krupki.by

ru RU be BE en EN


Жыхарка вёскі Язбы, настаўніца Дар’я Сямёнаўна Майсеенка дапамагала партызанам брыгады імя Кірава

Автор / Земляки / Четверг, 13 марта 2025 12:44 / Просмотров: 145

Працягваем расказваць пра жанчын-падпольшчыц. Актыўнымі былі камсамолкі Вера Фёдараўна Шкурко, Дар’я Сямёнаўна Майсеенка.

Жыхарка вёскі Язбы, настаўніца Дар’я Сямёнаўна Майсеенка са снежня 1942 года па чэрвень 1944 года была членам падпольнага райкама камсамола і сувязной. Яна дапамагала партызанам брыгады імя Кірава: перадавала медыкаменты, прадукты харчавання, распаўсюджвала лістоўкі. Пасля вайны  працягвала працаваць у Язбоўскай школе. Узнагароджана медалём «Партызану Айчыннай вайны» першай ступені. Падчас падрыхтоўкі кнігі «Памяць» мы сустракаліся з ёй. Вось што нам паведала Дар’я Сямёнаўна: «Са снежня 1942 года ў раёне пачалі стварацца падпольныя маладзёжныя групы пад кіраўніцтвам сакратара РК ЛКСМБ Івана Сідаравіча Пыскіна…У нашу арганізацыю ўваходзілі настаўнікі Таццяна Рыгораўна Лапо, Яўгенія Парфёнаўна Грэбень, Вера Фёдараўна Шкурко і я. Па даручэнню РК ЛКСМБ  мы здабывалі паперу, соль, тытунь, лекі, патроны. Паперу я брала  ў магазіне ў Халопенічах, прыносіла ў вёску Пагарэ­лае, а Лапо перадавала партызанам. Адтуль яна дастаўляла лістоўкі, якія мы распаўсюджвалі далей. Праз Лапо я перадала ў атрад імя Кірава свой радыёпрыёмнік. 10 лютага з-за даносу мяне арыштавалі. На наступны дзень у маёй камеры апынулася Апет. Мы дамовіліся не выдаваць адна адну. Я ж з яе дапамогай пераправіла ў партызаны адзінаццаць чалавек. На допыце ў Надзі пыталіся, хто прыводзіў да яе людзей. Яна адказвала, што тая настаўніца ўжо ў партызанскім атрадзе. На Вялікдзень Надзю, Пятра Кісялёва, фельчара з Халопеніч, яго сястру Надзею з в. Шчаўры, Макрыцкага з сынам з вёскі Шопы, Пятра Апета вывезлі з турмы і расстралялі. Праз тыдзень мяне з іншымі вяскоўцамі адправілі ў Германію,  дзе я знаходзілася ў лагеры да 10 мая 1945 года».

Пётр Лявонцьевіч Кісялёў, аб якім згадвала вышэй Д.С. Майсеенка, спачатку ўзначальваў падпольную камсамольскую арганізацыю ў вёсцы Шчаўры. Але, як адзначана вышэй, быў схоплены і пасля жорсткіх допытаў быў спалены разам з іншымі вязнямі ў Крупскай турме. Пасля вайны ён быў пасмяротна ўзнагароджаны Ордэнам Айчыннай вайны першай ступені. Са жніўня па кастрычнік 1943 года падпольную арганізацыю ў Шчаўрах узначальвала камсамолка, мясцовая настаўніца Вера Раманаўна Сакалоўская. Ёй дапамагалі Надзея Восіпаўна Гарбачова і іншыя камсамольцы. Як адзначана ў наградным лісце з нагоды ўзнагароджвання яе медалём «Партызану Айчыннай вайны» другой ступені, «работала секретарем подпольной  комсомольской организации в деревне Старые Щавры с февраля 1943 года до 10 октября 1943 года, после чего добровольно вступила в партизанскую бригаду имени Кирова и работала корректором подпольной типографии. За время подпольной работы передала в партизанскую бригаду имени Кирова 20 килограммов бумаги для партизанской типографии, две винтовки. Всю советскую литературу, получаемую от райкома комсомола, распространяла в местечке Холопеничи, в гарнизонах Хотюхово, Пересика и др. Являлась связной  подпольной организации м. Холопеничи».

Дарэчы, камсамольцы-падпольшчыкі вёскі Шчаўры, відавочна, не толькі распаўсюджвалі літаратуру, але і самі прымалі на самаробным дэтэктарным радыёпрыёмніку зводкі Саўінфармбюро. Аб гэтым сведчыць той факт, што ў той час, калі я працаваў у райкаме камсамола і пачаў  пошукавую працу, са Шчаўроў нам перадалі самаробны дэтэктарны прыёмнік у драўлянай скрынцы з вялікімі лампамі, з дапамогай якога падпольшчыкі слухалі Маскву.

