• Font size:
  • Decrease
  • Reset
  • Increase
Тор: Рагнарёк
США. 3D, боевик, фантастика
Последний богатырь
Россия. Комедия, семейный
Скайлайн 2
Сингапур, Великобритания. Фантастика
Маленький вампир
Нидерланды, Германия. 3D, мультфильм
Фиксики: Большой секрет
Россия. Мультфильм

Транспорт

Фотогалерея

Карта района

Видео

Карта сайта

3 лістапада спаўняецца 110 гадоў з дня нараджэння Міхаіла Шастакова, Героя Савецкага Саюза

Рейтинг:   / 0
ПлохоОтлично 

3 лістапада спаўняецца 110 гадоў з дня нараджэння Міхаіла Шастакова, удзельніка Вялікай Айчыннай вайны, Героя Савецкага Саюза.

Міхаіл Дзянісавіч Шастакоў нарадзіўся 3 лістапада 1907 года ў вёсцы Нача Крупскага раёна ў сям’і селяніна. Скончыў сельскагаспадарчы тэхнікум, працаваў аграномам. У Чырвонай Арміі з 1928 года. Скончыў Аб’яднаную беларускую ваенную школу імя ЦВК БССР і камандныя курсы пры Ваеннай акадэміі механізацыі і матарызацыі РСЧА. З 1941 года на Паўднёва-Заходнім фронце. Камандзір танкавага батальёна 36-й танкавай брыгады капітан М.Д. Шастакоў вызначыўся ў баях 12.5.1942 года пад Харкавам.

...Майскі вечар. У такую пару зямля дыхае вясною. На калгасных палях, не змаўкаючы, гудуць трактары, у вячэрніх прыцемках загараюцца электрычныя агні, ва ўкраінскіх вёсках дзе-нідзе чуваць вясёлыя майскія песні. А калі паглядзець на захад, здаецца, нібы там усміхаецца неба: гэта агнямі ззяе горад Харкаў. Па шляху, што ідзе з Харкава ў Стары Салтыў, бесперапынна рухаюцца аўтамашыны, якія вязуць у горад прадукты харчавання, а вечарам вяртаюцца ў сяло з запаснымі часткамі для сельскагаспадарчых машын і таварамі шырокага ўжытку.

Такой прывыклі бачыць сваю вёску жыхары Украіны. Але не такім мірным быў той далёкай парой майскі вечар 1942 года. Цяжкая, злосная цемра ўпала на зямлю. Здавалася, жыццё замерла назаўсёды, аб чым сведчылі згарэўшая пожня пасля дзённага бою ды руіны спаленых хат.

У ноч 12 мая капітан Міхаіл Шастакоў не спаў. Танкавы батальён, які размясціўся ў лесе на шляху са Старага Салтыва ў Фёдараўку, павінен быў рана ўступіць у бой. Наперадзе было сяло. Стомленыя няспыннымі баямі, спалі танкісты, а іх камандаванню не спалася.

На подступах да Харкава немцы пачалі шалёную атаку. Нашым танкістам трэба было нанесці такі ўдар па ворагу, каб дапамагчы пяхоце з найменшымі стратамі знішчыць фашыстаў і выгнаць іх з горада. Усё было прадумана і спланавана. Пад ранак, калі капітан крыху задрамаў, танкавы батальён быў падняты па трывозе. І камбат аддаў загад: пад прыкрыццём ночы да світанку перайсці раку Бабка, прарваць абарону праціўніка, забяспечыць выхад нашых часцей на рубеж вёскі Непакрытае і рухацца далей на Харкаў.

Дзейнічалі дакладна і рашуча. Ворагі пачулі гул танкавых матораў і пачалі шалёны абстрэл з розных відаў зброі па загадзя падрыхтаваных нашымі часцямі пераправах. Завязаўся жорсткі бой. У выніку танкісты, не губляючы баявога парадку, фарсіравалі раку ў прызначаны час і з боем захапілі варожыя пазіцыі, прычым, не панеслі ніякіх страт. 

Але цяжкія выпрабаванні на гэтым не скончыліся. Трэба было яшчэ на подступах да Харкава пераадолець міннае поле. Шастакоў павёў сваю машыну першым. З трывогай сачылі салдаты, як асцярожна па міннаму полю рухаецца яго танк. І пасля паспяховага пераадолення жудаснага міннага поля ўслед за танкам камбата рушыў увесь батальён. Фашысты не чакалі, што нашы танкісты так паспяхова пераадолеюць поле, і былі ў разгубленасці.

Па сігналу чырвонай ракеты батальён Шастакова з пасаджаным на танкі дэсантам кінуўся супраць фашыстаў, якія знаходзіліся ў першых траншэях. Бой быў кароткі, але жорсткі. Абарона немцаў была прарвана. Батальён капітана Шастакова з ходу ўварваўся ў першую лінію абароны ворага.

