krupki.by

ru RU be BE en EN


Чалавек нараджаецца для шчасця, як птушка – для палёту

Автор / Земляки / Понедельник, 28 марта 2016 14:20 / Просмотров: 6561

Ветэран педагагічнай працы Надзея Уладзіміраўна Бычко поўнасцю згодна з гэтымі словамі. Яна ўпэўнена, што сапраўды шчаслівым чалавекам робяць яе любоў да дзяцей, да сваёй прафесіі і ўвогуле любоў да людзей. 

На Крупшчыну выдатнік народнай асветы БССР Надзея Уладзіміраўна Бычко прыехала амаль 50 гадоў таму. Спачатку працавала настаўніцай рускай мовы і літаратуры ў крупскай сярэдняй школе № 2. У хуткім часе ёй прапанавалі месца загадчыцы раённага метадычнага кабінета, дзе яна ахвотна дапамагала маладым спецыялістам у сваім станаўленні, сустракалася з настаўнікамі непасрэдна на ўроку, у школе. Затым паступіла новая прапанова: Надзея Уладзіміраўна стала арганізатарам па пазакласнай і пазашкольнай рабоце той жа сярэдняй школы № 2.

Адметнай падзеяй у жыцці педагога з’явіўся 1978 год, калі дэлегат 6 з’езда настаўнікаў была ўзнагароджана граматай Вярхоўнага Савета БССР. Надзея Уладзіміраўна шчаслівая, шчаслівая ад таго, што аддавала часцінку сябе дзецям, што змагла дапамагчы ім стаць лепшымі.

Да яе сёння пастаянна заходзяць былыя вучні, якія ўдзячны сваёй настаўніцы не толькі за трывалыя веды, але і за тое, што выхавала ў іх самыя лепшыя чалавечыя якасці: дабрыню, прыстойнасць, сумленне. Каб дапамагчы справіцца з хатнімі клопатамі пасля школы да Надзеі Уладзіміраўны спяшаюцца вучні Крупскай раённай гімназіі. Ёй прыемна бачыць у сваім доме шмат дзяцей. Яна ведае, што яны могуць прыйсці ў любы момант, таму заўсёды для іх трымае што-небудь смачненькае. Віншавальныя паштоўкі, званкі па тэлефоне на кожнае свята і проста так – гэта падзяка людзей, якіх калісьці Надзея Уладзіміраўна сагрэла цеплынёй свайго сэрца. Яна лічыць, што давер ва ўзаемаадносінах з дзецьмі – гэта самае галоўнае ў педагагічнай дзейнасці. Трэба любіць дзяцей і тады яны вырастуць добрымі і ветлівымі.

За спіной гэтай мудрай настаўніцы багатая частка жыццёвай дарогі, гэта шчаслівыя гады, напоўненыя сэнсам і стараннем рабіць сваіх вучняў годнымі людзьмі. Калегі па працы, педагогі раёна, сябры віншуюць На-дзею Уладзіміраўну Бычко з юбілеем, з вялікай жыццёвай мудрасцю, душэўным багаццем і чалавечай сціпласцю. 

Валянціна Іванаўна Скваркоўская:

–  Я, малады спецыяліст, упершыню сустрэлася з загадчыкам раённага метадычнага кабінета Надзеяй Уладзіміраўнай Бычко ў 1972 годдзе. Пасля наведвання ўрока беларускай літаратуры ў 8 класе Крупскай пасялковай сярэдняй школы яна сказала: «Вы – малайчынка. Сакрэт вашага поспеху памножыцца, калі вы проста палюбіце сваю прафесію на ўсё жыццё». Я запомніла гэтыя словы і, здаецца, апраўдала надзеі метадыста, старэйшага калегі, вопытнага настаўніка. 

Ія Міхайлаўна Лучына:

– З Надзеяй Уладзіміраўнай я знаёма з 1980 года, з таго часу, як прыйшла працаваць у сярэднюю школу № 2. Ведаю яе як добрасумленную настаўніцу, якая добра выкладала свой прадмет, адказна адносілася да сваёй працы. Нашы сыны вучыліся разам у школе і сябравалі. А мы з Надзеяй Уладзіміраўнай і да гэтага часу падтрымліваем сувязь, разам ходзім на розныя мерапрыемствы, куды нас запрашаюць, ездзілі на экскурсіі. 

Таццяна Сцяпанаўна Бондар: 

– Надзея Уладзіміраўна з тых настаўнікаў, якія могуць захапіць сваім прадметам. Гледзячы на яе добрую ўсмешку і слухаючы прыемны голас, правілы рускай мовы засвойваліся неяк хутка і без цяжкасцей. Добра памятаю, што ніхто не сядзеў склаўшы рукі, а актыўна ўдзельнічаў на ўсіх занятках, бо кожны ўрок быў асаблівым і цікавым. 

Автор

admin

admin

Актуально

23 апреля состо­ится заседание комиссии по содействию занятости населения

В четверг, 23 апреля, в административном здании Крупского районного исполнительного комитета по адресу: г. Крупки, ул. Советская, д. 8, с 15.00 до 16.00 состо­ится заседание постоянно действую­щей комиссии по координации работы по содействию занятости населения.

4 мая в Крупском РОВД пройдет прием граждан по вопросам оборота оружия

В понедельник, 4 мая, с 8.00 до 13.00 состоится приём граждан. Информацию по вопросам оборота оружия можно получить у старшего инспектора по разрешительной работе Крупского РОВД Сергея Иванова по телефону 27487 либо на личном приёме по адресу: г. Крупки, ул. Зайцева, 14, кабинет 6

В Крупском РЦГиЭ работает "горячая линия" по проблемным вопросам благоустройства

В Крупском РЦГиЭ работает "горячая линия" по проблемным вопросам благоустройства и санитарного содержания территорий. Если вы столкнулись с проблемами, влияющими на чистоту и порядок в вашем населенном пункте, сообщите о них по специальному телефону горячей линии: 4-12-89.

22 апреля "прямую линию" проведет председатель районной организации профсоюза работников АПК

В рамках месячника безопасности в сельском хозяйстве при подготовке и проведении весенне-полевых работ 22 апреля с 9.00 до 10.00 "прямую линию" проведет председатель Крупской районной организации Белорусского профессионального союза работников агропромышленного комплекса Козел Валентина Анатольевна. Телефон 27726.

22 апреля прием граждан проведет депутат Палаты представителей Национального собрания

22 апреля с 10.00 до 11.00 депутат Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь Юрий Корсик проведет прием граждан по адресу: г. Крупки, ул. Советская, д. 8/1, каб. 21. Предварительная запись на прием граждан будет осуществляться 16 апреля с 8.30 до 13.00, с 14.00 до 17.30 по телефону 27187.

Телефоны доверия Минской области

Телефоны доверия Минской области: +375 (29) 899-04-01 (МТС), Telegram, Viber, WhatsApp, +375 (29) 101-73-73 (A1), +375(17) 311-00-99 (стационарный телефон). Ежедневно! Круглосуточно! Анонимно!

Please publish modules in offcanvas position.