krupki.by

ru RU be BE en EN


Радок газетны, нібы куля, льецца са свінца...

Автор / Земляки / Пятница, 21 февраля 2020 11:01 / Просмотров: 1581

Гэтыя паэтычныя радкі мы неаднойчы ўспаміналі, калі працавалі ў свой час у Крупскай друкарні. У нас, тады маладых, яны не выклікалі аніякай асацыяцыі: за рабочую змену наборная машына лінатып адлівала больш за дзве тысячы такіх радкоў.

Вось такім шчырым і адказным быў ветэран Вялікай Айчыннай вайны Мікалай Мікалаевіч БАГДАНАЎ. Гэты здымак мы зрабілі ў маі 2000 года, напярэдадні 55-годдзя Вялікай Перамогі. Фотасесія праходзіла ля гарбатых масткоў, якраз там, дзе некалі былі друкарня і рэдакцыя. Было сонечнае надвор’е, цвіла чаромха. І наш ветэран быў узрушана-засяроджаным. Вось такім мы і запомнілі яго.  Радзіма высока ацаніла заслугі свайго вызваліцеля. На яго грудзях ззяюць ордэн Айчыннай вайны І ступені, ордэн Чырвонай Зоркі, медалі «За адвагу», «За перамогу над Германіяй», юбілейныя медалі.
Вось такім шчырым і адказным быў ветэран Вялікай Айчыннай вайны Мікалай Мікалаевіч БАГДАНАЎ. Гэты здымак мы зрабілі ў маі 2000 года, напярэдадні 55-годдзя Вялікай Перамогі. Фотасесія праходзіла ля гарбатых масткоў, якраз там, дзе некалі былі друкарня і рэдакцыя. Было сонечнае надвор’е, цвіла чаромха. І наш ветэран быў узрушана-засяроджаным. Вось такім мы і запомнілі яго. Радзіма высока ацаніла заслугі свайго вызваліцеля. На яго грудзях ззяюць ордэн Айчыннай вайны І ступені, ордэн Чырвонай Зоркі, медалі «За адвагу», «За перамогу над Германіяй», юбілейныя медалі.

А вось для брыгадзіра друкарні Мікалая Мікалаевіча Багданава свінцовыя лінатыпныя радкі былі цяжкім напамінкам аб ваенных гадах, аб дзевяціграмовых свінцовых кулях, якія аднімалі жыцці баявых сяброў і якія не абмінулі  і яго, тады 19-гадовага юнака.

...Больш за трыццаць гадоў Мікалай Мікалаевіч адпрацаваў у мясцовай друкарні, з іх роўна трыццаць гадоў узначальваў яе калектыў – быў брыгадзірам. У вольныя хівіліны Мікалай Мікалаевіч не-не ды і расказваў крыху пра сябе, і мы ведалі, што гэта мужны, загартаваны ў баях Вялікай Айчыннай вайны салдат, спагадлівы і сумленны чалавек у мірны час.

Герой нашага аповяду нарадзіўся ў Крупках. Восенню 1940 года вучыўся ў 8 класе, калі па ўсёй краіне праляцеў заклік аб набыцці маладымі рабочых прафесій. І вось ён ужо ў Мінскай школе фабрычна-заводскага навучання асвойвае адну з будаўнічых спецыяльнасцяў – муляра. Закончыўшы ў маі наступнага года вучобу, па размеркаванні едзе са сваімі сябрамі на Урал, у горад Златауст.

 – Да месца прыехалі 17 чэрвеня, а праз пяць дзён – вайна, – успамінаў той час Мікалай Мікалаевіч. – Старэйшыя хлопцы атрымалі павесткі – і на прызыўны пункт. А нас, каму не было васямнаццаці, – на завод. Там праз некалькі дзён з муляра я перакваліфікаваўся ў токара.

Працаваў беларускі хлопец на далёкім уральскім заводзе, як і яго таварышы, шчыра і самааддана, па 12 гадзін у суткі. За якасць і колькасць зробленага (нормы выконваў на 120-130 працэнтаў) атрымаў ад кіраўніцтва завода тры пахвальныя граматы.

А ў самым пачатку 1942 года, калі да прызыўнога ўзросту заставалася яшчэ тры месяцы (Мікалай Мікалаевіч нарадзіўся 23 сакавіка), пайшоў камсамолец у ваенкамат і папрасіўся на фронт. І яго ўзялі. Толькі не на фронт, а ў Цюменскае пяхотнае вучылішча. Ды правучыўся хлопец у ім усяго чатыры месяцы. Ці то ўлічыўшы яго ранейшую просьбу адправіць на перадавую, ці то, што вельмі патрэбны былі свежыя сілы, яго накіравалі ў групу курсантаў, якіх у званні малодшых сяржантаў адпраўляюць на Паўднёва-Заходні фронт. Там Мікалай Багданаў становіцца камандзірам аддзялення пехацінцаў.

Потым была першая салдацкая баявая ўзнагарода – медаль «За адвагу». А ўслед і першае раненне. Гэта ўжо летам 1943 года, калі нашы войскі наступалі на Украіне. Падлячыўся баец у шпіталях, ды зноў у бой. І зноў лёс кідае яго на паўднёвыя накірункі нашага наступлення.

