krupki.by

ru RU be BE en EN


Арцемій Васілеўскі – адзін з першых арганізатараў партызанскай барацьбы ў Крупскім раёне

Автор / Земляки / Суббота, 04 мая 2024 15:12 / Просмотров: 556

На гэты раз размова пойдзе пра Арцемія Яўгенавіча Васілеўскага, аднаго з першых арганізатараў партызанскай барацьбы ў Крупскім раёне.

Неяк мы ўзгадвалі пра яго, але коратка. І вось з’явілася магчымасць дадаць больш звестак.

У канцы чэрвеня 1941 года, як адзначалася ва ўзнагародным лісце з нагоды ўзнагароджвання ордэнам Айчыннай вайны першай ступені, ён па заданні Цэнтральнага Камітэты КП (б)Б і НКДБ Беларусі быў накіраваны ў тыл нямецка-фашысцкіх войск у якасці кіраўніка партызанскага атрада.

На самой справе падзеі развіваліся некалькі па-іншаму. Капітан дзяржаўнай бяспекі Васілеўскі ў складзе зводнага атрада чэкістаў трымаў абарону на рацэ Бярэзіна. Доўга змагацца супраць пераважаючых сіл праціўніка не змаглі і вымушаны былі адступіць. Васілеўскі атрымаў заданне арганізаваць антыфашысцкі рух супраціву на часова акупіраванай тэрыторыі. На чале 20-ці добраахвотнікаў ён пад масіраваным перакрыжаваным агнём перайшоў лінію фронту. Месцам дыслакацыі атрада камандзір выбраў лясны масіў на стыку Бярэзінскага, Крупскага і Бялыніцкага раёнаў недалёка ад вёскі Матошка. Хутка да атрада пачалі далучацца добра­ахвотнікі з ліку мясцовых жыхароў і чырвонаармейцаў, якія таксама аказаліся на тэрыторыі, занятай ворагамі.

Усе былі ўпэўнены, што нямецкая акупацыя – з’ява часовая, хутка пачне наступленне Чырвоная Армія. Васілеўскі і супрацоўнікі НКДБ адкрыта хадзілі па вёсках у ваеннай форме, заклікалі весці барацьбу супраць ворага.

Актыўная баявая дзейнасць атрада выклікала адпаведную рэакцыю з боку нямецкіх спецслужб. Болей таго, паколькі чэкісты хадзілі ў ваеннай форме са знакамі адрознення, нямецкім уладам хутка стала вядома пра існаванні вялікага атрада і «каких-то больших начальников».

8 верасня 1941 года каля 200 гітлераўцаў акружылі партызанскі лагер, але ахова своечасова заўважыла ворага і адкрыла агонь. Васілеўскі з групай партызан, чэкістаў з боем прарваўся з акружэння і часова спыніўся ва ўрочышчы Пухаўшчына каля вёскі Гібайлавічы (яна была перайменавана ў Знаменку). Але ў кастрычніку 1941 года гітлераўцы акружылі партызанскі лагер і атраду зноў давялося з боем прарываць кола карнікаў. Партызаны адступілі ў лясны масіў у Талачынскім раёне. Раненне, па іншых звестках цяжкая хвароба, не дазволілі Васілеўскаму працягваць баявыя дзеянні. 3 Васілеўскім застаўся яго баявы сябра і былы саслужывец сяржант дзяржбяспекі Уладзімір Лявошка. Астатняя ж група партызан пачала рухацца ў бок фронту.

Васілеўскі і Лявошка засталіся на месцы, каб пасля выздараўлення камандзіра прадоўжыць узброеную барацьбу. Недахоп прадуктаў харчавання прымусіў Лявошку звярнуцца да аднаго з мясцовых жыхароў. Але той аказаўся здраднікам. Ён прывёў да зямлянкі карнікаў. Прапанову здацца чэкісты не прынялі...

У час бою Васілеўскі і Лявошка адстрэльваліся да апошняга, пакуль гітлераўцы не закідалі зямлянку гранатамі. Так яны і засталіся непахаванымі ў гэтай зямлянцы, якая стала для іх магілай, пакуль у жніўні 1999 года былі выпадкова зной­дзены. 15 чэрвеня 2000 года чэкісты з воінскімі шанаваннямі былі перапахаваны на Усходніх могілках у Мінску. Узнагароды, асабістыя дакументы і рэчы, фотаздымкі Арцемія Васілеўскага і Уладзіміра Лявошкі экспануюцца ў зале Гісторыі, Доблесці і Славы сталічнага ўпраўлення КДБ.

На месцы ж зямлянкі быў устаноўлены памятны знак з надпісам «Сотрудникам Минского управления госбезопасности, геройски павшим за свободу Родины. От благодарных потомков» .

Дзмітрый ХРОМЧАНКА, кандыдат

гістарычных навук.

Автор

admin

admin

Актуально

21 августа пройдет прием граждан и "прямая линия" с директором государственного предприятия «Миноблпассажиртранс»

В четверг, 21 августа, в здании Крупского районного исполнительного комитета по адресу: г. Крупки, ул. Советская, 8, с 10.00 до 11.00 будет осуществлять прием граждан, с 11.00 до 11.30 проводить прямую телефонную линию по телефону 2-77-47 директор государственного предприятия «Миноблпассажиртранс» КОХНО Александр Владимирович. Предварительная запись на прием будет проводиться 18 августа с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.00 по телефону 2-77-47.

С 18 по 22 августа пройдет «горячая линия» по вопросам обращения чеков «Имущество»

Комитет государственного имущества Миноблисполкома с 18 по 22 августа проводит «горячую линию» по вопросам обращения именных приватизационных чеков «Имущество». Граждане могут задать интересующие вопросы об использовании чеков «Имущество» и сообщить о проб­лемных вопросах, связанных с обменом чеков на акции предприятий. Телефон «горячей линии» (+375 17) 500-45-08. Звонки принимаются 18, 20 и 22 августа с 9.00 до 13.00; 19 и 21 августа – с 14.00 до 17.00.

С 24 июня по 28 августа работает «горячая линия» по вопросам летнего трудоустройства школьников

По 28 августа в управлении по труду, занятости и социальной защите Крупского райисполкома работает «горячая линия» по вопросам летнего трудоустройства школьников в свободное от учебы время. Позвонить можно каждую неделю по вторникам и четвергам с 10.00 до 12.00 по телефону 2-72-55.

В Комитете госконтроля работают горячие линии по вопросам вступительной кампании

В течение вступительной кампании 2025 года в Минске и всех областных центрах будут работать телефоны горячей линии. Обратиться можно в будние дни с 9.00 до 13.00 и с 14.00 до 18.00. Номера телефонов: в Минской области - +375 (17) 379-09-06, +375 (17) 232-76-96.

Телефоны доверия Минской области

Телефоны доверия Минской области: +375 (29) 899-04-01 (МТС), Telegram, Viber, WhatsApp, +375 (29) 101-73-73 (A1), +375(17) 311-00-99 (стационарный телефон). Ежедневно! Круглосуточно! Анонимно!

В Крупской ЦРБ работает Центр дружественный подросткам «Радуга»

По всем вопросам сохранения репродуктивного здоровья, современной контрацепции, профилактике зависимостей, кожно-венерологических заболеваний, психологической помощи, формирования здорового образа жизни вы получите консультацию специалистов Центра! Помощь может быть оказана анонимно.

График работы: Понедельник-пятница: 8.00-17.00, обед 13.00-14.00. Центр расположен на 2-м этаже лечебного корпуса, кабинет 18. Консультация проводится по предварительной записи по тел. 4-12-21.

Please publish modules in offcanvas position.