krupki.by

ru RU be BE en EN


Наш зямляк Павел Драніца ў цяжкім баі выратаваў палкавыя дакументы і сяброў

Автор / Земляки / Понедельник, 24 февраля 2020 12:29 / Просмотров: 1121

Сённяшні наш аповяд пра ўдзельніка Вялікай Айчыннай вайны, кавалера ордэнаў Славы 3-й ступені і Айчыннай вайны 2-й ступені, многіх медалёў, ураджэнца вёскі Дакудава Паўла Дзмітрыевіча Драніцу.

У пачатку чэрвеня 1941 года Павел Драніца прызываецца ў рады Чырвонай Арміі. Адразу ж яго накіроўваюць у 361-ы стралковы полк 2-й дывізіі, якая размяшчалася на тэрыторыі Крыма, дакладней, у горадзе Сімферопалі. Ён быў прызначаны ў кулямётную роту другім нумарам кулямётчыка. Хто ж ведаў, што праз некалькі дзён пачнецца вайна...

У сваім дзённіку, які, дарэчы, Павел Дзмітрыевіч пачаў весці яшчэ ў тыя грозныя часіны вайны, ён пісаў: «Я, радавы салдат 361-га стралковага палка, спачатку служыў у Сімферопалі. З першых дзён вайны наш полк быў перакінуты ў Севастопаль, у Інкерманаўскі манастыр, дзе мы абаранялі подступы да аэрадрома нашай авіяцыі. Пасля месячнай абароны нас перакідваюць на Перакоп, дзе мы капітальна і ўсебакова ўмацоўваемся. І вось 25 верасня 1941 года тут завязаўся першы цяжкі бой з ворагам. Наша лінія абароны была працягласцю да 7 кіламетраў. Фашысты наступалі зграямі. Нельга пяром апісаць, як стагнаў у той час крымскі Перакоп ад варожай бамбёжкі з паветра і артылерыйскага агню. У рукапашных схватках лінія абароны пераходзіла за суткі то да немцаў, то да нас да трох разоў. Цяжка ўявіць, з якой мужнасцю змагаліся з ворагам нашы байцы, камандзіры. Яны праяўлялі нязмерную сілу і волю  ў барацьбе за перамогу над ім...»

Так, сапраўды для Паўла Дзмітрыевіча Драніцы гэты бой запомніўся на ўсё жыццё, бо з ім звязаны яго далейшы лёс. Колькі байцоў, аднапалчан палягло ў баі ў той дзень! А ён заставаўся жыць. Але не, не пашанцавала і Драніцу...

У адзін з момантаў ад разрыву авіяцыйнай бомбы яго параніла асколкам. Не ведаў баец, колькі праляжаў у непрытомнасці. Апрытомнеўшы, заўважыў, што каля яго ўжо нікога не было. Толькі ў бліндажы ён знайшоў яшчэ 9 цяжкапараненых байцоў. І ўжо калі сцямнела, прыняў рашэнне – прабірацца да сваіх. Акрамя байцоў у бліндажы знаходзіліся яшчэ палкавыя дакументы, якія ён сабраў і вынес з поля бою. Вывеў з акружэння і сваіх 9 цяжкапараненых таварышаў. За праяўленую мужнасць у гэтым баі і за выратаванне байцоў Паўла Дзмітрыевіча ўзнагародзілі ордэнам Славы ІІІ ступені.

Цяжкі шлях да выздараўлення быў у Паўла Дзмітрыевіча. Успамінаючы, ён расказваў нам:

– Калі разам з параненымі таварышамі выйшлі з акружэння, трапілі  ў замаскіраваны запасны медпункт. Нас усіх накіравалі ў горад Феадосію ў ваенны шпіталь. Затым шпіталь разам з хірургам Ірынай Рыгораўнай Залексон, якую буду памятаць усё жыццё, эвакуіравалі на Малую Зямлю – у горад Новарасійск, а адтуль – у Краснадарскі край. І вось так – перакідваючы нас з месца на месца – прайшло 7 месяцаў. У гэты час мне рабілі аперацыю за аперацыяй. А калі ўжо вораг стаў падступаць і сюды, нас вывезлі ў глыбокі тыл – у Кабардзіна-Балкарыю, у горад Нальчык. І пастаянна з намі была Ірына Рыгораўна. Яна была нам і сястрой, і маці... Тут жа мяне і камісавалі, тады і закончыўся мой ратны шлях.

