krupki.by

ru RU be BE en EN


З канцэртамі завіталі артысты Крупскага РЦК да жыхароў вёсак Дакучыно і Вялікі Камянец

Автор / 70-летие Великой Победы / Понедельник, 15 июня 2015 10:14 / Просмотров: 2456

У год 70-годдзя Вялікай Перамогі ў раёне праходзіць рэспубліканская грамадска-культурная акцыя пад назвай «Мы беларусы – мірныя людзі». Згодна з графікам, складзеным аддзелам ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, творчыя калектывы Дамоў культуры і сельскіх клубаў выступяць з канцэртамі ў аддаленых і маланаселеных вёсках Крупшчыны.

На бягучым тыдні ноткі задорнага настрою вяскоўцам з Дакучыно і Вялікага Камянца дарыў дружны музычны калектыў Крупскага раённага Цэнтра культуры. 

– Усё далей у гісторыю адыходзяць вогненныя гады Вялікай Айчыннай. Але ніколі з памяці людской не знікне подзвіг і мужнасць нашага народа, яго самаахвяраванне ў імя міру і шчасця на зямлі, – зазначыла перад пачаткам канцэрта ў Дакучыно яго вядучая Маргарыта Еўсявіцкая. – Крупшчына – зямля 17 Герояў Савецкага Саюза, зямля людзей, якія самааддана абаранялі сваю Радзіму, каб даць нам магчымасць жыць, працаваць і радавацца яснаму сонцу і блакітнаму небу. І наш канцэрт – даніна павагі тым, хто змагаўся на франтах Айчыннай, заваёўваючы Перамогу, нярэдка цаною ўласнага жыцця.

Тут жа была ўзгадана і гісторыя Дакучыно, якая пусціла свае карані ў далёкім 1624 годзе. На пачатак 1941 года ў гэтым населеным пункце налічвалася 64 гаспадаркі і пражывала 320 вяскоўцаў. У Вялікую Айчынную вайну гітлераўцамі спалена 25 гаспадарак, 34 жыхары забіты, 28 чалавек загінулі на фронце. Сёння ў вёсцы чырвоная зорачка змешчана толькі на адным доме, дзе жыве ветэран вайны Пётр Якаўлевіч Новікаў.

На сустрэчу з песняй сабралася шмат дакудаўцаў, і кожны нумар яны сустракалі апладысментамі. Ды і як не апладзіраваць народнаму ансамблю народнай песні «Жывіца», які ўжо 20 гадоў радуе жыхароў Крупшчыны сваімі выступленнямі, артыстам ансамбля цыганскай песні «Талісман» – Маргарыце Еўсявіцкай, Галіне Бандарык, Святлане Захар’евай, салістцы Юліі Грынь, Ігару Шалаумаву, які чытаў маналогі. Калі дзяўчаты выконвалі песню «Вёсачка» бабулі выціралі з вачэй слёзы, ды і ў артыстаў ад шчымлівых пачуццяў міжволі дрыжэлі галасы.

Не хацелі дакучынцы адпускаць гасцей, але іх чакалі ўжо ў Вялікім Камянцы. І ў гэтай вёсцы, а яна на 20 гадоў старэй за Дакучыно (паводле пісьмовых звестак вядома з 1604 года) шчыра і сардэчна віталі ўжо знаёмых нам артыстаў. Вяскоўцы, якія сабраліся дружным гуртам на адкрытай пляцоўцы  ля аднаго з дамоў, таксама гаварылі аб тым, што вайна сваім чорным крылом закранула і Вялікі Камянец – на франтах Вялікай Айчыннай загінулі 12 чалавек. І ўжо ўнукі і праўнукі загінуўшых свята ўшаноўваюць іх памяць.

– Невыпадкова акцыя «Мы беларусы – мірныя людзі», назву якой далі радкі дзяржаўнага гімна, праходзіць у год 70-годдзя Вялікай Перамогі, – гаварыла намеснік начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Таццяна Мельнік. – Калі мы хочам, каб наша краіна заставалася такой, якой яна з’яўляецца сёння – мірнай, моцнай і працвітаючай, мы ўсе павінны захоўваць мір і спакой, лад і згоду на беларускай зямлі. І самае важнае – ніколі і нікому не аддаваць гістарычных заваёў нашага народа – суверэнную дзяржаву Рэспубліку Беларусь. Да месца сказаць, што па папярэдняму ўзгадненню са старшынямі  сельвыканкамаў, нашы артысты да вяскоўцаў будуць выязджаць два разы на тыдзень.

Автор

Татьяна Толкачева

Татьяна Толкачева

Актуально

3 июня состоятся прием граждан и "прямая линия" с начальником Борисовской межрайинспекции охраны животного и растительного мира

3 июня с 11.00 по 13.00 в здании Крупского охотхозяйства учреждения «Борисовской МРОС РГОО «БООР» по адресу: ул. Ленина, 4, г. Крупки, состоится выездной личный прием граждан с одновременным проведением прямой телефонной линии начальником Борисовской межрайонной инспекции охраны животного и растительного мира Сёмченко Сергеем Валерьевичем, телефон прямой линии – (801796) 36219

20 мая в аг. Игрушка состо­ится заседание комиссии по содействию занятости населения

В среду, 20 мая, в административном здании Игрушковского сельского исполнительного комитета по адресу: аг. Игрушка, ул. Советская, д. 4, с 11.00 до 12.00 состо­ится заседание постоянно действую­щей комиссии по координации работы по содействию занятости населения.

2 мая "прямую ли­нию" проведет первый заместитель председателя райисполкома

В субботу, 2 мая, с 9.00 до 12.00 прямую телефонную ли­нию проведет первый заместитель председателя Крупского районного исполнительного комитета КИРИКОВИЧ Денис Александрович. Телефон 2-77-47.

В Крупском РЦГиЭ работает "горячая линия" по проблемным вопросам благоустройства

В Крупском РЦГиЭ работает "горячая линия" по проблемным вопросам благоустройства и санитарного содержания территорий. Если вы столкнулись с проблемами, влияющими на чистоту и порядок в вашем населенном пункте, сообщите о них по специальному телефону горячей линии: 4-12-89.

Телефоны доверия Минской области

Телефоны доверия Минской области: +375 (29) 899-04-01 (МТС), Telegram, Viber, WhatsApp, +375 (29) 101-73-73 (A1), +375(17) 311-00-99 (стационарный телефон). Ежедневно! Круглосуточно! Анонимно!

В Крупской ЦРБ работает Центр дружественный подросткам «Радуга»

По всем вопросам сохранения репродуктивного здоровья, современной контрацепции, профилактике зависимостей, кожно-венерологических заболеваний, психологической помощи, формирования здорового образа жизни вы получите консультацию специалистов Центра! Помощь может быть оказана анонимно.

График работы: Понедельник-пятница: 8.00-17.00, обед 13.00-14.00. Центр расположен на 2-м этаже лечебного корпуса, кабинет 18. Консультация проводится по предварительной записи по тел. 4-12-21.

Please publish modules in offcanvas position.