Сярод немцаў пачалася паніка. Не даўшы ім апамятацца, танкісты разам з пехацінцамі ўзялі ў палон каля 300 салдат і афіцэраў са зброяй і артылерыяй. А наперадзе было сяло Непакрытае. Адтуль з моцна падрыхтаваных баявых кропак на нашых танкістаў абрушылася вялікая маса агню. Загінула шмат байцоў. Вялікія страты былі і ў ворага.

Але бой працягваўся. Ужо загарэўся танк лейтэнанта Шаманава, але воіны змагаліся да апошняга патрона. За смерць сваіх герояў-таварышаў батальён Шастакова адказаў такім моцным ударам, што ворагі, якія абараняліся пры ўваходе ў сяло Непакрытае, былі разгромлены ўшчэнт. Частка нямецкіх салдат была ўзята ў палон. Пасля такога адчувальнага ўдару фашысты не адважыліся пачынаць новую бітву ў цэнтры вёскі і замацаваліся на ўскраіне і ў ваколіцах яе. Такім чынам, сяло Непакрытае было адным з моцных апорных кропак ворага на подступах да Харкава. Цяжкія нямецкія гарматы пачалі бязлітасна біць па пяхоце. Неаднаразова вылазкі нашых пехацінцаў цярпелі няўдачу, гінулі людзі. Стала зразумела, што толькі знішчыўшы нямецкія батарэі, можна захапіць сяло і наступаць далей на Харкаў. Такую задачу паставіла камандаванне перад танкавым батальёнам Шастакова.

«Уперад, за Радзіму!» – гучаў кліч герояў-танкістаў. І варожыя сілы не змаглі спыніць іх. Нашы танкі рухаліся наперад. У баях за сяло Непакрытае праявілі мужнасць і гераізм капітан Шастакоў і механік-вадзіцель, старшы сяржант П. Перапяліца. Камандзір узвода А. Пухкал успамінаў: «Ведучы сваіх танкістаў, капітан Шастакоў першым уварваўся ў вогненныя пазіцыі ворагаў, змяў таранам дзве гарматы разам з іх салдатамі. Тады фашысты развярнулі трэцюю гармату, і адзін за другім паляцелі тэрмітныя снарады вялікага калібру. Распалены метал трапіў па танку Шастакова і яго магутная машына спынілася. Полымя ахапіла танк. Убачыўшы, што машына камбата гарыць, танкісты кінуліся на дапамогу. Але ўратаваць капітана было ўжо немагчыма. Варожая куля скасіла яго, калі ён цаною жыцця хацеў затушыць палаючы танк. Разам з капітанам загінулі яго баявыя таварышы – сяржанты Найдзёнаў, Перапяліца і радавы Чарноў».

У момант гібелі камандзіра батальёна камандаванне ім па сваёй ініцыятыве ўзяў камісар батальёна маёр Юмін. Ён бліскуча забяспечыў кіраўніцтва батальёна, і танкісты з гонарам выканалі сваю баявую задачу, тым самым адпомсціўшы за гібель свайго бясстрашнага камандзіра.

Пасля захопу сяла батальён рухаўся яшчэ некалькі кіламетраў у накірунку Харкава. Сяло Непакрытае пасля вайны перайменавалі ў Шастакова. Спаленае, яно было адноўлена.

Танкавая брыгада, у склад якой уваходзіў батальён Шастакова, прайшла слаўны баявы шлях. Яна ўдзельнічала ў баях за вызваленне нашай Радзімы ад нямецкіх акупантаў. Воіны-шастакоўцы вызначыліся пры вызваленні Польшчы і пры штурме Берліна. 

За мужнасць і гераізм капітану Шастакову 5 лістапада 1942 года пасмяротна было прысвоена званне Героя Савцкага Саюза. Помнік, які стаіць у цэнтры сяла Шастакова, наведваюць і даглядаюць жыхары Харкаўшчыны. У аграгарадку Нача таксама ёсць помнік Міхаілу Дзянісавічу Шастакову, куды жыхары прыносяць вянкі і кветкі. Дзясяткі гадоў таму прыязджала дачка Героя, яго родныя і блізкія. Імя М.Д. Шастакова з 1967 года носіць і Нацкая сярэдняя школа.

Уладзімір КАНАПЛІЦКІ, аграгарадок Нача.

История Крупского района

На северо-востоке Минской области находится Крупский район. Богатейшая история вмещает события почти пяти столетий. Находясь на перекрестке дорог и эпох, местечко, поселок, город Крупки повидал многое: путешественников по знаменитому Екатерининскому тракту, пожарища 1812 года, переломные события начала ХХ века, боль и страдания фашистской оккупации, беспримерный подвиг защитников Родины, самоотверженный труд людей, сделавший район современным и развитым, прославившим его далеко за пределами страны. 

Подробнее о Крупском районе

Приемная главного редактора

Приемная редактора

 

Уважаемые читатели!

Главный редактор районной газеты «Крупскi веснiк» Марина Николаевна Бородавко ответит на ваши вопросы.

 Чтобы задать вопрос воспользуйтесь формой обратной связи на нашем сайте.