krupki.by

ru RU be BE en EN


У 1942 годзе Іван Букач накіраваны за лінію фронту для актывізацыі падпольнага руху

Автор / Земляки / Пятница, 11 апреля 2025 09:03 / Просмотров: 611

Працягваючы размову пра камсамольцаў-падпольшчыкаў, што дзейнічалі на тэрыторыі раёна ў гады нацысцкай акупацыі, спынімся на асобе сакратара Крупскага падпольнага райкама камсамола Івана Букача.

Візітная картка: Іван Васільевіч Букач, нарадзіўся ў 1918 годзе ў горадзе Крэменчуг. У Чырвонай Арміі з 1937 года, лейтэнант, ваентэхнік. У 1942 годзе накіраваны за лінію фронту для актывізацыі падпольнага руху на акупіраванай гітлераўцамі тэрыторыі. Працаваў сакратаром Крупскага падпольнага райкама камсамола, які дзейнічаў на тэрыторыі раёна на базе партызанскага атрада «Гвардзеец».

Трэба адзначыць, што ўжо пры пераходзе праз лінію фронту група партызан, у складзе якой быў і Іван, была акружана карнікамі. Давялося трымаць цяжкі бой, але здолелі вырвацца з акружэння. Гэта было першае баявое выпрабаванне ў тыле ворага будучага камсамольскага важака. Букач актыўна ўдзельнічаў у баявых аперацыях партызан, разам з імі хадзіў «на жалезку»,  прымаў непасрэдны ўдзел у падрыве двух варожых эшалонаў, у выніку чаго былі знішчаны вагоны з боепрыпасамі і танкамі. Разам з партызанамі ён прыняў удзел у разгроме чатырох варожых гарнізонаў, у тым ліку на Крупшчыне ў вёсках Дубавое і Дзянісавічы. У яго баявой характарыстыцы адзначана наступнае:  «Букач асабіста ўдзельнічаў у 29 бая­вых аперацыях партызан, у тым ліку ў «рэйкавай вайне», у 17 засадах. Быў тры разы паранены». У прыватнасці, падчас бою з вялікім атрадам карнікаў, нягледзячы на раненні, ён працягваў кіраваць і асабіста знішчыў 9 гітлераўцаў. Іван Букач быў ініцыятарам і фактычным рэдактарам выпуска газеты «Партызанскі шлях»  на базе друкарні партызанскага атрада.

Гэтыя факты прыведзены ў прадстаўленні да ўзнагароды сакратара падпольнага райкама камсамола ордэнам «Айчыннай вайны».

Дарэчы, за свае баявыя справы ён быў таксама ўзнагаро­джаны медалём «Партызану Айчыннай вайны» першай ступені. Ва ўзнагародным лісце больш падрабязна раскрыта яго дзейнасць як камсамольскага важака: «Работая секретарем подпольного райкома ЛКСМБ, организовал в районе 18 подпольных комсомольских организаций, которыми проделана большая работа по оказанию помощи партизанским отрядам оружием и боевыми действиями. Только в одну партизанскую бригаду этими группами сдано 3 пулемета, 18 винтовок, большое количество медикаментов. Районная комсомольская организация за время работы тов. Букача выросла с 18 человек до 168 человек…».

У 1947 годзе Іван Букач узнагароджаны ордэнам Чырвонага сцяга.

Дзмітрый ХРОМЧАНКА, кандыдат гістарычных навук. Фота прадастаўлена аўтарам.

Автор

admin

admin

Актуально

7 февраля "прямую линию" проведет замес­титель председателя райисполкома

В субботу, 7 февраля, с 9.00 до 12.00 прямую телефонную ли­нию проведет замес­титель председателя Крупского районного исполнительного комитета ГАНЧАР Анатолий Владимирович. Телефон 2-77-47.

5 февраля состоится заседание комиссии по содействию занятости населения

В четверг, 5 февраля, в административном здании Крупского районного исполнительного комитета по адресу: г. Крупки, ул. Советская, д. 8, с 15.00 до 16.00 состоится заседание постоянно действующей комиссии по координации работы по содействию занятости населения.

29 января в Крупском сельиспол­коме прием граждан проведет начальник главного управления юстиции Миноблисполкома

В четверг, 29 января, с 13.00 до 14.00 в Крупском сельском испол­нительном комитете по адресу: аг. Худовцы, ул. Центральная, 14 личный прием граждан будет проводить начальник главного управления юстиции Минского облисполкома ПРАСКОВА Тамара Влади­мировна. Предварительная запись на прием будет осуществляться 26 января с 8.30 до 17.00  по телефону 2-77-47.

Телефоны доверия Минской области

Телефоны доверия Минской области: +375 (29) 899-04-01 (МТС), Telegram, Viber, WhatsApp, +375 (29) 101-73-73 (A1), +375(17) 311-00-99 (стационарный телефон). Ежедневно! Круглосуточно! Анонимно!

В Крупской ЦРБ работает Центр дружественный подросткам «Радуга»

По всем вопросам сохранения репродуктивного здоровья, современной контрацепции, профилактике зависимостей, кожно-венерологических заболеваний, психологической помощи, формирования здорового образа жизни вы получите консультацию специалистов Центра! Помощь может быть оказана анонимно.

График работы: Понедельник-пятница: 8.00-17.00, обед 13.00-14.00. Центр расположен на 2-м этаже лечебного корпуса, кабинет 18. Консультация проводится по предварительной записи по тел. 4-12-21.

Please publish modules in offcanvas position.