krupki.by

ru RU be BE en EN


У педагогіку Ірына Германаўна Каладзінская і Марыя Віктараўна Нікіціна прыйшлі свядома

Автор / Земляки / Воскресенье, 30 апреля 2023 10:43 / Просмотров: 1278

У педагогіку Ірына Германаўна Каладзінская і Марыя Віктараўна Нікіціна прыйшлі свядома. Яны лічаць, што так было наканавана лёсам, бо цяга да настаўніцтва была з дзяцінства.

Напярэдадні сустрэчы з ветэранамі педагагічнай працы я нагадала ў памяці тыя далёкія і такія блізкія 70-я гады, калі я зрабіла свой першы настаўніцкі крок у Крупскай пасялковай сярэдняй школе. Ва ўспамінах 10-ы клас. Я запомніла дапытлівы, сур’ёзны погляд двух дзяўчынак Ірыны і Марыі. Іх вочы заўсёды свяціліся радасцю, калі змястоўна адказвалі на пытанні на ўроках. Я радавалася разам з імі. Чамусьці была ўпэўнена, што дзяўчаты – будучыя настаўнікі. «А які прадмет ім па душы?» – закралася ў маім сэрцы думка.

Самае цікавае, што нара­дзіліся яны амаль што ў адзін дзень, год і, сапраўды, выбралі адзін жыццёвы шлях – сталі настаўнікамі і вярнуліся працаваць на сваю маленькую радзіму.

– Падчас вучобы ў школе была ўпэўнена, што стану педагогам, – распавядае Ірына Германаўна. – Я палюбіла матэматыку – вельмі пазнавальны прадмет. Безумоўна, паўплывалі на гэта настаўнікі матэматыкі Валянціна Пятроўна Палкавенка, Ганна Мікалаеўна Лапунова, Галіна Пятроўна Навахрост. Менавіта таму і з’явілася дарослае жаданне стаць настаўнікам. І мая мара здзейснілася. Скончыла матэматычны факультэт МДПІ імя М. Горкага, вярнулася на працу ў сваю родную школу. Затым працавала ў гарадской СШ № 1, а з 1993 года і да выхаду на заслужаны адпачынак працавала ў СШ № 3 г. Крупкі. Маім педагагічным крэдам увесь час былі словы Януша Корчака «Няма дзяцей – ёсць людзі». Пераканана, што без веры ў дзіцячыя магчымасці, без даверу ўсе нашы метады і прыёмы навучання і выхавання нічога не варты. Я заўсёды імкнулася разумець сваіх вучняў, паважаць іх меркаванні, падтрымліваць іх поспехі.

Таму і дасягала Ірына Германаўна заўсёды вынікаў. Доўгі час настаўніца працавала ў профільных класах. Кожны год яе вучні займалі прызавыя месцы на прадметных алімпіядах. З цеплынёй успамінае кожнага з іх – Аксану Дзернакову, Аляксандра Карловіча, Яўгена Румянцава, Лілію Федзькіну. Вопыт працы Ірыны Германаўны «Тэхналогія рознаўзроўневага навучання» быў абагулены ў школе і шырока распаўсюджаны ў практыку работы настаўнікаў матэматыкі раёна. А настаўніцы прысвоена вышэйшая кваліфікацыйная катэгорыя.

– Натхненне працаваць ніколі не пакідала мяне, – кажа Ірына Германаўна. – Бо яно заўсёды прысутнічала ў маіх калег, якія ўвесь час былі побач.

Такога ж меркавання прытрымлі­ваецца і Марыя Віктараўна Нікіціна, якая ў 1980 годзе скончыла фізічны факультэт Мозырскага ДПІ. Працавала ў школах раёна, а з 1997 года і па сённяшні дзень працуе ў СШ № 3.

