krupki.by

ru RU be BE en EN


20 лютага былому рэдактару раённай газеты Дзмітрыю Хількевічу споўнілася б 100 гадоў

Автор / Земляки / Понедельник, 22 февраля 2021 12:35 / Просмотров: 1258

Упэўнена, той, хто працаваў з Дзмітрыем Макаравічам ці проста ведаў і сустракаўся з ім, запомніў яго патрабавальным, адказным і справядлівым кіраўніком, сумленным, памяркоўным і мудрым чалавекам. А яшчэ – настаўнікам і дарадчыкам для маладых, якія прыходзілі працаваць у рэдакцыю або друкарню.

Дзень друку. Дзмітрый ХІЛЬКЕВІЧ падчас правядзення лёгкаатлетычнай эстафеты на прыз газеты «Ленінскім курсам» 5 мая 1975 года.
Дзень друку. Дзмітрый ХІЛЬКЕВІЧ падчас правядзення лёгкаатлетычнай эстафеты на прыз газеты «Ленінскім курсам» 5 мая 1975 года.

Нагадаем біяграфію Дзмітрыя Макаравіча Хількевіча. Нарадзіўся 20 лютага 1921 года ў вёсцы Красніца Рагачоўскага раёна Гомельскай вобласці. Студэнт Магілёўскага педвучылішча, затым слухач курсаў па павышэнні кваліфікацыі настаўнікаў, настаўнічаў у няпоўнай сярэдняй школе. Пачатак сталага шляху прадык­тавала Вялікая Айчынная вайна. Ён заканчвае знакамітае Арэнбургскае ваеннае лётнае вучылі­шча. Ваенны лётчык, дэмабілізаваўшыся, пэўны час працаваў оперупаўнаважаным Камітэта дзяржаўнай бяспекі. Быў слухачом Рэс­­публіканскай партыйнай школы пры ЦК КП(б)Б.  Пяць гадоў – з 1954 па 1959 – узначальваў калектыў Капыльскай раённай газеты «Калгаснік Капыльшчыны», а затым прызначаецца рэдактарам Крупскай раённай газеты «Голас калгасніка», якая ў 1960 годзе змяніла сваю назву і стала называцца «Зара камунізму», а з сакавіка 1963 года – «Ленінскім курсам».

Эрудыраваны, са значным палітычным багажом, з глыбокім душэўным падыходам да людзей, Дзмітрый Макаравіч Хількевіч рэдагаваў раённую газету чвэрць стагоддзя. Гэта столькі гадоў ён хадзіў у драўляны будынак на беразе ракі Бобр, дзе змя­шчалася рэдакцыя, а праз дарогу – друкарня, бо тады ў адной звязцы, у адным калектыве працавалі творчыя людзі і друкары. Ветла прымаў Дзмітрый Макаравіч кожнага, хто прыхо­дзіў у калектыў. Гэтак жа прыняў і мяне, калі я яшчэ падчас вучобы ў Мінскім паліграфічным вучылішчы прыехала лінатыпісткай (наборшчыцай машыннага набору) у друкарню на практыку. Дзякуючы яму, па заканчэнні вучылішча я была размеркавана ў друкарню, звязаўшы свой далейшы лёс з раённай газетай. Душэўны, спагадлівы, добразычлівы, ён па-бацькоўску адносіўся да моладзі, заўсёды знаходзіў ласкавае слова, каб падбадзёрыць, падтрымаць.

Дзмітрый Макаравіч згуртаваў надзейны калектыў супрацоўнікаў. Усе сілы, усю энергію, увесь жар душы аддаваў журналісцкай справе сам, натхняючы сваім прыкладам іншых. Гэта менавіта пры ім у 60-70-х гадах у штат былі прыняты Міхаіл Бундзель, Васіль Казырыцкі, Мікалай Навахрост, Святлана Сас, Валянціна Бондар, Антон Блізнец, Аляксандр Костачка, Павел Талкачоў, Міхаіл Крэмень...

Можна нагадаць шмат самых розных цікавых выпадкаў і з нашага працоўнага жыцця, і з калектыўных паездак для аказання шэфскай дапамогі ў самую аддаленую гаспадарку раёна – саўгас «Касянічы», з адпачынкаў у выхадныя дні на возеры Сялява ці з лыжных паходаў на Белякоў хутар, якія арганізоўваліся па выхадных. І заўсёды з намі быў Дзмітрый Макаравіч. Пры  яго падтрымцы ў рэдакцыі штогод з нагоды Дня друку праходзілі шашачныя турніры. Сведчанне таму – шматлікія фотаздымкі, якія захоўваюцца ў архіве рэдакцыі і ў асабістых альбомах работнікаў, кнігі пераможцам турніру з аддрукаванымі надпісамі.

