Сярод іх змешчаны і партрэт удзельніка легендарнага дэсанта часоў Вялікай Айчыннай вайны Аляксандра Сяргеевіча Лютага. Аб гэтым дэсанце ў пасляваенныя гады пісалі ў кнігах, складалі песні, увекавечвалі ў мастацкіх палотнах. За выключэннем, бадай, усім вядомага подзвіга 28 герояў панфілаўцаў, якія вызначыліся пры абароне Масквы ў 1941 годзе. Гэта адзіны выпадак, калі ўсе 55 удзельнікаў легендарнага марскога дэсанта ўдастоены вышэйшай урадавай узнагароды.
Эксклюзіўны матэрыял, змешчаны ў кнізе, а таксама дадатковыя звесткі з інтэрнэта сталі асновай для нашага нарыса пра Лютага з нагоды яго дня нараджэння ў студзені 1920 года.

Адразу ж трэба адзначыць, што інфармацыя пра дзіцячыя гады будучага героя няпоўная, часам супярэчлівая. Згодна з ёй, нарадзіўся Аляксандр на Украіне. Калі ён быў яшчэ падлеткам, бацькі памерлі. Нейкім чынам юнак трапіў у дзіцячы дом, які да вайны дзейнічаў у мястэчку Бобр Крупскага раёна.
З 1940 года Люты – марак Чарнаморскага флота. Падчас Вялікай Айчыннай вайны Аляксандр ваяваў у складзе асобнага батальёна, удзельнічаў у абароне Наварасійска, быў паранены. У 1944 годзе ён у якасці радыста ўвайшоў у склад дэсантнай групы пад камандаваннем лейтэнанта Канстанціна Фёдаравіча Альшанскага. Ім была пастаўлена вельмі складаная, рызыкоўная задача: высадзіцца з боку Чорнага мора і з тылу падтрымаць наступленне часцей Чырвонай Арміі на горад Мікалаеў.
25 сакавіка 1944 года каля 21 гадзіны ночы 55 дэсантнікаў-добраахвотнікаў, у тым ліку і Аляксандр, на лодках пад моцным агнём праціўніка зрабілі высадку ў порце горада Мікалаева. Пра тое, якім моцным быў абстрэл дэсантнікаў яшчэ на падыходзе, сведчыць радыёграма, накіраваная Лютым камандзіру батальёна: «Нельга рухацца, праз прабоіны вада залівае лодкі. Тонем». Тым не менш, высадка была зроблена. Захапіўшы ў тыле ворага некалькі цагляных і каменных будынкаў і замацаваўшыся ў іх, дэсантнікі адразу ж уключыліся ў баявыя дзеянні.
Разумеючы, якую небяспеку прадстаўляюць дэсантнікі ў тыле, нямецкае камандаванне адразу ж зняла з фронта 3 батальёны пяхоты, танкі, забяспечыла ім падтрымку авіяцыяй, артылерыяй і накіравала гэтую групіроўку супраць маракоў.
Бой пачаўся ў 4 з паловай гадзіны раніцы 26 сакавіка і працягваўся амаль без перапынку на працягу амаль двух сутак.
Падчас бою Люты агнём з аўтамата і гранатамі падтрымліваў таварышаў, а ў кароткія прамежкі часу паміж абстрэламі пасылаў радыёграмы на марскую базу з дакладамі пра баявую абстаноўку.
Дзеянні Лютага як радыста, у прыватнасці, высока пазней ацаніў адзін з пакінутых у жывых удзельнікаў дэсанта: «Когда во время боя разбило рацию, выручил нас Саша Лютый. Будучи мастером своего дела, он исправил апарат и установил его в штабе».
Пра тое, які цяжкі бой вытрымалі маракі ўжо ў першай палове дня з моманту высадкі, сведчаць тэксты радыёграм. Вось вытрымкі з іх.
«9 часов 10 минут. Веду бой. Дайте беглый огонь по скоплению пехоты и минометам противника.
9 часов 54 минуты. Веду бой…
11 часов 10 минут. «Мы, бойцы и офицеры – моряки отряда товарища Ольшанского, клянемся перед Родиной, что задачу, стоящую перед нами, будем выполнять до последней капли крови и не жалея жизни. Подписал весь личный состав (зразумела, там стаяў і подпіс Лютага).
13 часов 20 минут. Противник атакует при поддержке сильного огня. Отбиваем атаки. Положение тяжелое. Просим дать беглый огонь по квадрату 84 443».
Адзначым, што Альшанскі вызываў на сябе агонь нашай дальнабойнай артылерыі тры разы.
Вечарам 26 сакавіка старшы лейтэнант Альшанскі зноў вызваў агонь на сябе: «Противник атакует. Положение тяжелое. Прошу дать огонь на меня. Дайте быстро».
