• Font size:
  • Decrease
  • Reset
  • Increase
Скиф
Россия. История, фэнтези. боевик
Приключения Паддингтона 2
Великобритания, Франция. Мультфильм
Zомбоящик
Россия. Комедия
Астрал 4: Последний ключ
США. Ужасы

Транспорт

Фотогалерея

Карта района

Видео

Карта сайта

15 снежня нашаму земляку, Герою Савецкага Саюза Мікалаю Кузьмічу Казлоўскаму споўнілася б 100 гадоў

Рейтинг:   / 0
ПлохоОтлично 

Мікалай Казлоўскі нарадзіўся 15 снежня 1917 года ў вёсцы Гапонавічы ў сялянскай сям’і. Пасля заканчэння школы па пуцёўцы камсамола накіраваны на будоўлю ў г. Барнаул, дзе працаваў слесарам-наладчыкам. У 1939 годзе быў прызваны на службу ў Рабоча-сялянскую Чырвоную Армію. У красавіку 1942 года ён паскораным курсам закончыў Сызранскае танкавае вучылішча і пайшоў на фронт. 

У складзе 40-й арміі з ліпеня 1942 года па студзень 1943 года Мікалай Казлоўскі прымаў удзел у шматлікіх баях на поўдзень ад горада Варонежа, у тым ліку ў раёнах населеных пунктаў Каратаяк і Урыва-Пакроўскае. Быў камандзірам танка, камандзірам танкавага ўзводу.

У студзені 1943 года камандзір танкавай роты лейтэнант Казлоўскі ўдзельнічаў у наступленні войск Варонежскага фронту і з баямі дайшоў да мяжы Белгародскай і Сумской абласцей. Тут, на паўднёвым фасе Курскай дугі, танкавая рота Мікалая Казлоўскага, трымаючы абарону, была ў пастаяннай баявой гатоўнасці да адбіцця наступлення ворага. Але ў ліпені 1943 года фашысты распачалі наступленне на іншым участку Варонежскага фронту.

Пасля разгрому фашысцкіх войск пад Курскам Чырвоная Армія стала развіваць наступленне на Левабярэжнай Украіне. Неабходна было з ходу фарсіраваць Днепр і захапіць плацдарм на правым беразе, не даць магчымасці праціўніку замацавацца.

Гітлераўскае камандаванне надавала рубяжу на Дняпры асаблівае значэнне, лічачы, што Днепр з’явіцца непераадольным бар’ерам для рускіх салдат. Рака сапраўды ўяўляла месцамі для войск сур’ёзную натуральную перашкоду: вялікая хуткасць цячэння, значная шырыня – да 3,5 кіламетра, глыбіня дасягала 12 метраў. Высокі абрывісты правы бераг на вялікай адлегласці пануе над левым, нізкім. На гэтай воднай перашкодзе праціўнік спадзяваўся спыніць наступленне савецкіх войск.

26 верасня 1943 года каля сяла Зарубінцы Канеўскага раёна Чаркаскай вобласці ў ліку першых фарсіравала Днепр і высадзілася на плацдарм танкавая рота 59-й гвардзейскай танкавай брыгады 8-га гвардзейскага танкавага корпуса 40-й арміі Варонежскага фронту пад камандаваннем гвардыі лейтэнанта Мікалая Казлоўскага. Праціўнік падцягнуў да месца пераправы свежыя сілы, спрабуючы адкінуць смельчакоў на зыходны рубеж.

Камандзір роты ўмела кіраваў пераправай танкаў. На правым беразе Дняпра танкісты адразу ўступілі ў бой, які не спыняўся на працягу некалькіх дзён. Рота адбіла 6 контратак сіл праціўніка, якія пераўзыходзілі. Пры гэтым было падбіта 5 фашысцкіх танкаў, падаўлены агнём 2 мінамётныя батарэі, знішчаны 5 кулямётных кропак, разбіты 2 аўтамашыны з варожай пяхотай, знішчана звыш 200 гітлераўцаў. Фашысцкая авіяцыя няспынна бамбіла раён пераправы, але савецкія воіны, якія зачапіліся за лапік зямлі на правым беразе Дняпра, адбівалі ўсе атакі ворага. У самыя напружаныя моманты бою ўпэўнена кіраваў падраздзяленнем гвардыі лейтэнант Казлоўскі.