Недалёка ад Шчаўроў знаходзіцца вёска Якімаўка. Там таксама была створана падпольная камсамольская  арганізацыя, якую са снежня 1942 года да канца чэрвеня 1944 года ўзначальвала Зязюлька Марыя Рыгораўна. Яна таксама была ўзнагароджана медалём «партызану Айчыннай вайны» I ступені за тое, як адзначана ў наградным лісце, што «организовала молодежь на помощь партизанскому движению. Добывала оружие, боеприпаcы, медикаменты и передавала их в партизанскую бригаду имени Кирова».

Мы ў гэтых нататках узгадалі аб камсамольскіх важаках. Але ў складзе камсамольскіх арганізацый дзейнічалі і радавыя камсамольцы, якія таксама ўнеслі важкі ўклад ў барацьбу з ворагам.

Майсеенка ў сваіх успамінах згадала, напрыклад, аб Шкурко Веры Фёдараўне. Вера ў той час працавала ў лячэбніцы мястэчка Халопенічы і з 25 лістапада 1942 года па 19 лістапада 1943 года была партызанскай сувязной, а калі ўзнікла пагроза арышту, перайшла разам з хірургам Дробатам у лес, дзе працавала з 20 лістапада 1943 года да канца чэрвеня 1944 года ў  брыгадзе імя Кірава медыцынскай сястрой ў партызанскім шпіталі. Адначасова  Вера ўдзельнічала і ў баявых дзеяннях. Яна была ўзнагароджана ордэнам Айчыннай вайны II ступені і медалём «Партызану Айчыннай вайны»другой ступені. У наградным лісце, у прыватнасці, адзначана: «Участвовала в боях, вела себя смело. 5 мая 1944 года отличилась в бою у деревни Игрище, где убито 5 гитлеровцев, ранено 2 и один взят в плен. Своевременно и умело оказывала в бою помощь раненым. Участвовала в устройстве завалов на большаке и проселочных дорогах, уничтожении телефонной связи противника».

Выконвалі заданні падпольнага райкама камсамола, дзейнічалі яго сувязнымі таксама камсамолкі Нядбайла Вольга Мікалаеўна, Трыпуцень Елізавета Давыдаўна, Жук Кацярына Пятроўна з вёскі Восава, Ганчаронак Дзяніс Сцяпанавіч з мястэчка Халопенічы, Пласконная (Казлова) Надзея Паўлаўна з вёскі Галькі і іншыя.

Дзмітрый ХРОМЧАНКА, кандыдат гістарычных навук. Фота прадастаўлена аўтарам.

Автор

admin

admin

Актуально

19 марта встречу с населением в здании Обчугской библиотеки-клуба проведет заместитель председателя райисполкома

В среду, 19 марта, в 14.30 в здании Обчугской сельской библиотеки-клуба встречу с населением проведет заместитель председателя Крупского районного исполнительного комитета Комарова Юлия Николаевна.

21 марта прием граждан проведет главный государственный санитарный врач Минской области

В пятницу, 21 марта, с 11.00 до 13.00 в здании ГУ «Крупский районный центр гигиены и эпидемиологии» по адресу: г. Крупки, пер. Вокзальный, 9 прием граждан будет осуществлять главный государственный санитарный врач Минской области ТАРАСЕНКО Александр Александрович.
Предварительная запись на прием будет проводиться 17, 18 марта с 8.00 до 13.00 и с 14.00 до 17.00 по телефону 4-12-89.

18 марта прием граждан проведет депутат Палаты представителей

Во вторник, 18 марта, с 13.00 до 14.00 прием граждан проведет депутат Палаты представителей Нацио­нального собрания Республики Беларусь КОРСИК Юрий Васильевич. Прием граждан состоится в Крупском районном исполнительном комитете по адресу: г. Крупки, ул. Советская, д. 8/1, каб. 21. Предварительная запись 14 марта по телефону 2-71-87 до 17.00.

В Крупках пройдет выездной прием граждан начальником УВД Минского облисполкома

Во второй декаде февраля в здании Крупского райисполкома будет осуществляться выездной прием граждан начальника УВД Минского облисполкома генерал-майора милиции Астрейко Александра Вячеславовича. Предварительная запись будет осуществляться по телефонам: 80172290580, 80172290408, 80179627194, 80179627835 с 28 января по 6 февраля (с 09.00 до 13.00 и с 14.00 до 18.00 часов).

В Крупской ЦРБ работает Центр дружественный подросткам «Радуга»

По всем вопросам сохранения репродуктивного здоровья, современной контрацепции, профилактике зависимостей, кожно-венерологических заболеваний, психологической помощи, формирования здорового образа жизни вы получите консультацию специалистов Центра! Помощь может быть оказана анонимно.

График работы: Понедельник-пятница: 8.00-17.00, обед 13.00-14.00. Центр расположен на 2-м этаже лечебного корпуса, кабинет 18. Консультация проводится по предварительной записи по тел. 4-12-21.

Please publish modules in offcanvas position.