krupki.by

ru RU be BE en EN


Сваю 90-ю вясну адзначае ветэран працы Пётр Дзянісавіч Чайкін з вёскі Кіявец

Автор / Земляки / Пятница, 20 мая 2016 16:34 / Просмотров: 6734

90-гадовы юбіляр Пётр Дзянісавіч ЧАЙКІНГэтымі майскімі днямі на электронную пошту нашай газеты прыйшло пісьмо з Расіі. Наталля Дзмітрыева – унучка Пятра Дзянісавіча – ад усёй вялікай сям’і Чайкіных віншуе тату, дзядулю і прадзядулю з 90-годдзем з дня нараджэння, якое спаўняецца 20 мая, і паведамляе аб тым, які цікавы гэты чалавек і якое багатае на розныя падзеі яго жыццё.

«Прыязджаючы ў Кіявец, мы заўсёды просім дзядулю нагадаць тыя далёкія часы, успомніць службу ў арміі, гады, якія ён правёў у Нямеччыне. І цяпер ужо не толькі мы, унукі, уважліва слухаем яго ўспаміны, з вялікім інтарэсам робяць гэта і праўнукі любага Пятра Дзянісавіча. У такі слаўны юбілей хацелася б, каб пра нашага роднага чалавека было расказана на старонках раённай газеты». Бясспрэчна, што гэта пісьмо не было пакінута без увагі.

Папярэдне патэлефанаваўшы ў сельсавет, мы ўдакладнілі адрас, дзе жыве Пётр Дзянісавіч Чайкін, і за два дні да юбілею наведалі віноўніка ўрачыстасці. Прама на вуліцы нас сустрэў яго сын Васіль, які зараз жыве разам з бацькам, і праводзіў у дом. Не прымусіў нас доўга чакаць і гаспадар. 

– Сам я мясцовы, нарадзіўся ў вёсцы Кіявец і ўвесь час, за выключэннем гадоў, калі быў вывезены на прымусовыя работы ў Германію, і службы ў арміі, пражываю тут, – пачаў свой аповяд Пётр Дзянісавіч. – У 1941 годзе скончыў 7 класаў і пачалася вайна. Усяго было ў акупацыі: і на зямлі працаваў, і хаваўся, а 20 жніўня 1943 года мяне і іншых вясковых падлеткаў схапілі, пагрузілі ў цяплушкі і павезлі ў Нямеччыну. Цягнік па некалькі дзён стаяў у тупіку, таму і ехалі доўга. Прывезлі нас у лагер горада Дэбель, пасялілі ў драўляных бараках, што знаходзіліся за горадам, і адправілі на завод. Працавалі на ім па 12 гадзін у суткі. Кармілі вельмі дрэнна, усяго два разы ў суткі: раніцай нічога не давалі, у абед – калі шпінат, калі кальрабі, калі 3-4 бульбіны ў лупіне, а вечарам – грамаў 200 хлеба. Не ведаю, як толькі трымалася душа ў целе. Але ўрэшце гэтым пакутам прыйшоў канец – 5 мая 1945 года нас вызваліла Чырвоная Армія.

Пётр Дзянісавіч называў дакладныя даты, назвы нямецкіх гарадоў, прозвішчы тых, хто знаходзіўся з ім у лагеры. Успамінаў, што ўсіх вязняў адправілі на зборны пункт у горад Опель, дзе праходзілі праверку. Вось тут і пачулі, што вораг разбіты і прыйшла Перамога. Бясспрэчна, што радасці не было канца. Моладзь 1925, 1926 і 1927 гадоў нараджэння была прызвана ў армію. І салдат Пётр Чайкін трапіў у 167 запасны ваенны полк, які суправаджаў у Заходнюю Украіну, а дакладней, у Львоў, рэпатрыіраваных.

– Наш батальён іх ахоўваў, – працягваў Пётр Дзянісавіч. – Прыйшлі мы ў Львоў, размясцілі нас у палатках у чатырох кіламетрах ад горада, у лесе. На савецкіх салдат, асабліва на афіцэраў, нападалі банды, забівалі іх. Нашы салдаты гналі скот, а мы для яго нарыхтоўвалі сена. Бандэраўцы пагражалі, што гэта сена нікуды не ўвязем. І калі бандэраўцы нас абстралялі, загінуў адзін чалавек і з нашага ўзводу. Пасля Львова перакідвалі нас з аднаго перасыльнага пункта на другі. Апошнім месцам службы стаў для мяне Каўказ. З горада Пяцігорска я быў дэмабілізаваны па зроку. Дадому ў Кіявец прыбыў 5 снежня 1946 года. Скажу прама: у кожнага, хто перажыў вайну, – сваё гора, свой боль. Не далічыліся і мы многіх аднавяскоўцаў – на франтах Вялікай Айчыннай і ў партызанскай барацьбе загінулі 24 чалавекі. У час акупацыі захопнікамі наша вёска была часткова спалена і было знішчана 25 мірных жыхароў. Нялёгка ўсім прыходзілася і пасля вайны. Але жылі, працавалі, адбудоўваліся, не скардзіліся ні на лёс, ні на абставіны.