11 кастрычніка 1943 года пры адбіцці чарговай варожай контратакі каля сяла Вялікі Букрын Міронаўскага раёна Кіеўскай вобласці наш зямляк загінуў смерцю храбрых, да канца выканаўшы свой воінскі абавязак.

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 3 чэрвеня 1944 года за ўзорнае выкананне баявых заданняў камандавання на франтах барацьбы з нямецка-фашысцкімі захопнікамі, за паспяховае фарсіраванне Дняпра, трывалае замацаванне плацдарма на яго заходнім беразе і праяўленыя пры гэтым адвагу і геройства гвардыі лейтэнанту Мікалаю Кузьмічу Казлоўскаму было пасмяротна прысвоена званне Героя Савецкага Саюза. 


Герой Савецкага Саюза Мікалай Казлоўскі ўзнагароджаны ордэнам Леніна, ордэнамі Айчыннай вайны І-й ступені, Чырвонай Зоркі, медалямі.


Пахаваны Герой у брацкай магіле ў сяле Вялікі Букрын Міронаўскага раёна Кіеўскай вобласці. Ганарацца сваім земляком жыхары Крупшчыны. На радзіме Мікалая Казлоўскага ў Гапонавічах устаноўлены бюст, у горадзе Крупкі яго імем названа адна з вуліц. Яго імя насіла школа, у якой ён вучыўся. У музеі баявой славы часці, дзе служыў Мікалай Казлоўскі, ёсць стэнд, прысвечаны нашаму земляку.

Загадам Міністра абароны СССР Мікалай Кузьміч Казлоўскі навечна залічаны ў спісы асабовага складу воінскай часці.

А вось што напісаў пра апошні бой Мікалая Казлоўскага ў гісторыка-дакументальнай хроніцы «Памяць. Крупскі раён» Дзмітрый Хромчанка:

– 11 кастрычніка танкавы батальён, у складзе якога была і рота Казлоўскага, атрымаў загад увайсці ў прарыў і развіць поспех у накірунку Вялікі Букрын – Ходарава. Танк старшага лейтэнанта адным з першых пратараніў абарону фашыстаў і вырваўся на прастор. І раптам страшэнны ўдар страсянуў машыну. Мікалай Кузьміч зразумеў – прамое пападанне. З экіпажа засталіся жывымі Мікалай Казлоўскі і цяжка паранены механік-вадзіцель.

Мікалай Кузьміч разумеў, што трэба хутчэй адбягацца ад танка, але пакінуць параненага байца не мог. Некалькі хвілін ён стараўся выцягнуць таго з танка. Сцяўшы зубы, старшы лейтэнант з усёй сілы рвануў цела непрытомнага механіка-вадзіцеля. Яшчэ хвіліна – і той ляжаў на зямлі. У гэты момант побач раздаўся выбух. Узрыўной хваляй іх адкінула ад танка. Яны так і засталіся ляжаць побач – камандзір роты і механік-вадзіцель танка.

История Крупского района

На северо-востоке Минской области находится Крупский район. Богатейшая история вмещает события почти пяти столетий. Находясь на перекрестке дорог и эпох, местечко, поселок, город Крупки повидал многое: путешественников по знаменитому Екатерининскому тракту, пожарища 1812 года, переломные события начала ХХ века, боль и страдания фашистской оккупации, беспримерный подвиг защитников Родины, самоотверженный труд людей, сделавший район современным и развитым, прославившим его далеко за пределами страны. 

Подробнее о Крупском районе

Приемная главного редактора

Приемная редактора

 

Уважаемые читатели!

Главный редактор районной газеты «Крупскi веснiк» Марина Николаевна Бородавко ответит на ваши вопросы.

 Чтобы задать вопрос воспользуйтесь формой обратной связи на нашем сайте.