Цяжкім быў для Паўла Драніцы і шлях дадому. І яно вядома: уся тэрыторыя, па якой прабіраўся былы баец на радзіму, была акупіравана ворагам. Колькі гора зведаў ён за гэту дарогу! Не меншым было яно, і калі дабраўся франтавік дамоў, у Дакудава. У вёсцы было поўна немцаў. Нейкі час даводзілася хавацца. Але яго не забралі ў Нямеччыну, бо ажаніўся і меў пры гэтым калецтва.

Уздыхнуў з палёгкай толькі пасля вызвалення Беларусі. Але зноў жа і тут давялося прайсці праверку на пацвярджэнне яго дачынення да ўдзелу ў ваенных дзеяннях нашых войск. Дакументы зрабілі сваё: унеслі поўную яснасць у гэтым.

А калі людзі ўзяліся за аднаўленне разбуранай гаспадаркі, не застаўся ў баку ад мірных спраў і Павел Дзмітрыевіч Драніца. Усё сваё пасляваеннае жыццё ён прысвяціў роднаму калгасу «Бальшавік», дзе працаваў на ферме жывёлаводам.

Неаднойчы даводзілася ветэрану выступаць з успамінамі аб вайне перад школьнікамі, моладдзю. Павел Дзмітрыевіч быў пастаянным удзельнікам урачыстасцей, што право­дзіліся ў Дакудаве з нагоды Дня Вялікай Перамогі. Сэрца гэтага чалавека перастала біцца ў сакавіку 1999 года. Але засталася памяць родных, блізкіх, аднавяскоўцаў, усіх тых, хто яго ведаў.

Автор

Татьяна Толкачева

Татьяна Толкачева

Актуально

21 августа пройдет телефон­ная консультация по вопросам занятости населения

В четверг, 21 августа, с 9.00 до 10.00 телефон­ную инфор­мационно-разъясни­тельную консультацию по вопросам Декрета Президента Респуб­лики Беларусь от 2 апреля 2015 г. № 3 «О содей­ствии занятости населения» проведет начальник управления по труду, занятости и социальной защи­­те Крупского райисполкома, член комиссии КУДРЯШОВА Светлана Петровна. Телефон 2-72-81.

21 августа в д. Докучино встречу с населением проведет председатель районного Совета депутатов

В четверг, 21 августа, в 15.30 в д. Докучино Октябрьского сельсовета, возле дома № 26 встречу с населением проведет председатель Крупского районного Совета депутатов Домарёнок Елена Александровна.

20 августа в д. Миколаевка и в д. Великий Вязок встречу с населением проведет управляющий делами райисполкома

В среду, 20 августа, в 15.15 в д. Миколаевка Ухвальского сельсовета, возле дома № 11, в 15.45 в д. Великий Вязок Ухвальского сельсовета, возле дома № 38 встречу с населением проведет управляющий делами Крупского районного исполнительного комитета Сенцова Валентина Васильевна.

23 августа "прямую ли­нию" проведет первый за­меститель председателя райисполкома

В субботу, 23 августа, с 9.00 до 12.00 прямую телефонную ли­нию проведет первый за­меститель председателя Крупского райисполкома – начальник управления по сельскому хозяй­ству и продовольствию КИРИКОВИЧ Денис Александ­рович. Телефон 2-77-47.

21 августа пройдет прямая телефонная линия с начальником Крупского РЭС

В четверг, 21 августа, с 9.00 до 10.00 по телефону 8-01796 4-41-95 пройдет прямая телефонная линия с начальником Крупского РЭС филиала «Борисовские электрические сети» СВИРИДЕНКО Владимиром Владимировичем.

22 августа ИМНС проведет телефонную консультацию по вопросам маркировки и прослеживаемости товаров

22 августа отделом информационно-разъяснительной работы инспекции Министерства по налогам и сборам Республики Беларусь по Борисовскому району для индивидуальных предпринимателей и юридических лиц проводится тематический день информирования по вопросам маркировки и прослеживаемости товаров. Обращаться в отдел информационно-разъяснительной работы инспекции по тел. (0177) 73-93-27.

Please publish modules in offcanvas position.