krupki.by

ru RU be BE en EN


Марыя Варанкова з г.п. Бобр адзначыла стагоддзе з дня свайго нараджэння

Автор / Земляки / Вторник, 03 ноября 2015 16:32 / Просмотров: 6833

У цудоўны дваццаць восьмы дзень кастрычніка стагоддзе з дня свайго нараджэння адзначыла жыхарка г.п. Бобр Марыя Фядотаўна Варанкова. Пра гэту адметную падзею нам патэлефанавалі суседкі доўгажыхаркі і запрасілі прыехаць да іх у госці. І вось старшыня раённага савета ветэранаў Святлана Макрыцкая, намеснік начальніка ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Ларыса Парашылава і карэспандэнт раённай газеты завіталі ў Бобр. Знайсці завулак Пушкінскі аказалася не так і лёгка. Але, як кажуць, добрыя людзі падказалі.

...Гэты кастрычніцкі дзень быў цёплым, сонечным і прыгожым. Пад нагамі шапацела жоўтае лісце, якое асыпалася з клёнаў і бяроз, па дарозе мы любаваліся познімі асеннімі кветкамі ў палісадніках, ягадамі каліны і глогу, што не-не ды і можна было ўбачыць ля дамоў. Патрэбная нам сядзіба высілася на ўзгорку, які збягаў да ракі. Непаўторны пах пірагоў, якія дапамагала гатаваць прыяцелька сям’і Надзея, пацвердзіў, што мы прыйшлі па правільным адрасе. Прама ля каліткі нас сустрэла прыемная жанчына, якая запрасіла ў дом. Аказалася, што гэта дачка нашага стогадовага юбіляра – Нэла Іванаўна. Вясну, лета і восень яна жыве разам з маці ў Бабры, а на зіму едуць у Мінск. І так робяць ужо гадоў 15.

Марыя Фядотаўна, невысокая, худзенькая, прыбраная, узрадавалася прыходу гасцей. Доўгажыхарцы былі адрасаваны пажаданні здароўя, бадзёрасці, каб яшчэ доўга-доўга кукавала зязюля, каб жыццёвыя маразы не застуджвалі душу, а побач заўсёды былі родныя і блізкія людзі. Седзячы на канапе, бабуля прыняла падарунак ад раённага выканаўчага камітэта, букет кветак, і пачала няспешна расказваць пра сваё жыццё. 

Родам яна са Смаленшчыны. У сям’і было дзевяць дзяцей. Няма ў жывых ужо ні братоў, ні сясцёр, з такой вялікай сям’і адна засталася. У свой час Марыя Фядотаўна скончыла Смаленскае педагагічнае вучылішча, працавала настаўніцай пачатковых класаў. З будучым мужам (ён быў завучам) пазнаёмілася тут жа, у школе. Пажаніліся. У верасні 1941 года на свет з’явілася Нэла, праз пяць гадоў – Ларыса, і яшчэ праз пяць – Тамара. 

– Мой Іван, як прыйшоў з вайны, закончыў сельскагаспадарчы інстытут, і яго адпраўлялі па ўсіх корманарыхтоўчых пунктах, – працягвала Марыя Фядотаўна. –  У той час асоба і не пыталі жадання работнікаў, накіраванне ў той ці іншы раён на работу ўспрымалася як належнае. Так мы і аказаліся ў Бабры. Дом на дзве кватэры будавалі якраз да нашага прыезду. Ён быў яшчэ нават не атынкаваны. Муж працаваў і галоўным заатэхнікам, і асемянатарам у саўгасе. А я не пайшла ў школу працаваць, бо не ведала беларускай мовы. Як уладкавалася цялятніцай на мясцовую ферму, так і працавала да пенсіі. Дочкі ў школу хадзілі, затым у Мінску вучыліся. Нэла з Ларысай і жывуць у сталіцы, а Тома – у Жодзіна. У мяне пяцёра ўнукаў і чатыры праўнукі. У суботу сюды з’едуцца госці. 

Твар бабулі ажывіўся, заіскрыліся вочы. І гэта зразумела: за сто гадоў у яе лёсе пераплялося столькі клопатаў і святаў, суму і радасці, што іх хапіла б на некалькі жыццяў. Але яна задаволена ўсім, і ўсё светлае помніцца ёй як адзін дзень. Быццам і не было цяжкага пасляваеннага часу, нялёгкай работы ў саўгасе і дома па гаспадарцы, клопатаў пра дзяцей. Многае ў жыцці магло б ачарсцвіць душу. Але Марыя Фядотаўна ўсё вытрымала і радуе сваіх родных жыццёвым аптымізмам і сардэчнай дабрынёй.

