– Прыйдзі, прыйдзі, Вясна!

– Прыйдзі, прыйдзі, красна!

– Прыйдзі на светлыя дзянёчкі, на цёплыя травы, на белыя росы!

Сапраўдны вясновы настрой растапіў сэрца зіме. І вясна-красна завітала ў школу. Яе прынеслі на сваіх крылах пералётныя птушкі. Спадзяёмся, што ніякі холад ўжо не зможа прагнаць прыгажуню і яна займе сваё пачэснае каляндарнае месца.