• Font size:
  • Decrease
  • Reset
  • Increase
Скиф
Россия. История, фэнтези. боевик
Приключения Паддингтона 2
Великобритания, Франция. Мультфильм
Zомбоящик
Россия. Комедия
Астрал 4: Последний ключ
США. Ужасы

Транспорт

Фотогалерея

Карта района

Видео

Карта сайта

Прадавец магазіна вёскі Гумны Алена Сіняк на адным месцы адпрацавала 46 гадоў

Рейтинг:   / 0
ПлохоОтлично 

Алена СІНЯК з дачкой і ўнучкайДобразычлівая, старанная, адказная, вопытная – менавіта так характарызуе кіраўніцтва Крупскага раённага спажывецкага таварыства прадаўца магазіна вёскі Гумны Ухвальскага сельсавета Алену Уладзіміраўну Сіняк. У гэтыя зімовыя дні яна прымала віншаванні з юбілеем і ад райспажыўтаварыства, і ад родных і блізкіх, і, безумоўна, ад сваіх аднавяскоўцаў.

– У нашай Алены Уладзіміраўны слаўны юбілей, – гаварыла намеснік старшыні праўлення раённага спажывецкага таварыства Ірына Гусеўская. – Гэта толькі ўявіць сабе – на адным месцы адпрацаваць столькі гадоў! Мы ўсе ганарымся, што ў нас ёсць такія людзі. З нагоды 70-годдзя з дня нараджэння Алена Уладзіміраўна за старанную і добрасумленную працу ў сістэме спажывецкай кааперацыі ўзнагароджана Ганаровай граматай праўлення Крупскага райспажыўтаварыства. І гэта не адзіная адзнака працы прадаўца. Яна штогод атрымлівае Граматы, Падзячныя пісьмы, матэрыяльныя заахвочванні.

Не трэба і казаць аб тым, што Алена Сіняк карыстаецца бясспрэчнай павагай і аўтарытэтам у сваіх аднавяскоўцаў. І не толькі. Ведаючы расклад работы гандлёвай кропкі і адказнасць прадаўца, жыхары іншых блізляжачых населеных пунктаў заўсёды з радасцю імкнуцца завітаць у гэты магазін. Вялікі асартымент прадуктаў – хлеб, батоны, цукар, алей, мука, сокі, малочныя прадукты, макаронныя і крупяныя вырабы, кансервы, гародніна, фрукты... Увесь тавар, які завозіцца сюды, карыстаецца попытам, што дазваляе выконваць даведзеныя планы. У прыватнасці, за 2017 год тавараабарот па гэтай гандлёвай кропцы склаў звыш 70620 тысяч рублёў.

Сама мясцовая, яна ведае кожнага, хто прыходзіць у магазін «Тавары штодзённага попыту», дасканала вывучыла і задавальняе попыт пакупнікоў. Акрамя прадуктаў харчавання, якія дастаўляюцца два разы на тыдзень, у магазіне можна набыць любы тавар прамысловай групы па заказу. 

– У Гумнах сёння пражывае 51 чалавек, – гаварыла Алена Уладзіміраўна. – І амаль усе яны штодзённа заходзяць у гандлёвую кропку. Вяскоўцы добра ведаюць, калі прывязуць хлеб з Ухвалы, а калі з Беразіно. Таму я, калі бачу, хто падыходзіць ужо да магазіна, загадзя рыхтую пакупку. І на адпачынак трэба было б ісці, але кіраўніцтва ніяк не адпускае. Вось і зноў угаварылі папрацаваць яшчэ.

Пагадзімся, што павага пакупнікоў і добрыя водгукі даюцца не проста. Іх трэба заслужыць. І з поўнай упэўненасцю можна сказаць, што Алена Уладзіміраўна іх заслужыла. Яна імкнецца працаваць так, каб людзі з задавальненнем заходзілі ў свой мясцовы магазін.

История Крупского района

На северо-востоке Минской области находится Крупский район. Богатейшая история вмещает события почти пяти столетий. Находясь на перекрестке дорог и эпох, местечко, поселок, город Крупки повидал многое: путешественников по знаменитому Екатерининскому тракту, пожарища 1812 года, переломные события начала ХХ века, боль и страдания фашистской оккупации, беспримерный подвиг защитников Родины, самоотверженный труд людей, сделавший район современным и развитым, прославившим его далеко за пределами страны. 

Подробнее о Крупском районе

Приемная главного редактора

Приемная редактора

 

Уважаемые читатели!

Главный редактор районной газеты «Крупскi веснiк» Марина Николаевна Бородавко ответит на ваши вопросы.

 Чтобы задать вопрос воспользуйтесь формой обратной связи на нашем сайте.