– Калі б мы не забіралі маму на зіму, яна б усё яшчэ рабіла сама, – гаварыла Нэла Іванаўна. – У нас жа тут сапраўдны хутар. Ціха, няма аніякіх машын. Мама сама паціху выходзіць на вуліцу, пасядзіць на лавачцы, пагаворыць з суседкай. Яна, дзякуй Богу, не хварэе, прымае толькі тыя таблеткі, якія падтрымліваюць сэрца. І памяць у яе выдатная. Вось спытайце, хто ў саўгасе быў кіраўніком?

І Марыя Фядотаўна назвала нам прозвішчы тых, хто кіраваў гаспадаркай, калі яна прыехала ў Бобр. А было гэта ў 1955 годзе. Выходзіць, што 40 гадоў пражыта на Смаленшчыне, а 60 – на Крупшчыне. І яшчэ. Нэла Іванаўна паказала нам эспандэр, які маці амаль кожны дзень некалькі разоў сціскае рукой, і дадала, што калі ён дзесьці заваліцца, бабуля не супакоіцца, пакуль не знойдзе яго. 

Падчас нашай размовы да імянінніцы завітала суседка Ніна Паўлаўна Сугак, якая прачытала верш, напісаны ёю спецыяльна для Марыі Фядотаўны. Вось вытрымка з яго:

В конце осенних теплых дней
Настал ваш светлый юбилей.
Примите ж наше поздравленье
В день столетнего своего рожденья!

...За кубкам кавы цякла няспешная размова. Пасялкоўцы ўспаміналі мінулыя гады жыцця ў Бабры, якой паўнаводнай была тады рака, калі разлівалася – зносіла нават мост, па ёй сплаўлялі лес на станцыю Бобр. Як дзятвой скакалі з плыта на плыт, які млын стаяў на яе беразе, а які пясчаны пляж быў... Да ўсіх гэтых успамінаў прыслухоўвалася Марыя Фядотаўна, згодна ківала галавой і час ад часу прыгаворвала: «Вы толькі не старэйце, заставайцеся такімі ж маладымі яшчэ доўгія гады...» Не паддавайцеся старасці і Вы, наш шаноўны юбіляр. Няхай у вокны вашага дома заўсёды свеціць сонейка, пануюць лад і згода, а кожны новы дзень прыносіць толькі радасць.

Автор

Татьяна Толкачева

Татьяна Толкачева

Актуально

28 ноября состоится заседание комиссии по содействию занятости населения

В четверг, 28 ноября, в административном здании Крупского районного исполнительного комитета по адресу: г. Крупки, ул. Советская, д. 8, с 15.00 до 16.00 состоится заседание постоянно действующей комиссии по координации работы по содействию занятости населения.

30 ноября "прямую линию" проведет председатель Крупского райисполкома

В субботу, 30 ноября, с 9.00 до 12.00 прямую телефонную линию проведет председатель Крупского районного исполнительного комитета КОЗЕЛ Анатолий Станиславович. Телефон 2-77-47.

28 ноября встречу с населением аг. Ухвала председатель райисполкома

Внимание! Встреча с населением председателя Крупского районного исполнительного комитета КОЗЕЛА Анатолия Станиславовича, которая должна была пройти сегодня, 26 ноября в аг. Ухвала, переносится на четверг, 28 ноября, и пройдет в 10.00 в аг. Ухвала (административное здание Ухвальского сельисполкома).

27 ноября можно получить консультацию врача общей практики на базе УЗ «Крупская ЦРБ»

Крупская ЦРБ информирует о возможности получить консультацию врача общей практики на базе УЗ «Крупская ЦРБ» 27 ноября.
Запись на консультативный прием предварительный, через лечащего врача.

22 октября ИМНС проводит день информирования по вопросом применения налога на профдоход

22 октября инспекцией Министерства по налогам и сборам Республики Беларусь по Борисовскому району для физических лиц проводится тематический день информирования по разъяснению вопросов применения налога на профессиональный доход при осуществлении видов деятельности, разрешенных для осуществления в качестве самостоятельной профессиональной деятельности, определенной приложением 2 к постановлению Совета Министров Республики Беларусь от 28.06.2024 № 457 «О видах индивидуальной предпринимательской деятельности». Обращаться в отдел информационно-разъяснительной работы инспекции по тел. (0177) 73-93-27.

С 18 сентября работает "горячая линия" по лицензированию в сфере социального обслуживания

Крупский ТЦСОН информирует, что с 18 сентября работает телефон "горячей линии" 2-10-30 по вопросам лицензирования в сфере социального обслуживания и организации ухода за нетрудоспособными гражданами.

Please publish modules in offcanvas position.