Нельга не ўспомніць і камуністычныя суботнікі, праводзімыя ў красавіку. Пад непасрэдным кіраўніцтвам Дзмітрыя Макаравіча ўдзел у іх прымаў увесь калектыў рэдакцыі і друкарні. Добраўпарадкоўваючы тэрыторыю рэдакцыю, каля яе мы пасадзілі не толькі ліпы і бярозы, але і пладовыя кусты і дрэвы. І ўжо праз некалькі гадоў мы маглі частавацца яблыкамі і слівамі, саджанцы якіх са свайго саду прынёс Станіслаў Аляхновіч, які працаваў друкаром. 

Пры размовах, асабліва ў Дзень друку, Дзмітрый Макаравіч неаднаразова нагадваў і ганарыўся тым, што з газетай супрацоўнічалі літаратурныя мэтры Міхась Калачынскі і Васіль Зуёнак, у ёй працаваў дзіцячы паэт і пісьменнік Іван Шуцько, свае першыя творы апублікаваў вядомы ўсім Васіль Макарэвіч, пачыналі свой шлях члены Саюза журналістаў Міхась Пацёмкін, Таццяна Харавец, Валерый Грышановіч. Многія з іх прыязджалі на юбілейную дату – 50-годдзе з дня выхаду першага нумара раёнкі. І ў той дзень – 30 верасня 1981 года – наш Макаравіч пачуў шмат шчырых і прыязных слоў, адрасаваных яму як добраму настаўніку, дбайнаму кіраўніку, надзейнаму сябру. У архіве рэдакцыі захаваліся шматлікія фотаздымкі з гэтага юбілею і нават запрашальныя білеты, аддрукаваныя ў мясцовай друкарні.

...44 гады ў ладзе і зго­дзе Дзмітрый Макаравіч пражыў з жонкай Рэгінай Антонаўнай, выгадаваў траіх дзяцей – Алесю, Мікалая, Ніну. З замілаваннем і пяшчотай ён расказваў нам пра сваіх унукаў, асабліва выдзяляючы Міцьку, які рос на яго вачах і якому ён імкнуўся ўдзяліць кожную вольную хвіліну. Выраслі пяцёра ўнукаў, з’явілася ўжо сямёра праўнукаў. І ўсе пры выпадку стараюцца прыехаць у Крупкі, у дом, дзе жыў іх дзядуля і прадзядуля.

Сэрца Дзмітрыя Макаравіча Хількевіча перастала біцца 21 кастрычніка 1994 года. На яго пахаванне тым кастрычніцкім днём прыйшлі ўсе супрацоўнікі рэдакцыі і работнікі друкарні. Яго няма ўжо амаль 27 гадоў, але гэты светлы і сумленны чалавек застаўся ў памяці назаўсёды.

Автор

admin

admin

Актуально

21 мая состоится "прямая линия" с заместителем главного врача Крупской ЦРБ

В среду, 21 мая, с 9.00 до 11.00 по телефону 801796 2-21-36 состоится прямая телефонная линия с заместителем главного врача Сапегиной Алесей Вацлавовной.

22 мая прием граждан проведет начальник управления Государственного комитета судебных экспертиз по Минской области

В четверг, 22 мая, с 11.00 до 13.00 по адресу: г. Крупки, ул. Советская, 8/1 (каб.21) выездной прием граждан проведет начальник управления Государственного комитета судебных экспертиз по Минской области ХАРЧЕНКО Андрей Владимирович. В ходе выездного приема будет работать прямая телефонная линия. Предварительная запись на личный прием производится по телефону 8(017) 270-63-15. Свои вопросы начальнику управления Государственного комитета судебных экспертиз по Минской области можно задать, позвонив 22 мая по телефону: 8(01796)  2-73-41.

20 мая прием граждан проведет депутат Палаты представителей Национального собрания Республики

Во вторник, 20 мая, с 13.00 до 14.00 прием граждан проведет депутат Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь КОРСИК Юрий Васильевич. Прием граждан состоится в Крупском районном исполнительном комитете по адресу: г. Крупки, ул. Советская, д. 8/1, каб. 21.

21 мая пройдет день открытых дверей для безработных по субсидиям на открытие ИП

В среду, 21 мая, с 8.00 до 13.00 в управлении по труду, занятости и социальной защите Крупского райисполкома (ул. Советская, 8, каб. 45) пройдет день открытых дверей для безработных граждан по вопросам предоставления субсидии для организации индивидуальной предпринимательской деятельности.

21 мая в Выдрице встречу с населением проведет заместитель председателя райисполкома

В среду, 21 мая, в 15.00 в д. Выдрица Ухваль­ского сельсовета возле магазина Минского райпо встречу с населением проведет заместитель председателя Крупского районного исполнительного комитета КОМАРОВА Юлия Николаевна.

22 мая состоится заседание комиссии по содействию занятости населения

В четверг, 22 мая, в административном здании Крупского районного исполнительного комитета по адресу: г. Крупки, ул. Советская, д. 8, с 15.00 до 16.00 состоится заседание постоянно действующей комиссии по координации работы по содействию занятости населения.

Please publish modules in offcanvas position.