У адкрыцці выставы ўзяла ўдзел вядомая беларуская мастачка Аксана Аракчэева. На вернісажы аматараў  выяўленчага мастацтва чакаў сюрпрыз – упершыню ў Крупках выступіў гурт "ASTROUNA".

Удзельнікі імпрэзы з цікавасцью пабачылі і паслухалі старадаўнія музычныя інструменты, а таксама фальклорныя песні, многія з якіх удзельнікі гурта запісалі некалі падчас спецыяльных экспедыцый.

Удзельнікі сустрэчы адзначылі, что яна была вельмі цікавай і пазнавальнай, надала добрага настрою і натхнення.

Фота Аляксандра БУДЗЬКО.