў у Вялікім Горадне найбольш распаўсюджанымі тут з’яўляюцца Хвашчэўскія, Лучыны, Драніцы.

– На пасёлку адна моладзь жыве, – уступіў у размову Уладзімір. – Там ужо цагляныя дамы, а ў нашым Вялікім Горадне мясцовых жыхароў на пальцах можна пералічыць.

І ён стаў пералічваць: Люба – раз, Ліда – два, Тамара – тры, Ганнуля, Пецька... «А цяпер – каці ўжо ажно да 18-га дома»... 

Ужо разам мы нагадвалі самыя адметныя мясціны і факты з жыцця Вялікага Горадна. І курганы тут былі, і смалакурня, і царква стаяла на высокім беразе, якая, згодна легендзе, пайшла пад ваду. «Як малымі былі, – гаварыў Уладзімір, – вуха прыкладвалі да берага ракі, дык здавалася, што быў чутны звон». Кіламетраў за 5 ад вёскі ёсць возера Глухое, да якога цяжка падысці, бо багна трасецца, але рыбакоў гэта не спыняе. Ёсць меркаванне, што пры адступленні Напалеон менавіта сюды ўкінуў сваю карэту. У вайну Вялікае Горадна было спалена. І не толькі гэта вёска. Такі ж удзел напаткаў і суседнюю Мігаўшчыну. Толькі яна ўжо не была адбудавана. Успаміны перакінуліся на той час, калі ў мясцовым клубе на бачным месцы вісеў стэнд з фотакарткамі ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны. «Падыдзеш, бывала, паглядзіш на фатаграфіі братоў, і неяк лягчэй станавілася на душы, – зазначыла Галіна Уладзіміраўна. – Але клуб згарэў, а разам з ім і ўсё, што там знаходзілася».

І ўсё ж самыя добрыя словы давялося пачуць у той дзень пра мясцовы ачаг культуры, які ўзначальвае Галіна Гара. Тут і святы ладзяцца, і канцэрты арганізоўваюцца, наведваюцца бібліятэка і куток народнай творчасці. Вось і цяпер актыўна ідзе падрыхтоўка да чарговай гадавіны з Дня вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Надта ўжо ўсе хвалілі баяніста, ураджэнца гэтай вёскі Івана Хвашчэўскага, які радуе ігрой сваіх аднавяскоўцаў на самых розных мерапрыемствах.

Вялікагараднянскія працаўнікі... Рупнасць іх рук асабліва спатрэбілася ў пасляваенны час, калі трэба было аднаўляць разбураную гаспадарку. Людзі шчыравалі на фермах, на палях, у трактарных брыгадах. І да іх прыходзіла слава. Прозвішчы многіх былі добра вядомыя ў раёне, іх праца адзначалася ўрадавымі ўзнагародамі. І імі па праву ганарацца тыя, што сёння жывуць на гэтай зямлі.

З гісторыі

У наваколлі вёскі да нашых часоў захаваліся археалагічныя помнікі – курганы, могільнік, гарадзішча (за 0.1 км на захад ад вёскі, ва ўрочышчы Замак; 6 ст. да н.э. – 7 ст. н.э.), адкрытыя яшчэ ў 1883 годзе Ф.В. Пакроўскім. Згодна пісьмовых крыніц, вёска вядома з пач. 16 ст. У 1517 і 1526 гадах нямецкі дыпламат і падарожнік Сігізмунд Герберштэйн ездзіў з пасольствам у Маскву і праязджаў праз Горадна. Сваё падарожжа ён апісаў потым у кнізе «Запіскі аб Масковіі». 

Звесткі аб Горадне маюцца таксама на картах В. Градзецкага і А. Паграбіўса. У 1670 годзе вёскі Вышняе Горадна і Горадна – па 6 дымоў – ва ўласнасці казны, у Забаброўскай воласці Аршанскага павета Віцебскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага. У 1773 годзе вёскі Горадна Верхняе (18 дымоў) і Горадна Ніжняе (5 дымоў). У 1775 годзе Горадна Вялікае і Малое ў Барысаўскім старостве, 24 дымы. Пасля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у складзе Расійскай імперыі. У 1800 годзе вёскі Верхняе Горадна (21 двор, 339 жыхароў, млын) і Ніжняе Горадна (17 двароў, 139 жыхароў) у Барысаўскім павеце Мінскай губерні, уласнасць віленскага ваяводы М. Радзівіла. 

У канцы 19 – пачатку 20 стагоддзя – у Вяляціцкай воласці Барысаўскага павета. У 1897 годзе вёска Вялікае Горадна, 46 двароў, 582 жыхары, хлебазапасны магазін. Непадалёку знаходзіліся два аднайменныя хутары, 26 жыхароў.

З 20 жніўня 1924 года – у складзе Выдрыцкага сельсавета Крупскага раёна Барысаўскай, з 18 чэрвеня 1927 года Аршанскай акруг. Паводле перапісу 1926 года ў вёсцы было 96 двароў, 505 жыхароў. У 1930-я гады вяскоўцы аб’ядналіся ў калгас «Зорка». З 20 лютага 1938 года – у Мінскай вобласці. У 1941 годзе 79 двароў, 437 жыхароў. У Вялікую Айчынную вайну з 1 ліпеня 1941 да 28 чэрвеня 1944 года акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі, якія загубілі 17 мірных жыхароў. На франтах і ў партызанскай барацьбе загінулі 62 вяскоўцы. Вёска была амаль поўнасцю спалена. Пасля вайны адбудавана. У 1959 годзе тут пражываў 491 чалавек, вёска ўваходзіла ў склад калгаса «Пралетарская Перамога», затым калгаса імя Кірава. З 2004 года ў складзе ААТ «Крупскі райаграсервіс».

История Крупского района

На северо-востоке Минской области находится Крупский район. Богатейшая история вмещает события почти пяти столетий. Находясь на перекрестке дорог и эпох, местечко, поселок, город Крупки повидал многое: путешественников по знаменитому Екатерининскому тракту, пожарища 1812 года, переломные события начала ХХ века, боль и страдания фашистской оккупации, беспримерный подвиг защитников Родины, самоотверженный труд людей, сделавший район современным и развитым, прославившим его далеко за пределами страны. 

Подробнее о Крупском районе

Приемная главного редактора

Приемная редактора

 

Уважаемые читатели!

Главный редактор районной газеты «Крупскi веснiк» Марина Николаевна Бородавко ответит на ваши вопросы.

 Чтобы задать вопрос воспользуйтесь формой обратной связи на нашем сайте.