krupki.by

ru RU be BE en EN


25 студзеня крупчанка Ванда Пятроўна Гардзіеўская адзначыла свой 90 год нараджэння

Автор / Земляки / Пятница, 27 января 2017 09:44 / Просмотров: 7391

Квеценню прыгожых твараў, усмешак і добрага настрою поўніцца ў гэты зімовы дзень дом па вуліцы Ламаносава горада Крупкі: з нагоды 90-годдзя з дня нараджэння Ванды Пятроўны Гардзіеўскай сюды сёння заходзіць шмат шаноўных гасцей.

Ды і сама гаспадыня – бадзёрая, узнёслая, памаладзелая – свеціцца радасцю і шчасцем. Усім, хто прыйшоў павіншаваць яе з адметнай датай у жыцці, яна выказвае самыя найлепшыя пажаданні, адрасуе нізкі паклон, гаворыць, што ўсе яны падоўжылі яе жыццё, зрабілі яго больш насычаным і змястоўным.

Наша ж сустрэча з Вандай Пятроўнай адбылася за некалькі дзён да юбілею. Як заўсёды, спакойная, ураўнаважаная, яна расказвала пра сваё жыццё.

– Яшчэ да рэвалюцыі вакол вёскі Кляновічы, якая пасля ўстанаўлення Савецкай улады знаходзілася ў складзе Шэйкаўскага сельсавета, было шмат хутароў: Бабіцкіх, Гардзіеўскіх, Майзетаў, Валенціновічаў, Бужынскіх, – апавядала Ванда Пятроўна. – Вялікі зямельны ўчастак, сядзіба ўладальніка, падвор’е з хатняй жывёлай, якую трэба было даглядаць... Хапала клопатаў усім – і дарослым, і нам, дзецям. Трэба сказаць праўду: добрымі гаспадарамі славіліся хутаране. Таму і пасля ссялення іх у вёску Кляновічы яны працавалі, не пакладаючы рук, і жылі заможна. Але ж добра працаваць – гэта адно, а вось капрызы надвор’я, якія не-не ды і надараліся, – гэта другое. 

Наш сённяшні юбіляр успамінала, што дзесьці ў 1933 годзе, калі ёй было гадоў шэсць, усе пасевы і пасадкі вымаклі: не сабралі ўраджаю ні зерня, ні бульбы. 

– Быў тады вялікі голад, – працягвала жанчына. – Як толькі выжылі тады – і сёння цяжка зразумець. Выручалі грыбы. Мы, тады яшчэ малыя, збіралі таксама маленькую гнілую бульбу, і мама пякла з яе праснакі. Вельмі дружна жылі між сабой усе вяскоўцы. Дапамагалі адзін аднаму ў самых розных справах, у радасці і ў горы. Ды мала таго, што дружна жылі тады. Дык і весела, нягледзячы на ўсе нягоды. У хатах па чарзе наладжвалі танцы. І сёння помню, якім выдатным танцорам быў Ігнат Рыгоравіч Майзет, які сам лепей за ўсіх танцаваў і нас, дзяўчатак, вучыў гэтаму. У школу нас вазілі на кані адразу ў Худаўцы, а затым у Бобр. Здавалася б, жыццё наладжвалася, але прыйшла бяда. Ды яшчэ якая! Страшнае кароткае слова – вайна – перакрэсліла ўсе нашы мары і спадзяванні.

Але мінулі гэтыя жахлівыя гады, наша краіна была вызвалена ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, а значыць, хлопцы і дзяўчаты змаглі вучыцца зноў. У Барысаўскае педагагічнае вучылішча паступіла і наша Ванда Пятроўна. Адвучылася разам з многімі сваімі аднавяскоўцамі і ўжо з першага верасня 1948 года пачала працаваць старшай піянерважатай Крупскай сярэдняй школы. І так доўжылася два гады. А вось з кастрычніка 1950 года яна была вызвалена ад займаемай пасады па асабістым жаданні. 

І ўжо затым пачалася зусім іншая, калі можна так сказаць, эпапея яе жыцця: далейшыя 30 гадоў Ванды Пятроўны былі звязаны з бухгалтэрыяй – бухгалтар-касір раённай нарыхтоўчай канторы, бухгалтар Крупскага міжпасялковага бюро тэхнічнай інвентарызацыі, старшы бухгалтар Крупскай электрастанцыі, бухгалтар базы Крупскага райспажыўтаварыства, Крупскай хлебапякарні, раённай нарыхтоўчай канторы, намеснік галоўнага бухгалтара Крупскага райспажыўтаварыства, старшы бухгалтар аптова-гандлёвай базы, Крупскага хлебакамбіната... Пасля заканчэння бухгалтарскіх курсаў жанчына пяць гадоў вучылася ў рэспубліканскім завочным кааператыўным тэхнікуме Белкаапсаюза. А калі выйшла на заслужаны адпачынак, Ванда Пятроўна яшчэ амаль 9 гадоў працавала вызваленым страхавым агентам Дзяржстраху.

– Маімі ўчасткамі былі наступныя населеныя пункты – Стараселле, Радзіца і Замкі, – працягвала Ванда Пятроўна. – Я імкнулася дасканала ўнікнуць ва ўсе правілы страхавой работы. Як вядома, людзі ў пастаянных клопатах часам забывалі на страхавыя дагаворы. Таму кожны з іх даводзілася кантраляваць, своечасова афармляць дакументы на выплату кампенсацый за траўмы, а таксама на выплату страхавых сум.

