krupki.by

ru RU be BE en EN


Педагог-ветэран Ганна Пятроўна Рыжкова адзначае свой юбілей

Автор / Земляки / Вторник, 25 ноября 2025 08:56 / Просмотров: 2775

Гады пралятаюць лёгкакрылай птушкай, толькі часам стукаюць у акно жыцця з напамінам пра мінулае.

Ад шчырага сэрца хачу выказаць сваё меркаванне: мне хочацца спыніць імгненне і ўбачыць Вас, Ганна Пятроўна, яшчэ раз у ролі намесніка дырэктара сярэдняй школы № 2 г. Крупкі, настаўніцы геаграфіі, азірнуцца назад і адчуць Вашу арганізаванасць, цеплыню, з якой Вы маглі расказваць пра кожнага настаўніка і вучня гадзінамі.

З гэтай цікавай жанчынай я пазнаёмілася ў тыя далёкія і такія блізкія 80-я гады ў аддзеле адукацыі Крупскага райвыканкама, калі мы разам вырашалі пытанні выхавання і навучання раённага маштабу.

Нарадзілася Ганна Пятроўна ў п. Івянец у дружнай мнага­дзетнай сям’і. Бацькі з маленства выхоўвалі дзяцей працавітымі, адказнымі, цярплівымі. Вучыцца ў школе дзяўчынцы было лёгка і цікава. Кожны школьны дзень адкрываў для яе шмат новага. Цікавасць да любімай геаграфіі сфарміравалася з дзяцінства. Ганна захаплялася не па ўзросту рознымі геаграфічнымі з’явамі, гісторыямі гарадоў і краін. Так без лішніх турбот Ганна Пятроўна паступіла ў БДУ імя Леніна на геаграфічны факультэт.

– Я буду добрай настаўніцай геаграфіі, – з гонарам думала студэнтка.

Час праляцеў хутка. І з дып­ломам у руках Ганна Пятроўна вярнулася на малую радзіму. Працавала настаўніцай геаграфіі ў школах Івянца, Валожына. Тут сустрэла сваё каханне, тут з’явіліся два сыны Андрэй і Сяргей. Але жыццё ўнесла свае карэктывы і прыйшлося пераехаць па месцы далейшай працы мужа ў Крупскі раён. Так і засталася сям’я Рыжковых у Крупках назаўсёды.

Працавала Ганна Пятроўна намеснікам дырэктара ў Худавецкай сярэдняй школе, інспектарам у аддзеле адукацыі. Але самы глыбокі след пакінула праца на працягу 11 год намеснікам дырэктара па вучэбнай рабоце ў сярэдняй школе № 2 г. Крупкі.

З цеплынёй успамінае ветэран працу з дырэктарамі школ Аляксеем Міхайлавічам Котавым, Дзмітрыем Дзмітрыевічам Каранём, настаўнікамі Святланай Леанідаўнай Хадатовіч, Аленай Аляксандраўнай Зайцавай, Валянцінай Яўгенаўнай Паўловіч, Наталляй Вячаславаўнай Глушчанка…

– Працаваць у такім творчым калектыве было вельмі цікава. Мы ўсе разумелі, што неабходна захоўваць пераемнасць традыцый і развіваць накірункі, якімі школа можа ганарыцца, прадстаўляць іх за межамі раёна. Вынікі працы калектыва заўсёды радавалі нас, – дадае мая суразмоўца.

Вось у такім жыццёвым актыўным рытме пісаліся старонкі жыцця Ганны Пятроўны Рыжковай.

За добрасумленную працу па навучанні і выхаванні вучняў яна ўзнагароджана знакам «Выдатнік народнай асветы БССР», Ганаровымі граматамі розных узроўняў.

– На заслужаным адпачынку Ганна Пятроўна ўносіць пасільны ўклад у развіццё ветэранскага руху ў раёне. Яна актыўны ўдзельнік конкурсаў, мерапрыемстваў і цікавая суразмоўца, – выказвае свае думккі старшыня раённай ветэранскай арганізацыі Уладзімір Кушнер. І гэта сапраўды так.

Мінуе час, зменіцца пакаленне, але такія настаўнікі, як Ганна Пятроўна, маладыя ў любым узросце.

У чарговы раз прыйшла восень. Хай жа яна прынясе Вам, паважаная Ганна Пятроўна, добры настрой і ціхае настаўніцкае і ветэранскае шчасце ва ўсіх Вашых справах.

Валянціна СКВАРКОЎСКАЯ, старшыня раённай ветэранскай арганізацыі работнікаў адукацыі.

Фота прадастаўлена Ганнай РЫЖКОВАЙ.

Автор

admin

admin

Актуально

2 июня председатель суда Крупского района проведет выездной прием граждан

2 июня председатель суда Крупского района Олег Викторович Логачёв в помещении ОАО «Крупский райагросервис» (Минская область г. Крупки, ул. Московская, 36/1) с 14.00 до 15.00 проведет выездной прием граждан, индивидуальных предпринимателей и представителей юридических лиц. Предварительная запись возможна по телефону +3751796 4-00-00.

3 июня состоятся прием граждан и "прямая линия" с начальником Борисовской межрайинспекции охраны животного и растительного мира

3 июня с 11.00 по 13.00 в здании Крупского охотхозяйства учреждения «Борисовской МРОС РГОО «БООР» по адресу: ул. Ленина, 4, г. Крупки, состоится выездной личный прием граждан с одновременным проведением прямой телефонной линии начальником Борисовской межрайонной инспекции охраны животного и растительного мира Сёмченко Сергеем Валерьевичем, телефон прямой линии – (801796) 36219

20 мая в аг. Игрушка состо­ится заседание комиссии по содействию занятости населения

В среду, 20 мая, в административном здании Игрушковского сельского исполнительного комитета по адресу: аг. Игрушка, ул. Советская, д. 4, с 11.00 до 12.00 состо­ится заседание постоянно действую­щей комиссии по координации работы по содействию занятости населения.

2 мая "прямую ли­нию" проведет первый заместитель председателя райисполкома

В субботу, 2 мая, с 9.00 до 12.00 прямую телефонную ли­нию проведет первый заместитель председателя Крупского районного исполнительного комитета КИРИКОВИЧ Денис Александрович. Телефон 2-77-47.

В Крупском РЦГиЭ работает "горячая линия" по проблемным вопросам благоустройства

В Крупском РЦГиЭ работает "горячая линия" по проблемным вопросам благоустройства и санитарного содержания территорий. Если вы столкнулись с проблемами, влияющими на чистоту и порядок в вашем населенном пункте, сообщите о них по специальному телефону горячей линии: 4-12-89.

Телефоны доверия Минской области

Телефоны доверия Минской области: +375 (29) 899-04-01 (МТС), Telegram, Viber, WhatsApp, +375 (29) 101-73-73 (A1), +375(17) 311-00-99 (стационарный телефон). Ежедневно! Круглосуточно! Анонимно!

Please publish modules in offcanvas position.