krupki.by

ru RU be BE en EN


За дзень 17 снежня на раёнку падпісалася 300 чалавек

Автор / Земляки / Воскресенье, 20 декабря 2015 09:50 / Просмотров: 5530

У мінулы чацвер у гарадскім аддзяленні паштовай сувязі Крупкі-1 прайшоў абласны дзень падпісчыка. Ізноў даводзіцца канстатаваць, што, як і ў папярэднія аналагічныя акцыі, значная колькасць падпісчыкаў прымеркавала наведванне аддзялення менавіта на гэты дзень. Забягаючы наперад, заўважым, што толькі 17 снежня ўсяго тут было выпісана 304 экземпляры газет і часопісаў. 

У гарадское аддзяленне сувязі карэспандэнты нашай газеты прыйшлі задоўга да вызначанага часу. Аднак многія жыхары горада нас ужо чакалі. Аб тым, што менавіта ў 11 гадзін пачнецца акцыя «Абласны дзень падпісчыка», яны даведаліся з аб’явы Крупскага ўчастка паштовай сувязі Барысаўскага раённага вузла паштовай сувязі, змешчанай у «Крупскім весніку» якраз напярэдадні. Не губляючы часу, наведвальнікі гэтага аддзялення знаёміліся з міні-выставай найбольш папулярных газет і часопісаў, іншай рэкламнай прадукцыяй.

– Асабіста маю ўвагу прыцягнула акцыя, аб’яўленая рэдакцыяй раённай газеты, – заўважыў Васіль Сяргун. – Той, хто аформіць паўгадавую падпіску на «Крупскі веснік» менавіта ў абласны дзень падпісчыка, атрымае бонус – бясплатную падпіску на ліпень 2016 года. Вось я і прыйшоў, каб скарыстаць такую магчымасць, тым больш, што ў такой акцыі прымаў ужо ўдзел у чэрвені бягучага года, і на студзень выпісваць раёнку мне не трэба было. Ведаю, што да гэтай акцыі далучыліся многія і многія крупчане.

І сапраўды, рэдакцыя бясплатна аформіла падпіску на райгазету на студзень наступнага года сямідзесяці аднаму крупчаніну. Да месца адзначыць, што асобныя жыхары горада ведаюць, што раёнку можна выпісаць у рэдакцыі ў грамадскага распаўсюджвальніка, таму і звяртаюцца непасрэдна да яго. Толькі да нас у абласны дзень падпісчыка звярнулася 25 гараджан, якія выпісалі газету адразу на паўгода.

– Як вядома, асноўная мэта абласнога дня падпісчыка – актывізаваць падпісную кампанію, прыцягнуць увагу патэнцыяльных падпісчыкаў і стымуляваць рост тыражоў газет і часопісаў на І паўгоддзе 2016 года, – гаварыла начальнік Крупскага ўчастка паштовай сувязі Людміла Пацэева, якая прымала самы актыўны ўдзел у гэтым мерапрыемстве. – Як бачым, крупчане прачыталі аб’явы ў раённай газеце аб Дні падпісчыка і аб праводзімай акцыі, таму ахвотна заходзяць сёння ў наша аддзяленне сувязі. Карыстаючыся магчымасцю, хачу напомніць, што да заканчэння падпіскі на перыядычныя выданні засталося зусім мала часу, таму заклікаю паспяшацца тых, хто адкладвае гэту справу на потым. Напомню, што асноўныя выданні можна выпісаць да 25 снежня, на раённую газету – да 30 снежня ўключна. Каталогі друкаваных сродкаў масавай інфармацыі Рэспублікі Беларусь на наступны год, у якіх змешчана шмат самых розных выданняў, ёсць ва ўсіх сельскіх аддзяленнях сувязі, у перасоўных аддзяленнях паштовай сувязі, у грамадскіх распаўсюджвальнікаў. Таму прыходзьце да нас, звяртайцеся да паштальёнаў, усе разам мы імкнемся да таго, каб друкаванае слова прыходзіла ў кожны дом.

Да месца адзначыць, што прыхільнікі раённай газеты, якія завіталі ў гарадское аддзяленне сувязі, атрымлівалі ў падарунак і сувенірную прадукцыю з лагатыпам “Крупскі веснік”. Бясспрэчна, што больш за ўсё падпісчыкаў у раённай газеты. Тыраж раёнкі – амаль 5 тысяч экземпляраў – не быў бы такім без даверу крупчан да сваёй мясцовай газеты. Пацвярджэнне таму – удзячныя словы нашых пастаянных чытачоў, якія мы пачулі ў Дзень падпісчыка.

Фота Аляксандра БУДЗЬКО.

Автор

Ольга Баравуля

Ольга Баравуля

Актуально

1 ноября "прямую линию" проведет управляющий делами райисполкома

В субботу, 1 ноября, с 9.00 до 12.00 прямую телефонную линию проведет управляющий делами райисполкома СЕНЦОВА Валентина Васильевна. Телефон 2-77-47.

30 октября консультацию по вопросам занятости населения проведет председатель районного Совета депутатов

В четверг, 30 октября, с 9.00 до 10.00 телефонную информационно-разъяснительную консультацию по вопросам Декрета Президента Республики Беларусь от 2 апреля 2015 г. № 3 «О содействии занятости населения» проведет председатель Крупского районного Совета депутатов ДОМАРЁНОК Елена Александровна. Телефон 2-74-66

29 октября встречу с населением в аг. Докудово проведет заместитель председателя райисполкома

В среду, 29 октября, в 15.00 в аг. Докудово, возле магазина, встречу с населением проведет заместитель председателя Крупского райисполкома КОМАРОВА Юлия Николаевна.

29-30 октября ИМНС проведет дни открытых дверей по разъяснению порядка уплаты имущественных налогов

29-30 октября управление по работе с плательщиками по Крупскому району инспекции Министерства по налогам и сборам Республики Беларусь по Борисовскому району (г. Крупки, ул. Советская, 8) для физических лиц (в том числе зарегистрированных в качестве индивидуальных предпринимателей) — собственников транспортных средств, объектов недвижимого имущества и земельных участков, а также физических лиц, заключивших договоры аренды на земельные участки, находящиеся в государственной собственности Республики Беларусь, проведёт Дни открытых дверей по разъяснению порядка уплаты имущественных налогов единым имущественным платежом и арендной платы за земельные участки, находящиеся в государственной собственности Республики Беларусь.

Крупский РЭС: в Клишино возможны перебои с электроэнергией в дневное время суток

Крупский РЭС информирует: в д. Клишино Холопеничского сельсовета будет производиться реконструкция линий электропередачи 0,4-10 кВ, в связи с чем будет периодически отсутствовать электроэнергия в дневное время суток.

Телефоны доверия Минской области

Телефоны доверия Минской области: +375 (29) 899-04-01 (МТС), Telegram, Viber, WhatsApp, +375 (29) 101-73-73 (A1), +375(17) 311-00-99 (стационарный телефон). Ежедневно! Круглосуточно! Анонимно!

Please publish modules in offcanvas position.