За сумленную работу страхавы агент штогод прэміявалася, узнагароджвалася Ганаровымі граматамі і каштоўнымі падарункамі, заахвочвалася маральна і матэрыяльна.

А вось асабіста мяне пазнаёмілі з гэтай жанчынай кветкі. Так, так, менавіта кветкі. Падораныя Вандай Пятроўнай цыбуліны сартавых гладыёлусаў і элегантныя асцільбы да гэтага часу радуюць сваёй прыгажосцю і непаўторнасцю. І ў гэты зімовы час, калі ступіла на ганак дома, адразу ўявіла гладыёлусы, ружы і вяргіні, якія заўсёды квітнеюць у палісадніку.

– Кветкі заўсёды былі і з’яўляюцца маёй аддушынай, – канстатавала Ванда Пятроўна. – Яны ўзнімаюць настрой, калі цяжка на душы, з імі, як з жывымі істотамі, можна размаўляць, пяшчотна лашчыць іх, дзячыць за прыгажосць. Менавіта яны прымушаюць мяне ўзняцца з першымі промнямі сонца, каб паглядзець, як яны абуджаюцца і раскрываюць свае рознакаляровыя галоўкі. 

І сапраўды, асноўная частка падворку аддадзена кветкаваму багаццю. У садзе шмат пладовых дрэў, якія ў свой час садзіла сама гаспадыня, кустоў агрэсту, чорных і чырвоных парэчак, айвы. З вялікім задавальненнем наведваюць гэты ўтульны дыхтоўны дом тры дачкі Ванды Пятроўны, зяці, 6 унукаў і 8 праўнукаў.

Вось і сёння былыя калегі, суседзі, даўнія і добрыя сябры  з асаблівай удзячнасцю і пашанай будуць гаварыць аб нястомнасці і няўрымслівасці Ванды Пятроўны, жадаць, каб кожны пражыты дзень быў і надалей напоўнены сэнсам і дабрынёй, а жыццёвае поле шчодра было заліта ласкавым сонечным цяплом. Здароўя Вам, шаноўная Ванда Пятроўна, на доўгія гады. Жадаем знаходзіць падставы для радасці ў кожным пражытым дні, няхай заўсёды і надалей Вам стае мудрасці, спагадлівасці і добразычлівасці.

Автор

admin

admin

Актуально

6 ноября пройдет телефон­ная консультация по вопросам занятости населения

В четверг, 6 ноября, с 9.00 до 10.00 телефон­ную инфор­мационно-разъясни­тельную консультацию по вопросам Декрета Президента Респуб­лики Беларусь от 2 апреля 2015 г. № 3 «О содействии занятости населения» проведет заместитель председателя Крупского районного исполнительного комитета ШАБЛОВСКАЯ Ирина Александровна. Телефон 2-74-66.

6 ноября пройдет день информирования по налоговым преференциям организациям-производителям сельхозпродукции

6 ноября отделом информационно-разъяснительной работы инспекции Министерства по налогам и сборам Республики Беларусь по Борисовскому району для организаций проводится тематический день информирования по вопросам применения налоговых преференций организациями-производителями сельхозпродукции. Обращаться в отдел информационно-разъяснительной работы инспекции по тел. (0177) 73-93-27.

Крупская ЦРБ проводит вакцинацию против гриппа на бесплатной основе

Крупская ЦРБ проводит вакцинацию против гриппа на бесплатной основе вакциной «Гриппол-плюс», страна производитель - Россия ??‍⚕️ Вакцинироваться можно только после консультации и осмотра. Желающим обращаться на свой терапевтический участок. Дополнительную информацию можно получить по телефону 2-02-90.

3, 5 и 6 ноября пройдут "прямые линии" с психологом Крупской ЦРБ

В рамках Международного дня инвалидов 3, 5 и 6 ноября с 10.00-15.00 будут организованы "прямые линии" с психологом Крупской ЦРБ. Желающим обращаться по тел. 4-25-73.

29-30 октября ИМНС проведет дни открытых дверей по разъяснению порядка уплаты имущественных налогов

29-30 октября управление по работе с плательщиками по Крупскому району инспекции Министерства по налогам и сборам Республики Беларусь по Борисовскому району (г. Крупки, ул. Советская, 8) для физических лиц (в том числе зарегистрированных в качестве индивидуальных предпринимателей) — собственников транспортных средств, объектов недвижимого имущества и земельных участков, а также физических лиц, заключивших договоры аренды на земельные участки, находящиеся в государственной собственности Республики Беларусь, проведёт Дни открытых дверей по разъяснению порядка уплаты имущественных налогов единым имущественным платежом и арендной платы за земельные участки, находящиеся в государственной собственности Республики Беларусь.

Телефоны доверия Минской области

Телефоны доверия Минской области: +375 (29) 899-04-01 (МТС), Telegram, Viber, WhatsApp, +375 (29) 101-73-73 (A1), +375(17) 311-00-99 (стационарный телефон). Ежедневно! Круглосуточно! Анонимно!

Please publish modules in offcanvas position.