– Лічу сябе строгім, але пры гэтым дэмакратычным настаўнікам, – прызнаецца Марыя Віктараўна. – Імкнуся ўлічваць індывідуальныя здольнасці вучняў і ствараць умовы для іх самаразвіцця і самавызначэння. Калі дзіцячыя вочы напоўнены цікавасцю да майго прадмета, калі мы разам дасягаем пэўных вяршынь, то гэта заўсёды натхняе мяне знаходзіць новае, здзіўляць і здзіўляцца.

Марыя Віктараўна працавала ў ліцэйскіх класах, заўсёды дасягала станоўчых вынікаў. Мэтанакіравана праводзіць факультатыўныя заняткі па фізіцы. Грэюць сэрца ўспаміны пра Малюка Дзмітрыя, Рылькова Кірыла, Карловіча Аляксандра, Сакаўца Ігара і іншых. Вопыт настаўніцы «Нестандартныя ўрокі ў працэсе выкладання фізікі» абагулены ў школе, быў карысны для настаўнікаў фізікі раёна. Марыя Віктараўна мае вышэйшую кваліфікацыйную катэгорыю.

Вось так склаўся лёс дзвюх школьных сябровак. Марыя Віктараўна працягвае працаваць. Ірына Германаўна на заслужаным адпачынку, любіць займацца кветкамі, наведваць лес у любую пару года, атрымлівае ад гэтага асалоду. Абедзве настаўніцы – бабулі, не нарадуюцца ўнукам.

Вось так мае вучаніцы на ўсё жыццё захавалі словы сваіх настаўнікаў «Учитель, научи ученика, чтоб было у кого потом учиться». Хай жа шчасціць вам ў жыцці, паважаныя Ірына Германаўна і Марыя Віктараўна!

Валянціна СКВАРКОЎСКАЯ, старшыня раённай ветэранскай арганізацыі работнікаў.

Автор

admin

admin

Актуально

27 ноября можно получить консультацию врача общей практики на базе УЗ «Крупская ЦРБ»

Крупская ЦРБ информирует о возможности получить консультацию врача общей практики на базе УЗ «Крупская ЦРБ» 27 ноября.
Запись на консультативный прием предварительный, через лечащего врача.

23 ноября "прямую линию" проведет председатель районного Совета депутатов

В субботу, 23 ноября, с 9.00 до 12.00 прямую телефонную линию проведет председатель Крупского районного Совета депутатов ДОМАРЁНОК Елена Александровна. Телефон 2-77-47.

27 ноября в Крупской ЦРБ пройдет консультация врача-гинеколога

Крупская ЦРБ информирует о возможности получить консультацию врача-гинеколога на базе УЗ «Крупская ЦРБ» 27 ноября. Запись на консультативный прием предварительный, через лечащего врача.

27 ноября в Крупской ЦРБ пройдет консультация хирурга-стоматолога

Крупская ЦРБ информирует о возможности получить консультацию врача хирурга-стоматолога на базе УЗ «Крупская ЦРБ» 27 ноября. Запись на консультативный прием предварительный, через лечащего врача.

22 октября ИМНС проводит день информирования по вопросом применения налога на профдоход

22 октября инспекцией Министерства по налогам и сборам Республики Беларусь по Борисовскому району для физических лиц проводится тематический день информирования по разъяснению вопросов применения налога на профессиональный доход при осуществлении видов деятельности, разрешенных для осуществления в качестве самостоятельной профессиональной деятельности, определенной приложением 2 к постановлению Совета Министров Республики Беларусь от 28.06.2024 № 457 «О видах индивидуальной предпринимательской деятельности». Обращаться в отдел информационно-разъяснительной работы инспекции по тел. (0177) 73-93-27.

С 18 сентября работает "горячая линия" по лицензированию в сфере социального обслуживания

Крупский ТЦСОН информирует, что с 18 сентября работает телефон "горячей линии" 2-10-30 по вопросам лицензирования в сфере социального обслуживания и организации ухода за нетрудоспособными гражданами.

Please publish modules in offcanvas position.