Гэта была апошняя радыёграма. Праз две гадзіны сувязь была пярэрвана, рацыя падчас бою была разбіта канчаткова.
Снарад узарваўся ў падвале дома, дзе быў штаб. Альшанскі і ўсе афіцэры дэсанта загінулі. Выйшла са строю рацыя. Кантузіла Лютага. Калі апрытомнеў, узяў у рукі аўтамат і разам з таварышамі працягваў страляць…
Асколкам снарада ён быў забіты.
У дапамогу Альшанскаму камандаванне спрабавала двойчы накіраваць дэсантнікаў, але безпаспяхова.
27 сакавіка атакі ворага на пазіцыі дэсантнікаў аднавіліся. Былі выкарыстаны танкі, агнямёты, дымавыя шашкі, агонь артылерыі. Ворагі прапаноўвалі здацца, захаваць жыццё, забяспечыць харчаваннем і лячэннем. Маракі адказвалі на гэтыя прапановы агнём з аўтаматаў і гранатамі.
Раніцай 28 сакавіка гітлераўцы зрабілі апошнюю васемнаццатую атаку на дэсантнікаў. Раптоўна зверху страшэнны ўдар па ворагах нанеслі штурмавікі Іл-2, якія прыйшлі на дапамогу марскім пехацінцам.
Да гэтага часу ў жывых засталіся толькі дванаццаць удзельнікаў дэсанта. Амаль усе былі паранены альбо кантужаны, атручаны дымам. Пяцёра пазней памерлі ў шпіталі.
Яны яшэ не ведалі, што з поўначы і з усходу ў горад увайшлі злучэнні 5 і 6 ударных армій, з поўдня – 28-й Чырвонай Арміі. Гітлераўцы пачалі адступаць ад горада, каб не трапіць у акружэнне.
Трое сутак дэсантнікі вялі няроўны бой. Гітлераўцы, акрамя атак, вялі агонь з агнямётаў, мінамётаў і артылерыі, пусцілі ў падвалы атрутны газ.
«За гэты час яны адбілі 18 варожых атак, знішчылі больш за 700 гітлераўцаў, 2 танкі, пушку», – так пісаў у сваім данясенні ў штаб камандзір батальёна марскіх пехацінцаў маёр Катанаў.
Пазней выявілася, што вораг кінуў на пазіцыі атрада 3 батальёны пяхоты. Танкі, дэсантнікаў абстрэльвалі 4 75-мм пушкі, 2 шматствольных мінамётаў, акрамя агнямётаў.
Дзеянні маракоў парушылі абарону праціўніка, паскорылі яго выгнанне з Мікалаева.

Гітлераўцы да канца былі ўпэўнены, што вядуць бой з вялікім дэсантам. У прыватнасці, пленны обер-лейтэнант Рудольф Шварц падчас допыту адзначыў: «Командование Николаевского гарнизона было обеспокоено тем, что за столь короткий срок был разгромлен почти целый батальон. Нам казалось непонятным, каким образом такие большие силы русских прошли на территорию порта…». Як кажуць, у страха вочы вялікія…
26 сакавіка 1944 года генерал-палкоўнік Карл Адольф Холідт у шыфраграме каменданту горада Мікалаева красамоўна адзначыў у адносінах да дэсанта маракоў: «Я не могу обеспечить устойчивые боевые действия на фронте, если у меня в спине торчит нож». Гэта высокая ацэнка ворагам подзвіга дэсантнікаў.
Як адзначалася вышэй, усім 55 дэсантнікам, жывым і мёртвым, пасмяротна было прысвоена званне Герояў Савецкага Саюза. Загінуўшыя, у тым ліку і Люты, былі пахаваны ў брацкай магіле ў горадзе Мікалаеве ў скверы, які носіць імя дэсантнікаў. Іменем Лютага названа адна з вуліц горада Палтава.
Дэсант Альшанскага ў порце горада Мікалаева – гэта адзін з найбольш яркіх подзвігаў, здзейсненых ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
Яшэ працягваўся штурм Берліна, а пра легендарных маракоў была ўжо складзена песня. Вось радкі з яе:
По приморским по взгорьям и высям
Батальон моряков проходил.
Моряки за отчизну дрались,
их Ольшанский в атаку водил…
Ходит слава от моря до моря,
Будет жить эта слава в веках,
О Котанове – русском герое,
О его боевых моряках.
Гэтая слава і пра нашага земляка, Героя Савецкага Саюза Аляксандра Лютага. Яго іменем названы вуліцы, параход, ён жыве ў нашай памяці.
Дзмітрый ХРОМЧАНКА, кандыдат гістарычных навук.