З ранняга ўзросту звыклы да працы Пётр адразу ж пайшоў у калгас. Мяняліся яго назвы – «Барэц», «20-ы з’езд КПСС», «40 год Кастрычніка», «Абчуга», наш герой працаваў брыгадзірам, жывёлаводам, а апошнія 28 гадоў, да выхаду на заслужаны адпачынак, – пастухом-жывёлаводам. Ды і на пенсіі не пакідаў сваіх гадаванцаў яшчэ пэўны час.

Ажаніўся хлопец 14 лютага 1953 года. Сёння мы ўжо абавязкова звязваем гэту дату з Днём закаханых, аб чым не прамінулі напомніць і Пятру Дзянісавічу. І пачулі ў адказ: «Тады ніхто і не чуў ні пра Святога Валянціна, ні пра Дзень закаханых. А якраз закончыліся Калядныя святкі і не наступіў яшчэ пост перад Вялікаднём. Таму і распісаліся». І да месца адзначыць, што пражылі яны разам з жонкай больш 50 гадоў. У сям’і нарадзілася трое дзяцей – два сыны і дачка. Пётр Дзянісавіч – шэсць разоў ужо дзядуля і чатыры разы прадзядуля. Відавочна, што ўсе яго любяць, паважаюць, шануюць. Дык няхай і надалей нашаму слаўнаму юбіляру спадарожнічаюць здароўе, бадзёрасць, шчырасць і спагадлівасць родных яму людзей, а ў яго доме заўсёды будзе цёпла і ўтульна.

Автор

Татьяна Толкачева

Татьяна Толкачева

Актуально

23 апреля встречу с населением в аг. Докудово проведет заместитель председателя райисполкома

В среду, 23 апреля, в 15.00 в аг. Докудово возле магазина ИП Урывский В.И. встречу с населением проведет заместитель председателя Крупского районного исполнительного комитета Комарова Юлия Николаевна.

22 апреля встречу с населением в д. Купленка проведет председатель районного Совета депутатов

Во вторник, 22 апреля, в 16.00 в д. Купленка возле дома № 24 встречу с населением проведет председатель Крупского районного Совета депутатов ДОМАРЁНОК Елена Александровна.

23 апреля "прямую линию" проведет председатель Крупского райисполкома

В среду, 23 апреля, с 9.00 до 10.00 по телефону 2-72-41 прямую телефонную линию проведет председатель Крупского районного исполнительного комитета Козел Анатолий Станиславович.

19 апреля "прямую ли­нию" проведет управляющий делами Крупского райисполкома

В субботу, 19 апреля, с 9.00 до 12.00 прямую телефонную ли­нию проведет управляющий делами Крупского районного исполнительного комитета СЕНЦОВА Валентина Васильевна.  Телефон 2-77-47.

18 апреля ИМНС проведет для предпринимателей тематический день информирования

18 апреля инспекцией Министерства по налогам и сборам Республики Беларусь по Борисовскому району для индивидуальных предпринимателей проводится тематический день информирования по особенности определения налоговой базы подоходного налога с физических лиц при осуществлении индивидуальными предпринимателями предпринимательской деятельности. Обращаться в отдел информационно-разъяснительной работы инспекции по тел. (0177) 73-93-27.

В Крупской ЦРБ работает Центр дружественный подросткам «Радуга»

По всем вопросам сохранения репродуктивного здоровья, современной контрацепции, профилактике зависимостей, кожно-венерологических заболеваний, психологической помощи, формирования здорового образа жизни вы получите консультацию специалистов Центра! Помощь может быть оказана анонимно.

График работы: Понедельник-пятница: 8.00-17.00, обед 13.00-14.00. Центр расположен на 2-м этаже лечебного корпуса, кабинет 18. Консультация проводится по предварительной записи по тел. 4-12-21.

Please publish modules in offcanvas position.