З берагоў Днястра, гэта на 3-м Украінскім фронце, адазвалі сяржанта Багданава з перадавой і накіравалі на франтавыя афіцэрскія курсы ў горад Нікалаеў. Наступаючай арміі патрэбны былі камандзіры. Тры месяцы падрыхтоўкі, і ён, малодшы лейтэнант – камандзір узвода.

Дарогамі Румыніі, Балгарыі, Югаславіі і Венгрыі крочыць у далейшым з баямі, са сваімі аўтаматчыкамі 20-гадовы хлопец з Крупак. Яны крочылі на захад, а з усходу штодня ўставала сонца, і ім здавалася, што прыплывае яно ў высокае паўднёвае неба з роднага краю.

На жаль, для многіх з іх у той час яно гасла назаўсёды.

 – Цяжка было пераносіць смерць баявых сяброў і таварышаў, – успамінаў Мікалай Мікалаевіч. – Ды што зробіш, на вайне, як на вайне. Гэта, пэўна, пра нас сказаў паэт: «Сороковые, роковые, свинцовые, пороховые. Война шагает по России, а мы такие молодые…»

– На самым жа апошнім этапе вайны, ярка ўспыхнуўшы, пакацілася  сонца долу і для яго. Гэта адбылося пры штурме Будапешта, на першай жа вуліцы горада, калі варожы кулямётчык дастаў гарачым свінцом камандзіра ўзвода савецкіх воінаў. І гэта быў яго апошні бой. Моцна паранены, у шпіталі ў Харкаве атрымаў ён вестку аб перамозе.

Дэмабілізаваўшыся, вярнуўся салдат дадому, і тут яго дагнала чарговая баявая ўзнагарода – ордэн Чырвонай Зоркі – адзнака камандзірскай кемлівасці, адвагі ў апошнім баі.

Як бачна, было што расказаць Мікалаю Мікалаевічу сваім сынам, унукам і праўнукам, калегам. Шмат гадоў на вуліцу Казлоўскага нашага горада ішлі віншавальныя тэлеграмы, паштоўкі ад родных ветэрана Вялікай Айчыннай вайны, школьнікаў, якія шэфствавалі над ім.

...На двары хутка вясна. 75-я вясна па ліку з таго перамаганоснага 45-га года. Хутка зноў зазелянее трава, зноў белай кіпенню зацвітуць сады, будзе Свята Перамогі. Мы з удзячнасцю будзем помніць аб тых, хто заваяваў нам радасць мірнага жыцця.

 Таццяна ТАЛКАЧОВА.

Автор

Татьяна Толкачева

Татьяна Толкачева

Актуально

Крупская ЦРБ проводит вакцинацию против гриппа на бесплатной основе

Крупская ЦРБ проводит вакцинацию против гриппа на бесплатной основе вакциной «Гриппол-плюс», страна производитель - Россия ??‍⚕️ Вакцинироваться можно только после консультации и осмотра. Желающим обращаться на свой терапевтический участок. Дополнительную информацию можно получить по телефону 2-02-90.

3, 5 и 6 ноября пройдут "прямые линии" с психологом Крупской ЦРБ

В рамках Международного дня инвалидов 3, 5 и 6 ноября с 10.00-15.00 будут организованы "прямые линии" с психологом Крупской ЦРБ. Желающим обращаться по тел. 4-25-73.

29-30 октября ИМНС проведет дни открытых дверей по разъяснению порядка уплаты имущественных налогов

29-30 октября управление по работе с плательщиками по Крупскому району инспекции Министерства по налогам и сборам Республики Беларусь по Борисовскому району (г. Крупки, ул. Советская, 8) для физических лиц (в том числе зарегистрированных в качестве индивидуальных предпринимателей) — собственников транспортных средств, объектов недвижимого имущества и земельных участков, а также физических лиц, заключивших договоры аренды на земельные участки, находящиеся в государственной собственности Республики Беларусь, проведёт Дни открытых дверей по разъяснению порядка уплаты имущественных налогов единым имущественным платежом и арендной платы за земельные участки, находящиеся в государственной собственности Республики Беларусь.

Телефоны доверия Минской области

Телефоны доверия Минской области: +375 (29) 899-04-01 (МТС), Telegram, Viber, WhatsApp, +375 (29) 101-73-73 (A1), +375(17) 311-00-99 (стационарный телефон). Ежедневно! Круглосуточно! Анонимно!

В Крупской ЦРБ работает Центр дружественный подросткам «Радуга»

По всем вопросам сохранения репродуктивного здоровья, современной контрацепции, профилактике зависимостей, кожно-венерологических заболеваний, психологической помощи, формирования здорового образа жизни вы получите консультацию специалистов Центра! Помощь может быть оказана анонимно.

График работы: Понедельник-пятница: 8.00-17.00, обед 13.00-14.00. Центр расположен на 2-м этаже лечебного корпуса, кабинет 18. Консультация проводится по предварительной записи по тел. 4-12-21.

Please publish modules in offcanvas position.